Прававое выхаванне і прававая асвета грамадзян з'яўляюцца найважнейшымі напрамкамі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь, адыгрываюць важную ролю ў развіцці правасвядомасці і прававой культуры грамадзян, фарміраванні законапаслухмяных паводзін усіх членаў грамадства.
Распаўсюджванне юрыдычных ведаў сярод насельніцтва стымулюе правамерныя паводзіны грамадзян, дапамагае зніжэнню ўзроўню правапарушэнняў, садзейнічае цывілізаванаму і законнаму вырашэнню канфліктаў паміж удзельнікамі грамадскіх адносiн.
У Беларусі выбудавана сістэма работы дзяржаўных органаў і арганізацый па прававым выхаванні і прававой асвеце насельніцтва.
Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі ажыццяўляецца рознапланавая дзейнасць, накіраваная на аператыўнае абвяшчэнне грамадзян аб навацыях заканадаўствы, развіццё каналаў давядзення прававой інфармацыі да грамадзян, уцягненне грамадзян у нарматворчы працэс з атрыманнем адваротнай сувязі ад насельніцтва.
НЦПІ ажыццяўляюцца фарміраванне і вядзенне эталоннага банка даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь, Прававога форума Беларусі, Дзіцячага прававога сайта, выпуск афіцыйных друкаваных выданняў прававой тэматыкі, а таксама метадычнае суправаджэнне дзейнасці 625 публічных цэнтраў прававой інфармацыі, створаных на базе кожнай чацвёртай публічнай бібліятэкі, больш за палову якiх размяшчаюцца ў сельскай мясцовасці. У сацыяльных сетках і месенджарах створана і функцыянуе 13 акаўнтаў. Актыўна развіваецца YouTube-канал Цэнтра як міжведамасная пляцоўка для растлумачэння навацый прававога рэгулявання ў відэафармаце.
Вярхоўным Судом, Генеральнай пракуратурай, Следчым камітэтам, Міністэрствам унутраных спраў праводзіцца актыўная мэтанакіраваная работа па фарміраванні правапаслухмяных паводзін грамадзян.
Значная работа ў сферы прававога выхавання і прававой асветы грамадзян праводзіцца Міністэрствам юстыцыі, Міністэрствам адукацыі, Беларускім рэспубліканскім саюзам юрыстаў, Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў, Беларускай натарыяльнай палатай, Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, установамі адукацыі, іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі.
На пасяджэнні Савета адзначана, што, нягледзячы на існуючы станоўчы вопыт работы, якая праводзіцца па прававым выхаванні і прававой асвеце, у сувязі з узрастаючай патрэбнасцю ў актыўным, правамерным і свядомым удзеле грамадзян у жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы неабходна павышэнне якасці і эфектыўнасці прававой работы з насельніцтвам.
Савет па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з улікам выкладзенага і вынікаў абмеркавання, якое адбылося, у мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па павышэнні ўзроўню правасвядомасці і прававой культуры грамадзян, фарміраванні іх законапаслухмяных і правамерных паводзін прызнаў неабходным далейшае ўдасканальванне работы па прававым выхаванні і прававой асвеце грамадзян, кіруючыся Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» і Канцэпцыяй прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь.
Савету Міністраў прапанавана:
зыходзячы з палажэнняў пункта 38 Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь скарэкціраваць назву плана мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян у 2021–2025 гадах, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2021 г. № 107, удакладніць і пры неабходнасці дапоўніць пералік мерапрыемстваў, прадугледжаных указаным планам, з улікам выхаваўчай састаўляючай прававой работы з насельніцтвам, а таксама актуальных пытанняў прававога характару, якія ўзнікаюць у штодзённым жыцці грамадзян;
унесці ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2010 г. № 645 «Аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый» змяненні, якія прадугледжваюць размяшчэнне на сайтах дзяржаўных органаў і арганізацый рубрык аб прававой асвеце насельніцтва.
Міністэрству юстыцыі прапанавана павысіць эфектыўнасць дзейнасці па каардынацыі прававой работы з насельніцтвам, забяспечыць рэгулярнае вывучэнне вопыту такой работы, правядзенне ацэнкi яе якасці і выніковасці, своечасовае прыняцце мер па яе ўдасканальванню.
Рэкамендавана Міністэрству юстыцыі і іншым дзяржаўным органам, якія ўдзельнічаюць у прававой рабоце з насельніцтвам, забяспечыць унясенне адпаведных змяненняў у прынятыя імі прававыя акты, якія рэгламентуюць іх дзейнасць па пытаннях прававога выхавання і прававой асветы грамадзян.
Рэкамендавана дзяржаўным органам і іншым арганізацыям, якія ўдзельнічаюць у прававой рабоце з насельніцтвам:
ажыццяўляць прававое выхаванне і прававую асвету з выкарыстаннем найбольш запатрабаваных насельніцтвам крыніц атрымання прававой інфармацыі;
забяспечваць, у рамках кампетэнцыі, аператыўнае давядзенне да ведама насельніцтва актуальнай прававой інфармацыі, якая фарміруе яснае і зразумелае ўяўленне грамадзян аб іх правах і абавязках у пэўнай сферы, алгарытме дзеянняў у пэўных сітуацыях;
шырэй выкарыстоўваць магчымасці сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (інтэрнэт-сайты, сацыяльныя сеткі, месенджары і інш.);
больш актыўна ўзаемадзейнічаць са сродкамі масавай інфармацыі, у тым ліку ў поўнай меры задзейнічаць у гэтых мэтах існуючы патэнцыял рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі;
прымаць меры па павышэнні кваліфікацыі работнікаў, адказных за ажыццяўленне прававога выхавання і прававой асветы.