Навіны
11 лютага 2026 г. Cтаршыня Канстытуцыйнага Суда C.М.Сівец правёў асабісты прыём грамадзян


На прыём да Старшыні Канстытуцыйнага Суда прыбылі грамадзяне з розных рэгіёнаў Беларусі.
Пытанні, з якімі звярнуліся грамадзяне, тычыліся ажыццяўлення і абароны іх жыллёвых правоў, права ўласнасці, права на пенсійнае забеспячэнне, права на судовую абарону і інш.
У прыватнасці, грамадзяне закраналі пытанні аб праверцы канстытуцыйнасці шэрагу нарматыўных прававых актаў, у сувязі з прымяненнем якіх у рашэннях дзяржаўных органаў і судоў агульнай юрысдыкцыі, на думку грамадзян, парушаюцца іх правы і законныя інтарэсы.
Усім прынятым грамадзянам С.М.Сівец даў вычарпальныя тлумачэнні па пастаўленых пытаннях, надаўшы асаблівую ўвагу рэалізацыі права грамадзян на зварот у Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай.
