Навіны
14 студзеня 2026 г. у рамках рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы» Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь С.М.Сівец наведаў Мінскі гарадскі сацыяльны пансіянат «Крыніца»

Акцыя «Ад усёй душы» праводзіцца па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для грамадзян пажылога ўзросту, ветэранаў працы, доўгажыхароў. Сутнасць акцыі – дзейсная праява клопату і ўвагі да людзей старэйшага пакалення, залучэнне дзяцей і моладзі ў зносіны з імі, умацаванне сувязяў паміж пакаленнямі.

Выказваючы глыбокую ўдзячнасць і павагу, С.М.Сівец павіншаваў жыхароў сацыяльнага пансіяната з навагоднімі і каляднымі святамі, уручыў ім салодкія падарункі, пажадаў цяпла і дабрыні, аптымізму, моцнага здароўя і добрага настрою.