Папярэдні разгляд канстытуцыйнай скаргі

Папярэдні разгляд канстытуцыйнай скаргі Сакратарыятам Канстытуцыйнага Суда і папярэдняе вывучэнне канстытуцыйнай скаргі суддзямі Канстытуцыйнага Суда

 

З Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2023 г. № 284-З)

 

Артыкул 158. Папярэдні разгляд канстытуцыйнай скаргі Сакратарыятам Канстытуцыйнага Суда

 

  1. Папярэдні разгляд канстытуцыйнай скаргі, якая паступіла ў Канстытуцыйны Суд, на адпаведнасць патрабаванням артыкулаў 29, 153–155 гэтага Закона ажыццяўляецца Сакратарыятам Канстытуцыйнага Суда ў парадку, які вызначаецца Рэгламентам Канстытуцыйнага Суда.
  2. Сакратарыят Канстытуцыйнага Суда ў месячны тэрмін з дня падачы канстытуцыйнай скаргі ў Канстытуцыйны Суд паведамляе грамадзяніну:

2.1. аб адпаведнасці яго канстытуцыйнай скаргі патрабаванням гэтага Закона і неабходнасці выплаты дзяржаўнай пошліны за разгляд канстытуцыйнай скаргі ва ўстаноўленых парадку і памеры;

2.2. аб неадпаведнасці яго канстытуцыйнай скаргі патрабаванням гэтага Закона ў выпадках, калі:

канстытуцыйная скарга яўна не падведамасная Канстытуцыйнаму Суду;

канстытуцыйная скарга пададзена неправамоцнай асобай;

канстытуцыйная скарга яўна не адпавядае ўмовам дапушчальнасці, вызначаным падпунктамі 1.2 і 1.3 пункта 1 артыкула 153 гэтага Закона;

канстытуцыйная скарга не адпавядае патрабаванням артыкулаў 29, 154 і 155 гэтага Закона.

  1. У паведамленні аб неадпаведнасці канстытуцыйнай скаргі патрабаванням гэтага Закона ў тым ліку ўказваецца, у чым выражаецца такая неадпаведнасць, і растлумачваецца грамадзяніну яго права ў выпадку пропуску тэрміну падачы канстытуцыйнай скаргі па ўважлівых прычынах хадайнічаць перад Канстытуцыйным Судом аб аднаўленні прапушчанага тэрміну падачы канстытуцыйнай скаргі.
  2. Грамадзянін, які атрымаў паведамленне Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда аб неадпаведнасці яго канстытуцыйнай скаргі патрабаванням гэтага Закона, мае права паўторна падаць канстытуцыйную скаргу па тым ж прадмеце:

4.1. пасля ліквідацыі недахопаў, указаных у абзацах чацвёртым і пятым падпункта 2.2 пункта 2 гэтага артыкула;

4.2. з патрабаваннем аб разглядзе канстытуцыйнай скаргі Канстытуцыйным Судом у выпадку нязгоды з паведамленнем Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.

У выпадку, прадугледжаным часткай першай гэтага падпункта, да канстытуцыйнай скаргі, якая падаецца паўторна, павінен быць прыкладзены дакумент аб выплаце дзяржаўнай пошліны за разгляд канстытуцыйнай скаргі ва ўстаноўленых парадку і памеры, за выключэннем выпадкаў, калі:

дзяржаўная пошліна выплачана праз выкарыстанне сістэмы АРІП і ўліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у сістэме АРІП указаны ў канстытуцыйнай скарзе або паведамлены Канстытуцыйнаму Суду іншым спосабам пры падачы канстытуцыйнай скаргі;

да канстытуцыйнай скаргі прыкладзены хадайніцтва аб вызваленні ад дзяржаўнай пошліны за яе разгляд і дакументы, што пацвярджаюць акалічнасці, якія з'яўляюцца падставай для такога вызвалення.

  1. Грамадзянін, які атрымаў паведамленне, указанае ў падпункце 2.1 пункта 2 гэтага артыкула, на працягу аднаго месяца з дня яго атрымання прадстаўляе ў Канстытуцыйны Суд дакумент аб выплаце дзяржаўнай пошліны за разгляд канстытуцыйнай скаргі ва ўстаноўленых парадку і памеры, а ў выпадку, калі дзяржаўная пошліна выплачана праз выкарыстанне сістэмы АРІП, паведамляе Канстытуцыйнаму Суду ўліковы нумар аперацыі (транзакцыі) у сістэме АРІП.

У выпадку невыканання грамадзянінам патрабаванняў часткі першай гэтага пункта ва ўстаноўлены тэрмін канстытуцыйная скарга лічыцца непададзенай.

Палажэнні гэтага пункта не распаўсюджваюцца на выпадкі, калі да канстытуцыйнай скаргі былі прыкладзены хадайніцтва аб вызваленні ад дзяржаўнай пошліны за яе разгляд і дакументы, што пацвярджаюць акалічнасці, якія з'яўляюцца падставай для такога вызвалення.

 

Артыкул 159. Папярэдняе вывучэнне канстытуцыйнай скаргі суддзямі Канстытуцыйнага Суда

 

  1. Канстытуцыйная скарга, прызнаная па выніках папярэдняга разгляду Сакратарыятам Канстытуцыйнага Суда адпаведнай патрабаванням гэтага Закона, пасля выплаты дзяржаўнай пошліны за яе разгляд або прыняцця Канстытуцыйным Судом вызначэння аб вызваленні грамадзяніна ад дзяржаўнай пошліны за разгляд канстытуцыйнай скаргі, а таксама канстытуцыйная скарга, паўторна пададзеная на падставе падпункта 4.2 пункта 4 артыкула 158 гэтага Закона, дакладваюцца Старшыні Канстытуцыйнага Суда.

2. Старшыня Канстытуцыйнага Суда даручае аднаму або некалькім суддзям Канстытуцыйнага Суда папярэдняе вывучэнне канстытуцыйнай скаргі, якое ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 32 гэтага Закона.