Навіны
19 лютага 2026 г. суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.А.Любецкая, А.В.Сямашка сустрэліся са студэнтамі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў рамках адзінага дня інфармавання «Абаронная магутнасць беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах»

Суддзя С.А.Любецкая выступіла перад прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні канстытуцыйна-прававога развіцця Беларусі ва ўмовах існуючых выклікаў сучаснасці.

С.А.Любецкай была падкрэслена важнасць і значэнне выканання воінскага абавязку як канстытуцыйнага абавязку грамадзяніна.

Растлумачана паслядоўная пазіцыя Канстытуцыйнага Суда аб тым, што ў аснове дзейснага канстытуцыйнага абавязку павінна знаходзіцца патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне, якое фарміруе ў грамадзян гонар за сваю Радзіму – Беларусь, беражлівыя адносіны да культурнай і духоўнай спадчыны, гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, павага да закона, разуменне ролі дзяржавы ў процідзеянні сучасным выклікам і гатоўнасць асабістага ўдзелу ў забеспячэнні бяспекі грамадства і дзяржавы (рашэнне Канстытуцыйнага Суда ад 14 сакавіка 2023 г. № Р-1304/2023).

Падчас выступлення суддзі А.В.Сямашка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце слухачоў асабліва зацікавіла інфармацыя, якая тычыцца прынцыпаў камплектавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і асаблівасцей праходжання альтэрнатыўнай службы. Студэнты задавалі пытанні аб суадносінах неабходнасці забеспячэння правоў грамадзян і нацыянальнай бяспекі.

На сустрэчы абмеркавалі рашэнне Канстытуцыйнага Суда ад 14 лістапада 2012 г. № 778/2012, у якім у мэтах забеспячэння канстытуцыйных прынцыпаў вяршэнства права, роўнасці і сацыяльнай справядлівасці пры рэалізацыі грамадзянамі канстытуцыйнага абавязку і свяшчэннага доўгу па абароне Рэспублікі Беларусь было прызнана неабходным ліквідаваць канстытуцыйна-прававы прабел у заканадаўчым рэгуляванні, замацаваўшы права выпускнікоў устаноў вышэйшай і іншай адукацыі на вызваленне ад пакрыцця сродкаў, затрачаных дзяржавай на іх падрыхтоўку, пры добраахвотным паступленні на ваенную службу па кантракце, што стала падставай для наступных змяненняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.