Навіны
26 лютага 2026 г. Cтаршыня Канстытуцыйнага Суда С.М.Сівец прыняў удзел у пасяджэнні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама сустрэўся з працоўным калектывам Гомельскага хімічнага завода

На пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама разгледжаны пытанні аб выкананні мерапрыемстваў, прадугледжаных механізмам рэалізацыі комплекснага плана па прафілактыцы наркаманіі і супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, сацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных асоб у Гомельскай вобласці на 2025–2026 гады, і аб дэмаграфічнай сітуацыі ў Гомельскай вобласці.

Падчас сустрэчы з працоўным калектывам Гомельскага хімічнага завода Старшыня Канстытуцыйнага Суда расказаў аб мерах па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, міру і грамадзянскай згоды, аб абароне канстытуцыйнага ладу. Былі закрануты і пытанні абараназдольнасці і патрыятызму ва ўмовах сучасных геапалітычных выклікаў і пагроз.