Нарадзіўся ў 1952 годзе ў вёсцы Новая Алешня Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
У 1977 годзе закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Прадоўжыў навучанне ў вочнай мэтавай аспірантуры Інстытута дзяржавы і права Акадэміі навук СССР. У 1981 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў галіне адміністрацыйнага права.
З 1981 па 1986 год працаваў памочнікам Прэзідэнта Акадэміі навук БССР.
У 1986–1989 гадах – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР. З 1989 па 1992 год – дактарант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1992 годзе прадоўжыў работу ў Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук Беларусі ў якасці старшага навуковага супрацоўніка.
У 1993 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. Мае вучонае званне прафесара.
У 1995 годзе ўзначаліў лабараторыю Навукова-даследчага цэнтра праблем дзяржаўнай кадравай палітыкі і ўдасканальвання дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 1997 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Аўтар каля 160 навуковых публікацый, у тым ліку 3 манаграфій у галіне агульнай тэорыі дзяржавы і права, канстытуцыйнага і адміністрацыйнага права. Удзельнічаў у распрацоўцы шэрага законапраектаў.
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. У красавіку 1999 года аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.