21 студзеня 2014 г. № Р-915/2014
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., суддзяў Бойка Т.С., Варановіча Т.В., Данілюка С.Я., Козыравай Л.Р., Марыскіна А.У., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П., разгледзеўшы ў судовым пасяджэнні пытанне аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2013 годзе, кіруючыся артыкуламi 22 i 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў,
ВЫРАШЫЎ:
1. Прыняць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2013 годзе» (дадаецца).
2. Апублікаваць Пасланне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2013 годзе» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь, у зборніку прававых актаў «Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь», газетах «Звязда» і «Народная газета», а таксама ў часопісе «Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь».
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага
Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч
Прэзідэнту
Рэспублiкi Беларусь
Палаце прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Савету Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь
ПАСЛАННЕ
КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АБ СТАНЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАЙ ЗАКОННАСЦІ
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ У 2013 ГОДЗЕ
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца па сутнасці грамадскім дагаворам, што засноўвае лад сучаснага беларускага грамадства і дзяржавы, змяшчае фундаментальныя палажэнні, якія выступаюць рэгулятарамі сістэмы палітычных, эканамічных і сацыяльных адносін, служыць прававой асновай стратэгіі развіцця суверэннай Беларусі.
Дваццацігадовы перыяд дзеяння Канстытуцыі пацвярджае прыхільнасць народа Беларусі агульначалавечым каштоўнасцям, яго імкненне рэальна сцвярджаць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, забяспечваць грамадзянскую згоду, непахісныя ўстоі народаўладдзя і прававой дзяржавы, мэтанакіравана і паслядоўна фарміраваць дэмакратычную сацыяльную дзяржаву для народа, заснаваную на роўнасці, справядлівасці і гуманізме.
Суверэнная беларуская дзяржаўнасць, нацыянальная прававая сістэма, дзейнасць нарматворчых і правапрымяняльных органаў грунтуюцца на вяршэнстве Канстытуцыі, якая замацоўвае асноватворныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін і валодае вышэйшай юрыдычнай сілай. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства.
Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы – з’яўляецца жыватворнай асновай нацыянальнага права: яе прынцыпы і нормы нясуць у сабе арганізуючы пачатак, забяспечваюць адзінства, узаемасувязь, збалансаванасць і гарманічнае развіццё ўсіх складальнікаў прававой сістэмы. Пры гэтым прамое дзеянне Канстытуцыі абумоўлівае інтэграцыю канстытуцыйнай мадэлі арганізацыі грамадскіх адносін у сацыяльную практыку як непасрэдна, так і шляхам выпрацоўкі на заканадаўчым узроўні прававых механізмаў для поўнай рэалізацыі грамадзянамі замацаваных у Канстытуцыі правоў і свабод, а таксама непасрэднае прымяненне канстытуцыйных норм усімі правапрымяняльнымі органамі і судамі шляхам іх індывідуалізацыі з улікам жыццёвай сітуацыі, якая патрабуе вырашэння прымяняльна да канкрэтнага суб’екта праваадносін.
Вяршэнства і прамое дзеянне Канстытуцыі абумоўліваюць прававыя механізмы, якія гарантуюць увасабленне канстытуцыйных палажэнняў у жыццё.
Гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна з’яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Кіраўнік дзяржавы ўвасабляе адзінства народа, забяспечвае пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады на аснове канстытуцыйнага прынцыпу яе раздзялення, палітычную і эканамічную стабільнасць, грамадзянскую згоду, ахову суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, яе нацыянальнай бяспекі, тэрытарыяльнай цэласнасці, гарантуе рэалізацыю асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі.
Забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыі і яе непасрэднага дзеяння на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ускладзена на Канстытуцыйны Суд, які ажыццяўляе судовы кантроль канстытуцыйнасці ўсіх нарматыўных актаў у дзяржаве. У рашэннях і фармулюемых у іх прававых пазіцыях Канстытуцыйны Суд, зыходзячы з вяршэнства права, шляхам выяўлення канстытуцыйна-прававога сэнсу норм законаў і іншых нарматыўных прававых актаў усталёўвае вяршэнства Канстытуцыі ў нарматворчасці і правапрымяненні, садзейнічае выпрацоўцы прававых механізмаў развіцця і абароны канстытуцыйных каштоўнасцей і дасягнення мэт, якія маюць канстытуцыйную значнасць, арыентуе заканадаўца і правапрымяняльнікаў на няўхільнае прытрымліванне канстытуцыйных палажэнняў і іх рэальнае забеспячэнне.
I
Праз зацвярджэнне вяршэнства Канстытуцыі, канстытуцыйных каштоўнасцей у нарматворчасці і правапрымяненні ажыццяўляецца канстытуцыяналізацыя грамадскіх адносін, устанаўліваецца рэжым канстытуцыйнай законнасці, пры якім дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы, а таксама грамадзяне дзейнічаюць на аснове і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, а права як важнейшы сацыяльны рэгулятар забяспечвае дасягненне мэт і вырашэнне задач, вызначаных Асноўным Законам дзяржавы. Зыходзячы з гэтага, ацэнка канстытуцыйнасці прававых норм правяраемых актаў ажыццяўляецца з улікам іх уплыву на развіццё грамадскіх адносін на аснове канстытуцыйных каштоўнасцей, прынцыпаў і норм.
Выконваючы свае канстытуцыйныя паўнамоцтвы па заканадаўчым рэгуляванні важнейшых грамадскіх адносін, Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь стварае заканадаўчую базу для развіцця практычна ўсіх сфер жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы. Парламент краіны прызваны забяспечваць на заканадаўчым узроўні выпрацоўку эфектыўных механізмаў абароны канстытуцыйных каштоўнасцей і дасягнення канстытуцыйна значных мэт, устанаўліваючы прыярытэты і гарантыі іх далейшага развіцця.
На рэалізацыю вяршэнства права і зацвярджэнне канстытуцыйнай законнасці ў сферах заканатворчасці і правапрымянення накіравана ажыццяўленне Канстытуцыйным Судом абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў, прынятых Парламентам, да іх падпісання Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
За мінулы пяцігадовы перыяд ажыццяўлення папярэдняга кантролю Канстытуцыйным Судом прынята 668 рашэнняў. У 2013 годзе праверана канстытуцыйнасць 111 законаў.
Канстытуцыйны Суд адзначае станоўчы ўплыў папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў на павышэнне ўзроўню канстытуцыяналізацыі заканатворчасці, паколькі рашэннямі і прававымі пазіцыямі вызначаюцца замацаванне і развіццё ў нормах правяраемых законаў канстытуцыйных каштоўнасцей і прынцыпаў, выяўляецца канстытуцыйна-прававы сэнс асобных норм законаў у мэтах іх адназначнага разумення і аднастайнага прымянення, а таксама ўстанаўліваюцца дапушчальнасць і суразмернасць абмежаванняў правоў і законных інтарэсаў грамадзян зыходзячы з балансу канстытуцыйных каштоўнасцей.
1. У рашэннях, якія прымаюцца па выніках ацэнкі канстытуцыйнасці законаў, Канстытуцыйны Суд фармуляваў прававыя пазіцыі станоўчага зместу, у якіх канстатавалася замацаванне ў законах механізмаў рэалізацыі канстытуцыйных прынцыпаў і норм, забеспячэння гарантаванасці правоў і свабод грамадзян, арыентуючы тым самым заканадаўца на канстытуцыяналізацыю заканатворчасці.
1.1. Так, аб канстытуцыяналізацыі эканамічных адносін, нацэленасці заканадаўчага рэгулявання на фарміраванне канстытуцыйнай эканомікі сведчаць прававыя пазіцыі Канстытуцыйнага Суда, выказаныя ў рашэнні ад 5 ліпеня
Ацэньваючы артыкул 4 указанага Закона, які ўстанаўлівае спосабы ажыццяўлення інвестыцый, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб тым, што вызначэнне дадзеных спосабаў адпавядае палажэнням артыкула 13 Канстытуцыі, якія прадугледжваюць, што дзяржава надае ўсім роўныя правы для ажыццяўлення гаспадарчай і іншай дзейнасці, акрамя забароненай законам, і гарантуе роўную абарону і роўныя ўмовы для развіцця ўсіх форм уласнасці; гарантуе ўсім роўныя магчымасці свабоднага выкарыстання здольнасцей і маёмасці для прадпрымальніцкай і іншай не забароненай законам эканамічнай дзейнасці; ажыццяўляе рэгуляванне эканамічнай дзейнасці ў інтарэсах чалавека і грамадства.
Замацаванне ў артыкулах 11 і 12 названага Закона норм аб гарантыях правоў інвестараў і абароне інвестыцый, па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, сведчыць аб тым, што заканадавец устанаўлівае прававое рэгуляванне ўказаных грамадскіх адносін з улікам палажэнняў артыкула 44 Канстытуцыі, згодна з якімі дзяржава гарантуе кожнаму права ўласнасці; недатыкальнасць уласнасці ахоўваецца законам; уласнасць, набытая законным спосабам, абараняецца дзяржавай; прымусовае адчужэнне маёмасці дапускаецца толькі па матывах грамадскай неабходнасці пры захаванні ўмоў і парадку, вызначаных законам, са своечасовым і поўным кампенсаваннем кошту адчужанай маёмасці.
1.2. Правяраючы канстытуцыйнасць Закона «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам предпринимательской деятельности и налогообложения», Канстытуцыйны Суд у рашэнні ад 27 снежня
1.3. Пры аналізе артыкула 26 Закона «О государственном регулировании торговли и общественного питания в Республике Беларусь» (рашэнне ад 30 снежня
Канстытуцыйны Суд лічыць, што прыведзеныя нормы ўказанага Закона, заснаваныя на палажэннях Канстытуцыі аб роўных магчымасцях свабоднага выкарыстання здольнасцей і маёмасці для прадпрымальніцкай і іншай не забароненай законам эканамічнай дзейнасці, накіраваны на процідзеянне манапалістычнай дзейнасці і нядобрасумленнай канкурэнцыі, стварэнне ўмоў для эфектыўнага функцыянавання таварных рынкаў, прадухілення і стрымання манапалістычнай дзейнасці і нядобрасумленнай канкурэнцыі, процідзеянне недапушчэнню, абмежаванню, устараненню канкурэнцыі з боку дзяржаўных органаў, іншых органаў і арганізацый. Прававое рэгуляванне, якое ўстанаўліваецца названым Законам, адказвае мэтам развіцця спрыяльнага канкурэнтнага асяроддзя, абароны правоў і законных інтарэсаў пакупнікоў.
1.4. Ацэньваючы канстытуцыйнасць змяненняў і дапаўненняў, якія ўносяцца ў законы «Об общественных объединениях» і «О политических партиях», Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб іх накіраванасці на пашырэнне ўдзелу грамадзян у грамадскіх аб’яднаннях, што сведчыць аб развіцці дэмакратыі, а таксама на канкрэтызацыю прававога механізму стварэння грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, звязанага з агульнасцю статутных мэт, што адпавядае інтарэсам асоб, якія ўваходзяць у грамадскія аб’яднанні, палітычныя партыі і іх саюзы (рашэнне ад 24 кастрычніка
Ва ўказаным рашэнні Канстытуцыйны Суд адзначыў таксама, што заканадавец, рэалізуючы свае канстытуцыйныя паўнамоцтвы па прыняцці законаў, у тым ліку аб асноўным змесце і прынцыпах ажыццяўлення правоў, свабод і абавязкаў грамадзян (пункт 2 часткі першай артыкула 97 і пункт 1 часткі першай артыкула 98 Канстытуцыі), мае права і абавязаны вызначаць умовы і парадак стварэння і дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, не парушаючы права кожнага на свабоду аб’яднанняў. Магчымыя абмежаванні, якія закранаюць правы грамадзян, не павінны скажаць сутнасці канстытуцыйных правоў і свабод, прыводзіць да страты іх рэальнага зместу, а павінны прымяняцца ва ўстаноўленых законам выпадках і быць суразмернымі абараняемым грамадскім і дзяржаўным інтарэсам, правам і свабодам іншых асоб (артыкул 23 Канстытуцыі), у сувязі з чым прадугледжваемы заканадаўцам парадак стварэння і рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый не павінен ствараць неабгрунтаваных і непераадольных перашкод для ажыццяўлення грамадзянамі канстытуцыйнага права на свабоду аб’яднанняў.
1.5. У рашэнні ад 18 лістапада
1.6. Ацэньваючы ў рашэнні ад 5 ліпеня
У гэтым жа рашэнні адзначана не толькі замацаванне ў артыкуле 22 Канстытуцыі прынцыпу роўнасці ўсіх перад законам, наданне жанчынам у адпаведнасці з артыкулам 32 Канстытуцыі роўных з мужчынамі магчымасцей у прафесійнай падрыхтоўцы і працы, але і стварэнне ўмоў для аховы іх працы і здароўя. Канстытуцыйны Суд указаў, што прынцып юрыдычнай роўнасці не можа і не павінен рэалізоўвацца без уліку агульнапрызнанай сацыяльнай ролі жанчыны ў прадаўжэнні роду, што абавязвае дзяржаву ўстанаўліваць дадатковыя гарантыі, накіраваныя на ахову здароўя жанчын, у тым ліку ў галіне аховы працы, у мэтах засцярогі рэпрадуктыўнага здароўя жанчын ад уздзеяння шкодных і (або) небяспечных вытворчых фактараў.
1.7. Законам «О внесении дополнений и изменений в Закон Республики Беларусь «О воинской обязанности и воинской службе» удакладняюцца катэгорыі грамадзян, якія вызваляюцца ад прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве або не падлягаюць прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве. У прыватнасці, артыкул 31 Закона «О воинской обязанности и воинской службе» дапаўняецца палажэннем аб вызваленні ад прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве грамадзян, якія маюць трох і больш дзяцей.
Канстытуцыйны Суд адзначыў, што абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (частка першая артыкула 57 Канстытуцыі). Разам з тым дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы (частка другая артыкула 2 Канстытуцыі). Да ліку важнейшых сацыяльных каштоўнасцей адносіцца сям’я як натуральная і асноўная ячэйка грамадства. Канстытуцыя гарантуе, што шлюб, сям’я, мацярынства, бацькоўства і дзяцінства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы; устанаўлівае, што бацькі або асобы, якія іх замяняюць, маюць права і абавязаны выхоўваць дзяцей, клапаціцца аб іх здароўі, развіцці і навучанні (часткi першая і трэцяя артыкула 32).
Вызваляючы ад прызыву на ваенную службу, службу ў рэзерве асоб, якія маюць трох і больш дзяцей, заканадавец тым самым рэалізуе канстытуцыйныя палажэнні аб дзяржаўнай падтрымцы і абароне сям’і, ахове правоў і законных інтарэсаў дзяцей, забеспячэнні спрыяльных умоў для іх развіцця, выхавання і станаўлення. Такі падыход, па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, у поўнай меры адпавядае абвешчанаму ў частцы першай артыкула 1 Канстытуцыі сацыяльнаму характару беларускай дзяржавы.
