У мэтах практычнай рэалізацыі інстытута канстытуцыйнай скаргі Канстытуцыйны Суд працягвае праводзіць шырокае інфармаванне грамадзян, юрыдычнай супольнасці аб формах і зместу канстытуцыйна-прававой абароны.
У Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках рэалізацыі адукацыйнай праграмы па павышэнні кваліфікацыі адвакатаў адбылося выступленне суддзі Канстытуцыйнага Суда С.А.Любецкай на тэму «Канстытуцыйныя скаргі і запыты судоў агульнай юрысдыкціі як формы дорступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя».
Эфектыўнасць рэалізацыі інстытута канстытуцыйнай скаргі шмат у чым залежыць ад дзейнасці адвакатаў, якія маюць права прадстаўляць інтарэсы грамадзян у Канстытуцыйным Судзе, ад якасці аказання прафесійнай юрыдычнай дапамогі ў мэтах ажыццяўлення і абароны правоў і свабод грамадзян.



