Навіны
У Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь кожную суботу з 10:00 да 13:00 работнікамі Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь праводзіцца «гарачая лінія» па тэлефоне: 8 (017) 327 18 56
Грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць звяртацца на «гарачую лінію» па пытаннях даведачна-кансультацыйнага характару, звязаных з дзейнасцю Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Звароты, якія паступаюць падчас «гарачай лініі», рэгістрацыі не падлягаюць.
Пры правядзенні «гарачай лініі» ажыццяўляецца аўдыязапіс.