Навіны
13 сакавіка 2024 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася публічная прэзентацыя Навукова-практычнага каментарыя да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У публічнай прэзентацыі Навукова-практычнага каментарыя да Канстытуцыі прынялі ўдзел Старшыня Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіч П.П., Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Чупрыс В.І., іншыя члены аўтарскага калектыву, у тым ліку суддзі Канстытуцыйнага Суда, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, а таксама кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, вядомыя вучоныя-юрысты.

У сваім выступленні Старшыня Канстытуцыйнага Суда адзначыў наступнае.

Для выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы ад 1 красавіка 2022 г. калектывам аўтараў падрыхтаваны Навукова-практычны каментарый да Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у мэтах растлумачэння сэнсу і нарматыўнага зместу прынцыпаў і норм Канстытуцыі.

Абноўленая Канстытуцыя з’яўляецца залогам паступальнага канстытуцыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на доўгатэрміновую перспектыву. У ёй вызначана мадэль сучаснай беларускай дзяржавы: дзяржава грунтуецца на волі народа, выражае волю народа, функцыянуе ў інтарэсах народа. Дадзены канстытуцыйны арыенцір абавязвае дзяржаўныя органы, службовых асоб, грамадска-палітычныя інстытуты ў сваёй стваральнай дзейнасці ўсяляк садзейнічаць дасягненню важнейшых канстытуцыйных мэт: забеспячэнне міру і грамадзянскай згоды, сацыяльная справядлівасць і дабрабыт грамадзян, непахіснасць народаўладдзя, суверэнітэт, незалежнасць і росквіт.

Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы – з’яўляецца асновай нацыянальнага права: яе прынцыпы і нормы нясуць у сабе арганізуючы пачатак, забяспечваюць адзінства і гарманічнае развіццё ўсіх састаўляючых прававой сістэмы.

Канстытуцыя, аказваючы непасрэднае рэгулюючае ўздзеянне на грамадскія адносіны, выступае галоўным крытэрыем не толькі заканатворчай, але і правапрымяняльнай дзейнасці, забяспечваючы канстытуцыяналізацыю ўсіх грамадскіх адносін, дзейснасць канстытуцыйна-прававых механізмаў абароны правоў і свабод грамадзян.

Цяпер неабходна паслядоўна і мэтанакіравана фарміраваць канстытуцыйна арыентаваную правасвядомасць грамадзян, юрыстаў, службовых асоб дзяржавы, у аснове якой павінна знаходзіцца глыбока асэнсаванае ўспрыманне фундаментальных каштоўнасцей і прынцыпаў Канстытуцыі.

Канстытуцыя з’яўляецца палітыка-прававым актам з асаблівымі ўласцівасцямі і дазваляе перакладаць на мову дзеючага заканадаўства, прававой ідэалогіі і рэальнай палітыкі ідэалы асобы, грамадства і дзяржавы, сфармiраванай сістэмы традыцыйных нацыянальных каштоўнасцяў гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны.

Сучаснае канстытуцыйнае развіццё пацвярджае, што фундаментальныя канстытуцыйныя палажэнні валодаюць разам з нарматыўна-прававым зместам высокім узроўнем палітыка-ідэалагічных, маральна-духоўных, сацыякультурных пачаткаў.

Разам з тым Асноўны Закон нашай краіны мае высокую ступень абагульненасці, пэўнай абстрактнасці, сэнсавай насычанасці канстытуцыйна-прававых канструкцый. Мэтай каментарыя з’яўляецца растлумачэнне кожнага нарматыўнага палажэння Канстытуцыі, усебаковы аналіз далейшага развіцця канстытуцыйных палажэнняў у законах і іншых нарматыўных прававых актах, комплексны аналіз механізмаў рэалізацыі норм Канстытуцыі, заканадаўчых, працэсуальных, арганізацыйных гарантый.

Сёння можна канстатаваць, што калектыў высокакваліфікаваных аўтараў справіўся з пастаўленай задачай: праведзена значная праца, каб, з аднаго боку, з высокай ступенню юрыдычнай дакладнасці, з другога боку, з высокай ступенню даступнасці растлумачыць грамадзянам канстытуцыйныя палажэнні, па якіх жывуць і развіваюцца наша грамадства, усе грамадзяне нашай краіны.

Сімвалічна, што ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў перыяд з сакавіка па жнівень 2021 года працавала Канстытуцыйная камісія па падрыхтоўцы змяненняў у Канстытуцыю. Тут, у гэтай Круглай зале, было праведзена 11 пасяджэнняў Камісіі, былі выпрацаваны канкрэтныя прапановы па змяненні Канстытуцыі. На рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г. былі прыняты прапанаваныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю.

Цяпер прадаўжаецца працэс рэалiзацыi абноўленай Канстытуцыі: адбываецца развіццё канстытуцыйных палажэнняў у нормах законаў, фарміруюцца прадстаўнічыя органы ўлады на новай канстытуцыйнай аснове.

Безумоўна, каб Канстытуцыя рэальна працавала, яе трэба ведаць і разумець, канстытуцыйныя палажэнні павінны быць свядома ўспрыняты ўсімі службовымі асобамі і грамадзянамі, быць канстытуцыйным арыенцірам і кіраўніцтвам у дзейнасці у мэтах далейшага ўмацавання канстытуцыйнага правапарадку, зацвярджэння Рэспублікі Беларусь дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.