EngРусБел
Электронныя звароты
 

Электронныя звароты накіроўваюцца ў Канстытуцыйны Суд на адрас электроннай пошты: ksrb@kc.gov.by або размяшчаюцца ў раздзеле «Электронныя звароты».

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» электронныя звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

• найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;

• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);

• выкладанне сутнасці звароту;

• адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

• найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;

• поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;

• выкладанне сутнасці звароту;

• прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;

• адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Электронныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:

• не адпавядаюць вышэйуказаным патрабаванням;

• змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;

• змяшчаюць нецэнзурныя ці зняважлівыя словы або выказванні;

• падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, з'яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі вызначаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;

• змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносiцца да кампетэнцыі арганізацыі;

• прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;

• пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя акалічнасцi, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;

• з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме.

У адпаведнасці з Законам «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, указаны ў электронных зваротах, або ў пісьмовым выглядзе ў выпадках, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты; у электронным звароце ўказаны адрас электроннай пошты, па якiм па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (паведамленне).

У выпадку, калі паступаюць электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў, якія носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйным сайце ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.