2. У якасці галоўных фактараў зацвярджэння канстытуцыйнай законнасці ў заканатворчасці і правапрымяненні Канстытуцыйны Суд бачыць няўхільнае выкананне прынцыпу вяршэнства права, гарантаванае забеспячэнне правоў і свабод грамадзян, стварэнне і рэалізацыю такіх прававых механізмаў, якія эфектыўна садзейнічалі б умацаванню канстытуцыйнай законнасці. Іменна ў інтарэсах абароны канстытуцыйных каштоўнасцей і прытрымлівання балансу правоў і абавязкаў, узаемнай адказнасці грамадзян і дзяржавы пры неабходнасці дапускаецца суразмернае абмежаванне правоў і свабод грамадзян. Канстытуцыйны Суд у сваіх рашэннях неаднаразова падкрэсліваў, што Канстытуцыя прадугледжвае магчымасць не змяншэння або адмаўлення правоў і свабод, а іх абмежавання, гэта значыць вызначэння на ўзроўні закона дапушчальных межаў ажыццяўлення правоў і свабод у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб. Пры гэтым устанаўленне абмежаванняў павінна ажыццяўляцца не адвольна, а з улікам такіх асноватворных прынцыпаў, як роўнасць, справядлівасць, гуманізм і разумнасць.
2.1. Так, пры праверцы Закона «О физической культуре и спорте» Канстытуцыйным Судом звернута ўвага на частку другую пункта 2 артыкула 36, згодна з якой ў мэтах аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі падчас правядзення спартыўна-масавых мерапрыемстваў супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку, маюць права праводзіць асабісты надгляд грамадзян і надгляд рэчаў, якія знаходзяцца пры іх, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў.
У сувязі з гэтым Канстытуцыйны Суд пацвердзіў прававую пазіцыю, выказаную iм ў рашэнні ад 28 кастрычніка
Канстытуцыйным Судом адзначана, што ўстанаўленне абмежаванняў правоў і свабод асобы не выключаецца і нормамі міжнародных актаў. Так, згодна з пунктам 2 артыкула 29 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека пры ажыццяўленні сваіх правоў і свабод кожны чалавек павінен падвяргацца толькі такім абмежаванням, якія ўстаноўлены законам выключна з мэтай забеспячэння належнага прызнання і павагі правоў і свабод іншых і задавальнення справядлівых патрабаванняў маралі, грамадскага парадку і агульнага дабрабыту ў дэмакратычным грамадстве.
Канстытуцыйны Суд прызнаў, што абмежаванні правоў і свабод асобы, якія прадугледжваюцца Законам «О физической культуре и спорте», выступаюць сродкам прававой абароны грамадскага парадку і грамадскай бяспекі, здароўя насельніцтва, правоў і свабод іншых асоб.
2.2. Артыкулам 1 Закона «О внесении дополнений и изменений в Кодекс Республики Беларусь об образовании» прадугледжваецца правядзенне ў сярэдніх школах – вучылішчах алімпійскага рэзерву або ў спецыялізаваных па спорце класах адбору асоб, здольных дасягнуць высокіх вынікаў у асобным відзе спорту, як адной з умоў прыёму, а таксама выключэнне навучэнцаў сярэдніх школ – вучылішчаў алімпійскага рэзерву і спецыялізаваных па спорце класаў сувораўскіх вучылішчаў у сілу невыканання навучальнай праграмы па асобным відзе спорту, парушэння спартыўнага рэжыму або пагаршэння стану здароўя, якое перашкаджае працягванню занятку выбраным відам спорту. Прааналізаваўшы гэтыя палажэнні, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб тым, што прававое рэгуляванне, якое ўстанаўліваецца названым Законам, не абмяжоўвае канстытуцыйнае права ўказаных асоб на адукацыю ў цэлым, бо яны маюць права атрымаць яго ў іншай установе агульнай сярэдняй адукацыі, і не супярэчыць канстытуцыйнаму прынцыпу роўнасці ўсіх перад законам, паколькі пры гэтым захоўваецца баланс паміж правамі і свабодамі дадзеных асоб і публічнымі інтарэсамі грамадства і дзяржавы.
3. Шэраг прававых пазіцый, сфармуляваных Канстытуцыйным Судом, датычыцца ўсведамлення канстытуцыйна-прававога сэнсу асобных норм законаў.
3.1. Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, канстытуцыйна-прававы сэнс палажэнняў Закона «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам проведения выборов и референдумов» (аб забароне агітацыі, пры правядзенні якой дапускаюцца знявага і паклёп у адносінах да службовых асоб Рэспублікі Беларусь, кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, у дэпутаты, і аб наданні Цэнтральнай камісіі, тэрытарыяльнай, навакольнай выбарчай камісіі права адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата ў выпадку парушэння дадзенага патрабавання) заключаецца ў тым, што выбарчыя камісіі могуць рэалізаваць сваё права на адмену рашэння аб рэгістрацыі кандыдата па ўказанай падставе толькі ў выпадку, калі факт знявагі або паклёпу пры правядзенні агітацыі будзе пацверджаны ўступіўшай у законную сілу пастановай аб адміністрацыйным правапарушэнні або прыгаворам суда. Такі падыход правапрымяняльніка з’яўляецца правамерным, будучы заснаваным у тым ліку на норме артыкула 26 Канстытуцыі, згодна з якой ніхто не можа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ў прадугледжаным законам парадку даказана і ўстаноўлена ўступіўшым у законную сілу прыгаворам суда, а таксама адпаведным канстытуцыйным прынцыпам роўнасці і справядлівасці як неабходным умовам рэалізацыі і абароны правоў і свабод грамадзян (рашэнне ад 18 лістапада
3.2. У артыкуле 22 Закона «О драгоценных металлах и драгоценных камнях» прадугледжваецца, што асобы, вінаватыя ў невыкананні або неналежным выкананні гэтага Закона, а таксама іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыйны Суд лічыць, што з улікам патрабаванняў артыкула 23 Канстытуцыі адказнасць за правапарушэнні ў дадзенай сферы павінна ўстанаўлівацца на заканадаўчым узроўні, у сувязі з чым тэрмін «заканадаўства» для мэт прымянення артыкула 22 указанага Закона неабходна разумець у больш вузкім сэнсе – як заканадаўчыя акты (рашэнне ад 4 снежня
3.3. Закон «О правовом положении иностранных граждан и лиц без гражданства в Республике Беларусь» (далей – Закон аб іншаземцах) дапаўняецца артыкулам 171 «Гарантии невысылки иностранцев», у адпаведнасці з якім іншаземцы не могуць быць вернуты або высланы супраць іх волі ў замежную дзяржаву, дзе іх жыццю або свабодзе пагражае небяспека з прычыны іх расы, веравызнання, грамадзянства, нацыянальнасці, прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай групы або палітычных перакананняў або дзе ім пагражаюць катаванні (частка першая). Разам з тым у частцы другой дадзенага артыкула ўстанаўліваецца, што палажэннi часткі першай не распаўсюджваюцца на іншаземцаў, якія ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь або ўчынілі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь злачынства, аднесенае Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь (далей – КК) да катэгорыі цяжкіх або асабліва цяжкіх.
Канстытуцыйны Суд адзначыў, што палажэнне часткі першай артыкула 171 Закона аб іншаземцах накіравана на забеспячэнне рэалізацыі пункта 1 артыкула 3 Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных або зневажаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання ад 10 снежня 1984 года, згодна з якім не дапускаецца высылаць, вяртаць або выдаваць якую-небудзь асобу другой дзяржаве, калі існуюць сур’ёзныя падставы меркаваць, што ёй можа пагражаць там прымяненне катаванняў. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом звернута ўвага правапрымяняльніка на тое, што выкананне прыведзенай нормы ўказанай Канвенцыі павінна быць забяспечана і пры рэалізацыі часткі другой артыкула 171 Закона аб іншаземцах (рашэнне ад 26 снежня
Мэта сфармуляваных прававых пазіцый, адрасаваных правапрымяняльніку, – забяспечыць адназначнае разуменне і аднастайнае прымяненне норм правяраемых законаў, што дазволіць прадухіліць магчымасць парушэння правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый у працэсе правапрымянення.
