
Падчас сустрэчы Старшыня Канстытуцыйнага Суда С.М.Сівец паведаміў пра дзейнасць Канстытуцыйнага Суда, пашырэнне і ўзмацненне яго паўнамоцтваў у адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г., пра парадак выбрання суддзяў Канстытуцыйнага Суда Усебеларускім народным сходам.
У сваю чаргу, старшыня Эканамічнага Суда СНД Г.К.Нурбаеў расказаў пра кампетэнцыю Эканамічнага Суда СНД, парадак яго фарміравання і прывёў прыклады разгледжаных Эканамічным Судом спраў.
Таксама былі абмеркаваны перспектывы ўзаемадзеяння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь і Эканамічнага Суда СНД, міждзяржаўнага прававога супрацоўніцтва ў судовай сферы ў рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
