Склад
Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Бойка Таццяна Сямёнаўна
Нарадзілася ў 1955 годзе ў горадзе Віцебску.
У 1981 годзе закончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1983 па 1992 год – выкладчык юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1992 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Мае вучонае званне дацэнта.
У 1992–1997 гадах працавала на кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Са студзеня 1997 года – суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Аўтар больш як 40 навуковых публікацый, у тым ліку некалькіх манаграфій у галіне фінансавага права.
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу. У 2005 годзе аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2019 год).