Навіны
12 лютага 2026 г. суддзя Канстытуцыйнага Суда С.А.Любецкая сустрэлася з выкладчыкамі прававых дысцыплін устаноў вышэйшай адукацыі краіны, якія праходзяць павышэнне кваліфікацыі ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Падчас сустрэчы, якая прайшла ў Канстытуцыйным Судзе, С.А.Любецкая распавяла пра навелы канстытуцыйнага судаводства, практычныя вынікі дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь па павышэнні ўзроўню судовай абароны правоў і свабод грамадзян. Асаблівую цікавасць слухачоў выклікалі пытанні працэсуальнага характару ў святле разгляду і вырашэння канстытуцыйнай скаргі.