Суддзя Канстытуцыйнага Суда Т.М.Праташчык правяла асабісты прыём грамадзян
На асабісты прыём у Канстытуцыйны Суд звярнуліся грамадзяне па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем права на абавязковую долю ў спадчыне, а таксама з выплатай аднаразовай кампенсацыі сваякам грамадзяніна, які загінуў пры выкананні абавязкаў ваеннай службы.
Па сутнасці пастаўленых пытанняў грамадзянам дадзены вычарпальныя адказы, растлумачана кампетэнцыя Канстытуцыйнага Суда.



