22 кастрычніка 2026 г. Канстытуцыйны Суд узбудзіў вытворчасць па справе аб канстытуцыйнасці артыкула 14 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь па канстытуцыйнай скарзе грамадзяніна Хмялеўскага Д.І.
Грамадзянін Хмялеўскі Д.І. звярнуўся ў Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай аб праверцы канстытуцыйнасці артыкула 14 «Пакрыццё страт» Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
На думку заяўніка, з прычыны прымянення судом норм артыкула 14 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры вырашэнні справы па іску аб спагнанні сумы ўрону, прычыненай дзяржаве ў выніку продажу маёмасці, канфіскаванай па прыгавору суда, парушаны яе канстытуцыйныя правы на дастойны ўзровень жыцця, на роўную абарону і права ўласнасці (артыкул22).



