
Нарадзілася ў 1975 годзе ў пасёлку Зялёны Бор Мінскай вобласці.
Скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства».
Кандыдат юрыдычных навук (2003 г.), дацэнт (2007 г.).
Працавала выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам кафедры канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, намеснікам дырэктара – кіраўніком Інстытута прававых даследаванняў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
19 снежня 2025 г. Усебеларускім народным сходам выбрана суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш за 100 навуковых публікацый у галіне тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага, адміністрацыйнага, інфармацыйнага права.
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу.
Удастоена Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь і інш.