Віншаванне Старшыні Канстытуцыйнага Суда С.М.Сіўца

Паважаныя жанчыны, дарагія мамы!
Шчыра віншую вас з Днём маці.
Гэта свята напоўнена асаблівай цеплынёй і глыбокай падзякай. Мацярынская любоў – галоўная апора чалавека, а моцная сям'я - аснова стабільнага і справядлівага грамадства. Быць маці – гэта вялікае шчасце і велізарная, высакародная праца.
Дзякуй за вашу душэўную шчодрасць, мудрасць і падтрымку. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, міру, хатняй утульнасці і дабрабыту.
З павагай,
Старшыня
Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь С.М.Сівец



