Навіны
18 лютага 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда А.В.Каравай правёў асабісты прыём грамадзян

На прыём да суддзі Канстытуцыйнага Суда звярнуўся грамадзянін са скаргай на рашэнні судоў агульнай юрысдыкцыі па спрэчцы аб праве на маёмасць, якое вынікае са спадчынных праваадносін.

А.В.Каравай растлумачыў рэалізацыю грамадзянамі права на абскарджанне судовых пастаноў, а таксама праінфармаваў заяўніка аб парадку звароту ў Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай.