Канстытуцыйны Суд 4 лютага
У Пасланні адзначана, што дзейнасць Канстытуцыйнага Суда ў 2008 годзе была накіравана на забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыі і прамое дзеянне яе норм, далейшае зацвярджэнне канстытуцыйнай законнасці ў нарматворчасці і правапрымяненні, абарону канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. Вырашэнню гэтых задач садзейнічаюць прынятыя на дзяржаўным узроўні меры па ўдасканальванню канстытуцыйнага кантролю.
П.П.Міклашэвіч праінфармаваў Кіраўніка дзяржавы аб рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня
У парадку абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю Канстытуцыйны Суд праверыў больш за 100 законаў, у якіх не ўгледжана парушэнняў канстытуцыйных прынцыпаў і норм. Па шэрагу законаў Канстытуцыйны Суд сфармуляваў прававыя пазіцыі, накіраваныя на выяўленне канстытуцыйна-прававога сэнсу палажэнняў законаў, недапушчэнне неканстытуцыйнай правапрымяняльнай практыкі. Па меркаванню Старшыні Канстытуцыйнага Суда, гэта сведчыць аб дастаткова высокім прафесіянальным узроўні Парламента, эфектыўным узаемадзеянні дзяржаўных органаў пры падрыхтоўцы законапраектаў, аб павазе да Асноўнага Закона нашай краіны.
Па выніках разгляду зваротаў грамадзян, дзяржаўных органаў і арганізацый Канстытуцыйны Суд прыняў больш за 20 рашэнняў, у якіх змяшчаюцца прапановы Парламенту і Ураду па ўстараненню прабелаў і калізій у заканадаўстве.
Прэзідэнт станоўча ацаніў вынікі дзейнасці Канстытуцыйнага Суда з улікам рэалізацыі дадатковых паўнамоцтваў на падставе Дэкрэта ад 26 чэрвеня
Папярэдні канстытуцыйны кантроль законаў, які ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь, на постсавецкай прасторы ўведзены ўпершыню. Спалучэнне папярэдняга і далейшага канстытуцыйнага кантролю забяспечвае яго высокую эфектыўнасць, адказвае сучасным тэндэнцыям развіцця канстытуцыйнага правасуддзя.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць рэалізацыі дадатковых паўнамоцтваў Канстытуцыйнага Суда ў поўным аб’ёме, узмацнення актыўнасці з боку дзяржаўных органаў, якія маюць права на зварот у Канстытуцыйны Суд, з мэтай абароны правоў і свабод грамадзян, умацавання канстытуцыйнай законнасці ў нашай краіне.
Прэзідэнт таксама акцэнтаваў увагу на мэтазгоднасці павышэння выхаваўчага ўздзеяння судовай сістэмы, у тым ліку праз больш шырокае выкарыстанне сродкаў масавай інфармацыі, у першую чаргу тэлебачання.