Склад
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Каравай Аляксандр Васільевіч

Нарадзіўся ў 1967 годзе ў вёсцы Браткава Капыльскага раёна Мінскай вобласці.

У 1991 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства».

Кандыдат юрыдычных навук (1996 г.), дацэнт (2002 г.).

З 1991 года працаваў выкладчыкам кафедры грамадзянскага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1994 года займаў розныя пасады ў Сакратарыяце Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

19 снежня 2025 г. Усебеларускім народным сходам выбраны суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 60 навуковых работ, манаграфій і вучэбных дапаможнікаў.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу.

Удастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Падзякі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.