17 красавіка 2015 г. № Р-978/2015
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., намесніка Старшыні Сяргеевай В.Г., суддзяў Варановіча Т.В., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Карповіч Н.А., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «О конституционном судопроизводстве»
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «Об особо охраняемых природных территориях».
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Цікавенку А.Г., прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «Об особо охраняемых природных территориях» і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь устанавіў:
Закон Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «Об особо охраняемых природных территориях» (далей – Закон) прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 красавіка
Прыняцце Закона абумоўлена неабходнасцю ўдасканальвання норм Закона Рэспублікі Беларусь «Об особо охраняемых природных территориях» (далей – Закон аб ахоўваемых тэрыторыях) з улікам патрабаванняў міжнародных дагавораў і практыкі іх прымянення, а таксама ўзгаднення дадзеных норм з адпаведнымі нормамі законаў Рэспублікі Беларусь «Об охране окружающей среды», «О государственной экологической экспертизе», Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб нетрах у мэтах захавання прыродных экалагічных сістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, фарміравання эфектыўна функцыянуючай сістэмы асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый.
Пры праверцы канстытуцыйнасці Закона Канстытуцыйны Суд зыходзіць з наступнага.
1. Згодна з Канстытуцыяй кожны мае права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і на пакрыццё шкоды, прычыненай парушэннем гэтага права; дзяржава ажыццяўляе кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў у мэтах абароны і паляпшэння ўмоў жыцця, а таксама аховы і аднаўлення навакольнага асяроддзя (артыкул 46); ахова прыроднага асяроддзя – абавязак кожнага (артыкул 55).
У Законе Рэспублікі Беларусь «Об охране окружающей среды» спрыяльнае навакольнае асяроддзе вызначана як навакольнае асяроддзе, якасць якога забяспечвае экалагічную бяспеку, устойлівае функцыянаванне прыродных экалагічных сістэм, іншых прыродных і прыродна-антрапагенных аб’ектаў (абзац пяты часткі першай артыкула 1). Адным з асноўных прынцыпаў аховы навакольнага асяроддзя, замацаваных ва ўказаным Законе, з’яўляецца прынцып захавання біялагічнай разнастайнасці (абзац пятнаццаты артыкула 4).
Частка тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з унікальнымі, эталоннымі або іншымі каштоўнымі прыроднымі комплексамі і аб’ектамі, якія маюць асобае экалагічнае, навуковае і (або) эстэтычнае значэнне, у дачыненні да якіх устаноўлены асобы рэжым аховы і выкарыстання, у Законе аб ахоўваемых тэрыторыях вызначана ў якасці асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый (артыкул 1).
Палажэнні Закона накіраваны на далейшае забеспячэнне канстытуцыйнага права кожнага на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, на рэалізацыю кожным канстытуцыйнага абавязку па ахове прыроднага асяроддзя, умацаванне прававых асноў выканання дзяржавай канстытуцыйна-прававога абавязку аховы навакольнага асяроддзя, уключаючы захаванне біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці. Так, Законам (пункт 10 артыкула 1) выкладаецца ў новай рэдакцыі артыкул 12 Закона аб ахоўваемых тэрыторыях. У прыватнасці, у частцы сёмай дадзенага артыкула ўстанаўліваецца, што ажыццяўленне дзейнасці, у выніку якой аказваецца або можа быць аказана шкоднае ўздзеянне на прыродныя комплексы і (або) аб’екты асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый або якая супярэчыць мэтам і задачам, пастаўленым пры іх аб’яўленні або пераўтварэнні, забараняецца.
Для ўмацавання рэжыму аховы і выкарыстання асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, павышэння эфектыўнасці кіравання імі ў адпаведнасці з абзацамі пятым і восьмым пункта 8 артыкула 1 Закона ў артыкул 11 Закона аб ахоўваемых тэрыторыях уносяцца дапаўненні, згодна з якімі прадугледжваецца забарона пераўтварэння і спынення функцыянавання дадзеных тэрыторый, калі мэты, дзеля якіх яны аб’яўляліся, не дасягнуты, а таксама ўстанаўліваецца, што ў дзяржаўных органах (іншых дзяржаўных арганізацыях), у кіраванне якіх перададзены асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі, назначаецца адказная службовая асоба, якая ажыццяўляе вядзенне пытанняў, звязаных з кіраваннем гэтымі тэрыторыямі.
Канстытуцыйнае патрабаванне аб ажыццяўленні дзяржавай кантролю за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў у мэтах аховы і аднаўлення навакольнага асяроддзя, палажэнне аб рэалізацыі кожным свайго абавязку па яе ахове, які, па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, выступае ў якасці прававой неабходнасці і агульнаабавязковага загаду (рашэнне ад 21 красавіка
Абзацам восьмым пункта 17 артыкула 1 Закона ў мэтах стварэння ўмоў для асветы грамадзян у галіне аховы навакольнага асяроддзя, фарміравання ў іх экалагічнай культуры артыкул 21 Закона аб ахоўваемых тэрыторыях дапаўняецца палажэннем, якое вызначае ў якасці адной з задач запаведнікаў ажыццяўленне дзейнасці па развіцці рэгулюемага экалагічнага турызму (наведванне экалагічных сцежак, назіранне за жывёламі і т.п.).
Канстытуцыйны Суд адзначае правамернасць указанага падыходу заканадаўца, які адпавядае артыкулу 46 Канстытуцыі, мае мэтай забеспячэнне комплекснай абароны асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый, захаванне прыродных экалагічных сістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці, накіраваны на стварэнне ўмоў для ўсведамлення кожным неабходнасці выканання канстытуцыйнага абавязку па ахове прыроднага асяроддзя.
2. У Канстытуцыі ўстаноўлена, што Рэспубліка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім заканадаўства; не дапускаецца заключэнне міжнародных дагавораў, якія супярэчаць Канстытуцыі (часткі першая і трэцяя артыкула 8). Палажэнні Закона аб ахоўваемых тэрыторыях (артыкулы 101, 21, 33 і інш.), якія падпадаюць пад дзеянне міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь, адпавядаюць Канстытуцыі, адказваюць патрабаванням міжнародна-прававых абавязацельстваў.
Так, згодна з Канвенцыяй аб доступе да інфармацыі, удзеле грамадскасці ў працэсе прыняцця рашэнняў і доступе да правасуддзя па пытаннях, якія датычацца навакольнага асяроддзя, ад 25 чэрвеня 1998 года (далей – Орхуская канвенцыя) (уступіла ў сілу для Рэспублікі Беларусь 30 кастрычніка
Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, права на атрыманне інфармацыі аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях з’яўляецца састаўной часткай канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя (частка першая артыкула 34 Канстытуцыі). Дадзеныя палажэнні Закона выступаюць гарантыяй рэалізацыі ўказанага канстытуцыйнага права, адпавядаюць патрабаванням Орхускай канвенцыі.
У той жа час Законам прадугледжваецца, што паслугі па прадастаўленні фізічным і юрыдычным асобам інфармацыі аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях, якая змяшчаецца ў рэестры асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь, для прадастаўлення якой патрабуецца папярэдняя падрыхтоўка (выбарка, абагульненне, апрацоўка, аналіз), аказваюцца дзяржаўнай арганізацыяй, што ажыццяўляе вядзенне рэестра асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь, на платнай аснове (пункт 7 артыкула 1).
Канстытуцыйны Суд лічыць, што праву на атрыманне інфармацыі аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях карэспандуе абавязак дзяржаўных органаў (дзяржаўных арганізацый) аказваць адпаведныя паслугі грамадзянам Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым прадастаўленне інфармацыі, якая запытваецца, звязанай з рэалізацыяй дадзенага права грамадзянінам, можа запатрабаваць адпаведных затрат, што абумоўлівае правамернасць платнага характару ўказанай паслугі. Такім чынам, па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, дадзенае палажэнне Закона адпавядае канстытуцыйнаму праву грамадзян на атрыманне, захоўванне і распаўсюджванне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя, адказвае палажэнням Орхускай канвенцыі.
Канстытуцыйны Суд таксама лічыць, што ва ўмовах глабалізацыі і эканамічнай інтэграцыі захаванне прыродных экалагічных сістэм, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці магчыма забяспечыць шляхам далейшай гарманізацыі норм міжнароднага і нацыянальнага экалагічнага права, павышэння экалагічнай культуры грамадзян, фарміравання належнай экалагічнай прававой прасторы з улікам удасканальвання механізмаў выканання міжнародных экалагічных стандартаў.
Закон прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у рамках паўнамоцтваў у адпаведнасці з пунктам 2 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі, адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пунктам 1 часткі першай артыкула 98 Канстытуцыі.
На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзіць да вываду аб тым, што Закон па змесце норм, форме акта і парадку прыняцця адпавядае Канстытуцыі.
Кіруючыся часткамі першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, часткай другой артыкула 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкуламі 103–105 Закона Рэспублікі Беларусь «О конституционном судопроизводстве», Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць Закон Рэспублікі Беларусь «О внесении изменений и дополнений в Закон Республики Беларусь «Об особо охраняемых природных территориях» адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўчымi актамi.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч