Навіны
15 студзеня 2026 г. у Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча суддзі Канстытуцыйнага Суда С.П.Чыгрынава з прафесарска-выкладчыцкім складам і навучэнцамі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

У ходзе сустрэчы, якая адбылася ў фармаце круглага стала, былі абмеркаваны роля і месца Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у прававой сістэме дзяржавы, асаблівасці рэалізацыі палажэнняў Асноўнага Закона правапрымяняльнікамі з улікам прынцыпу прамога дзеяння Канстытуцыі, дзейнасць Канстытуцыйнага Суда па абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян.
Суддзя Канстытуцыйнага Суда адказаў на шматлікія пытанні выкладчыкаў кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, курсантаў і студэнтаў Акадэміі МУС. Ажыўленую дыскусію выклікала праблематыка разгляду Канстытуцыйным Судом канстытуцыйных скаргаў грамадзян, а таксама паўнамоцтва Канстытуцыйнага Суда па тлумачэнні Канстытуцыі.