
У мерапрыемстве ўдзельнічалі кіраўнікі канстытуцыйных судоў Казахстана, Арменіі, Азербайджана, Кыргызстана, Манголіі, Расіі, Узбекістана і Таджыкістана. Рабочая сустрэча прайшла пад эгідай прымаючага боку ў Самаркандзе (Рэспубліка Узбекістан).
Галоўнай тэмай абмеркавання стала падрыхтоўка да Другога Кангрэса Еўразійскай асацыяцыі органаў канстытуцыйнага кантролю, правядзенне якога запланавана на 5-6 лістапада бягучага года ў горадзе Туркестане (Рэспубліка Казахстан). Удзельнікі пасяджэння дэталёва разгледзелі праект выніковага дакумента маючага адбыцца форуму – Туркестанскай дэкларацыі.
Таксама падчас пасяджэнняў абмяркоўваліся пытанні перадачы старшынства ў Асацыяцыі і магістральныя напрамкі развіцця ўзаемадзеяння Еўразійскай асацыяцыі з буйнейшымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі, міжнароднымі і рэгіянальнымі арганізацыямі.
Еўразійская асацыяцыя органаў канстытуцыйнага кантролю створана ў 1997 г. для прасоўвання агульнапрызнаных канстытуцыйных каштоўнасцей, падтрымання пастаяннага дыялога і абмену вопытам па пытаннях забеспячэння вяршэнства Канстытуцый краін–удзельніц.
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Казахстан старшынствуе ў Еўразійскай Асацыяцыі органаў канстытуцыйнага кантролю з 2017 года. Асацыяцыя мае сваё перыядычнае выданне – Веснік «Канстытуцыйнае правасуддзе».



