Склад
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Козырава Лілія Рыгораўна

Нарадзілася ў 1952 годзе ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці.

У 1977 годзе закончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Прафесійную працоўную дзейнасць пачала на пасадзе стажора пракуратуры Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1979–1991 гадах працавала ў Дзяржарбітражы пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце: спачатку кансультантам, затым – дзяржаўным арбітрам.

У 1991 годзе назначана суддзёй гаспадарчага суда Мінскай вобласці, у 1995 годзе – суддзёй Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь. Са снежня 2001 года па люты 2008 года займала пасаду намесніка Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.

З лютага 2008 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Удзельнічала ў распрацоўцы праекта Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і другіх заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь.

Мае шэраг публікацый, у тым ліку з’яўляецца сааўтарам каментарыяў да Гаспадарчага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь з аглядам практыкі гаспадарчых судоў, Закону Рэспублікі Беларусь «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)», навучальнага дапаможнiка «Міжнароднае рэгуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці».

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За бездакорную службу» III ступенi (2023 год).