Склад
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Праташчык Таццяна Міхайлаўна

Нарадзілася ў 1968 годзе ў Мінску.

У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

Кандыдат юрыдычных навук (2013 г.).

З 2001 года працавала суддзёй гаспадарчага суда горада Мінска. У 2008 годзе прызначана суддзёй Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. З 2014 года – суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

19 снежня 2025 г. Усебеларускім народным сходам выбрана суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу.

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».