
У склад Навукова-кансультацыйнага савета ўваходзяць суддзі Канстытуцыйнага Суда, вядучыя айчынныя навукоўцы ў галіне канстытуцыйнага права і іншых галін права Рэспублікі Беларусь.
На пасяджэнні Навукова-кансультацыйнага савета выступіў Старшыня Канстытуцыйнага Суда С.М.Сівец, які зазначыў асноўныя мэты і задачы работы Савета.
С.М.Сівец падкрэсліў, што з улікам дынамікі развіцця грамадскіх адносін, працэсу выбудоўвання палітыка-прававой архітэктуры дзяржавы ў адпаведнасці са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г., у сувязі з пашырэннем і ўзмацненнем паўнамоцтваў Канстытуцыйнага Суда узрастае роля Савета ў навукова-метадычным забеспячэнні рэалізацыі Канстытуцыйным Судом мэт і задач, ускладзеных на яго Асноўным Законам краіны, а таксама ў паглыбленай навуковай прапрацоўцы тэарэтычных і практычных праблем, звязаных з эфектыўным ажыццяўленнем канстытуцыйнага кантролю.
Старшыня Навукова-кансультацыйнага савета, намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Н.А.Карповіч выступіла з прапановамі аб плане работы Савета на 2026 год.
Падчас абмеркавання члены Савета адзначылі канстытуцыйна-прававую значнасць і высокую актуальнасць прапанаваных да разгляду на яго пасяджэннях пытанняў, у тым ліку далейшага зацвярджэння справядлівасці як канстытуцыйнага прынцыпу фарміравання і развіцця прававой сістэмы Рэспублікі Беларусь, галіновага праламлення дадзенага прынцыпу, удасканалення заканадаўчага рэгулявання канстытуцыйнага судаводства з улікам практыкі функцыянавання інстытута канстытуцыйнай скаргі, і ўнеслі канкрэтныя прапановы па іншых напрамках работы Савета.
Па выніках пасяджэння зацверджаны план работы Навукова-кансультацыйнага савета пры Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь на 2026 год.



