Склад
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Кавальчук Андрэй Віктаравіч

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Гродна.

У 2000 годзе скончыў юрыдычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Я.Купалы па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2003 годзе – аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 2022 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Кандыдат юрыдычных навук (2004 г.).

З 2004 года працаваў на пасадзе стажора суддзі суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна, у 2006 годзе прызначаны суддзёй суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна. З 2012 года – суддзя Гродзенскага абласнога суда, з 2016 года –суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

19 снежня 2025 г. Усебеларускім народным сходам выбраны суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 20 навуковых і навукова-практычных работ.

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.