Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь 30 кастрычніка 2018 г. прыняў рашэнне «Аб прававым рэгуляванні ў грамадзянскім заканадаўстве выкарыстання і аховы выявы грамадзяніна» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.)

У мэтах забеспячэння канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, абароны кожнага грамадзянска-прававымі сродкамі ад незаконнага ўмяшання ў асабістае жыццё, устаранення прававой нявызначанасці ў прававым рэгуляванні выкарыстання і аховы выявы грамадзяніна ў грамадзянскім заканадаўстве прызнана неабходным унясенне адпаведных змяненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь

Вядзенне па справе ўзбуджана Канстытуцыйным Судом у адпаведнасці з часткамі першай і чацвёртай артыкула 158 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве» на падставе паступўшых зваротаў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, у якіх пастаўлена пытанне аб наяўнасці прававой нявызначанасці ў нормах Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, звязанай з забеспячэннем гарантый права грамадзяніна на абарону ад незаконнага ўмяшання ў яго асабістае жыццё.

У звароце Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў указваецца, што ў цяперашні час распаўсюджванне выяў грамадзян, бленых пры дапамозе рознага роду фотаі відэаздымак, у сродках масавай інфармацыі і глабальнай камп’ютэрнай сет Інтэрнэт у шэрагу выпадкаў звязана з парушэннем іх праў і законных інтарэсаў. Выкарыстанне выявы грамадзяніна без згоды выяўляе з’яўляецца ўаннем у яго прыватнае жыццё, а таксама парушэннем права на асабістую тайну.

Грамадскі савет пры Міністэрстве ўнутраных спраў лічыць неабходным забяспечыць права грамадзян на абарону ад незаконнага ўмяшання ў іх асабістае жыццё, у тым ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войск МУС пры выкананні імі службовых задач, устараніўшы нявызначанасць у прававым рэгуляванні адпаведных адносiн.

Пры разглядзе справы Канстытуцыйны Суд зыходзіў з наступнага.

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь кожнаму гарантуецца абарона яго асабістых немаёмасных правоў, такіх як свабода, недатыкальнасць і годнасць асобы, асабістае жыццё, гонар і годнасць (частка першая артыкула 25, артыкул 28).

Да ахоўваемых Канстытуцыяй нематэрыяльных даброт адносiцца і знешняе аблічча чалавека, якое належыць яму ад нараджэння, не адчужальнае і не перадаваемае іншым спосабам, а таксама заснаванае на ім права на выяву грамадзяніна. Як адно з самадастатковых асабістых нематэрыяльных даброт, выява грамадзяніна ўяўляе сабой яго знешняе (індывідуальнае) аблічча ў аб'ектываванай форме, напрыклад у творы выяўленчага мастацтва, на фатаграфіі або ў відэазапісе ў канкрэтны момант часу.

У адпаведнасці з Грамадзянскім кодэксам адносiны, звязаныя з ажыццяўленнем і абаронай неадчужальных правоў і свабод чалавека і іншых нематэрыяльных даброт (асабістыя немаёмасныя адносiны, не звязаныя з маёмаснымі), рэгулююцца грамадзянскім заканадаўствам, паколькі іншае не вынiкае з сутнасці гэтых адносiн (пункт 2 артыкула 1). Такім чынам, іменна грамадзянскае заканадаўства вызначае, у якіх выпадках і якім спосабам ажыццяўляюцца выкарыстанне і абарона нематэрыяльных даброт, у тым ліку знешняга аблічча грамадзяніна і заснаванага на ім права на выяву грамадзяніна.

Згодна з пунктам 2 артыкула 151 Грамадзянскага кодэкса нематэрыяльныя даброты абараняюцца ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам у выпадках і парадку, прадугледжаных гэтым заканадаўствам, а таксама ў тых выпадках і межах, у якіх выкарыстанне спосабаў абароны грамадзянскіх правоў (артыкул 11 ГК) вынiкае з сутнасці парушанага нематэрыяльнага права і характару наступстваў гэтага парушэння.

Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, нормы грамадзянскага заканадаўства павінны не толькі ўстанаўліваць спосабы аховы канкрэтнай выявы грамадзяніна, зафіксаванай на матэрыяльным носьбіце, але і вызначаць рэжым выкарыстання выявы грамадзяніна іншымі асобамі.

Зыходзячы з выкладзенага, Канстытуцыйны Суд лічыць, што ў дзеючым заканадаўчым рэгуляванні існуе прававы дэфект, абумоўлены адсутнасцю ў грамадзянскім заканадаўстве належнага прававога механізма забеспячэння кожнаму аховы яго выявы, з прычыны чаго ў працэсе правапрымянення гэта можа прывесці да парушэння канстытуцыйных правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян.

У мэтах забеспячэння канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, абароны кожнага грамадзянска-прававымі сродкамі ад незаконнага ўмяшання ў асабістае жыццё, устаранення прававой нявызначанасці ў прававым рэгуляванні выкарыстання і аховы выявы грамадзяніна ў грамадзянскім заканадаўстве Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным унясенне адпаведных змяненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанавана падрыхтаваць праект закона аб унясенні змяненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь і ўнесці яго ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.