Навіны
4 красавіка 2024 г. у Мінску адбылася Міжнародная канферэнцыя «Вяршэнства Канстытуцыі: канстытуцыйныя змены і сучаснае развіццё канстытуцыйнага кантролю», прымеркаваная да 30-годдзя ўтварэння Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь

У канферэнцыі прынялі ўдзел дэлегацыі канстытуцыйных судоў Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Узбекістана, а таксама суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, вядучыя навукоўцы-канстытуцыяналісты.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі.

Абмяркоўваліся пытанні забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі, канстытуцыяналізацыі заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі, сучасныя канстытуцыйныя пераўтварэнні і роля канстытуцыйных судоў у забеспячэнні канстытуцыйнага правапарадку.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда П.П.Міклашэвіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў канферэнцыі з уступным словам, адзначыў наступнае.

У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 года, вызначана галоўная мэта дзяржаўнага і канстытуцыйнага развіцця – пабудаваць суверэнную дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву.

Для гэтага былі заснаваны на канстытуцыйным узроўні:

па-першае, інстытут прэзідэнцтва, які забяспечвае эфектыўнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады, адзінства народа;

па-другое, інстытут канстытуцыйнага кантролю, які забяспечвае вяршэнства Канстытуцыі, захаванне прынцыпаў прававой дзяржавы.

Сёння з упэўненасцю можна канстатаваць:

1) у Беларусі пабудавана суверэнная дэмакратычная сацыяльная дзяржава для народа, якая выказвае волю народа і функцыянуе ў інтарэсах народа. Прэзідэнцкая форма праўлення паказала сваю эфектыўнасць у рашэнні задач, якія стаяць перад грамадствам і дзяржавай у сучасных умовах. Асабліва трэба адзначыць, моцны Прэзідэнт – Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка – унёс і ўносіць вялікі ўклад у забеспячэнне незалежнасці і суверэнітэту, устойлівае і дынамічнае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны;

2) у Беларусі на прынцыпах прававой дзяржавы сфармавалася і дзейнічае прававая сістэма, рэальна забяспечваюцца гарантыі правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, сцвярджаецца канстытуцыйны правапарадак.

Утвораны ў красавіку 1994 года Канстытуцыйны Суд праз кантроль канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў уносіць свой уклад у забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыі, абарону канстытуцыйнага ладу, правоў і свабод грамадзян, захаванне належнага рэжыму канстытуцыйнай законнасці.

У сваёй дзейнасці Канстытуцыйны Суд выкарыстоўвае розныя формы канстытуцыйнага кантролю: наступны і папярэдні, абстрактны і канкрэтны, факультатыўны і абавязковы. Падчас канферэнцыі мы абмяняемся вопытам ажыццяўлення канстытуцыйнага правасуддзя з улікам асаблівасцей нацыянальных прававых сістэм.

У канферэнцыі прымаюць удзел нашы замежныя госці, дэлегацыі канстытуцыйных судоў:

дэлегацыя Канстытуцыйнага Суда Азербайджанскай Рэспублікі на чале са Старшынёй сп. Абдулаевым Ф.С.;

дэлегацыя Канстытуцыйнага Суда Кыргызскай Рэспублікі на чале са Старшынёй сп. Асканбаевым Э.Ж.;

дэлегацыя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Узбекістан на чале са Старшынёй сп. Абдусаломавым М.-У.Э.;

дэлегацыя Канстытуцыйнага Суда Расійскай Федэрацыі на чале з намеснікам Старшыні сп. Маўрыным С.П.;

дэлегацыя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Казахстан на чале з намеснікам Старшыні сп. Нурмуханавым Б.М.;

дэлегацыя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Арменія на чале з суддзёй Канстытуцыйнага Суда сп. Хундкаранам Е.Г.

Мы рады вітаць удзельнікаў нашага юбілейнага форума, сярод якіх:

Аляксей Аляксандравіч Дронаў, выконваючы абавязкі Старшыні Суда Еўразійскага эканамічнага саюза;

Андрэй Уладзіміравіч Плотнікаў, Старшыня Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў;

Вольга Іванаўна Чупрыс, Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

Валерый Леанідавіч Калінковіч, першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;

Аляксей Канстанцінавіч Стук, намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь;

Сяргей Мікалаевіч Хаменка, Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь;

а таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў, вядучыя навукоўцы-канстытуцыяналісты.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда адзначыў зацікаўленасць у канструктыўнай дыскусіі, абмене вопытам, цікавых думках і меркаваннях.