4. У асобных прававых пазіцыях Канстытуцыйны Суд указаў на выяўленыя ў законах прававыя прабелы і калізіі, прававую недакладнасць, наяўнасць якіх не адпавядае вяршэнству Канстытуцыі і можа выклікаць на практыцы парушэнне канстытуцыйнай законнасці.
4.1. Так, Канстытуцыйным Судом устаноўлена пэўная няўзгодненасць змяненняў, якія ўносяцца ў Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь (далей – ГПК), з нормамі Закона «О медиации». Згодна са змяненнем, што ўносіцца ў артыкул 1 ГПК, пагадняльная працэдура вызначаецца як медыяцыя, якая праводзіцца ў адпаведнасці з ГПК пасля ўзбуджэння вядзення па справе ў гаспадарчым судзе, а пагадненне аб прымірэнні – як медыятыўнае пагадненне, заключанае бакамі па выніках правядзення пагадняльнай працэдуры ў гаспадарчым судзе. Разам з тым у Законе «О медиации» вызначана, што медыяцыя – гэта перагаворы бакоў з удзелам медыятара ў мэтах урэгулявання спрэчкі (спрэчак) бакоў шляхам выпрацоўкі імі ўзаемапрымальнага пагаднення; для правядзення медыяцыі бакі па ўзаемнай згодзе выбіраюць медыятара (абзац чацвёрты артыкула 1, пункт 1 артыкула 12).
Нормамі ГПК устанаўліваецца, што прымірыцель – гэта асоба, якая назначаецца гаспадарчым судом у адпаведнасці з дадзеным Кодэксам для правядзення перагавораў паміж бакамі ў пагадняльнай працэдуры ў гаспадарчым судзе (артыкул 1), у той час як у адпаведнасці з абзацам трэцім артыкула 1 Закона «О медиации» медыятар – фізічная асоба, якая адказвае патрабаванням гэтага Закона і ўдзельнічае ў перагаворах бакоў у якасці незацікаўленай асобы ў мэтах садзейнічання ім ва ўрэгуляванні спрэчкі (спрэчак).
Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, у мэтах аднастайнага прававога рэгулявання адносін, звязаных з прымяненнем медыяцыі, заканадаўцу пры ўдасканальванні заканадаўства неабходна ўнесці змяненні ў ГПК для ўзгаднення яго палажэнняў з указанымі нормамі Закона «О медиации», якія прадугледжваюць удзел у перагаворах бакоў выбранай iмi па ўзаемнай згодзе незацікаўленай асобы (медыятара) у мэтах садзейнічання ім ва ўрэгуляванні спрэчкі (спрэчак) (рашэнне ад 8 ліпеня
4.2. Пры ацэнцы канстытуцыйнасці норм Закона «О внесении изменений и дополнений в некоторые кодексы Республики Беларусь по вопросам усиления мер ответственности за управление транспортным средством в состоянии опьянения» (рашэнне ад 5 ліпеня
Канстытуцыйным Судом прызнана, што такое прававое рэгуляванне адпавядае артыкулу 44 Канстытуцыі, згодна з якім ажыццяўленне права ўласнасці не павінна супярэчыць грамадскай бяспецы, ушчамляць правы і інтарэсы, якія абараняюцца законам, іншых асоб (частка шостая), прымусовае адчужэнне маёмасці дапускаецца згодна з пастановай суда (частка пятая), а таксама з часткай першай артыкула 23 Канстытуцыі, якая ўстанаўлівае, што абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах грамадскага парадку, абароны правоў і свабод іншых асоб.
Пры гэтым Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу правапрымяняльніка на неабходнасць забеспячэння абароны правоў уласніка транспартнага сродку і прыняцця ім адпаведных мер у выпадку прыцягнення асобы, якой даверана кіраванне такім сродкам, да адміністрацыйнай адказнасці за здзяйсненне правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 18.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. Суд, органы, якія вядуць адміністрацыйны працэс, і іх службовыя асобы павінны належным чынам паведаміць уласніку транспартнага сродку, што з’явіўся прыладай або сродкам здзяйснення правапарушэння, аб магчымай спецыяльнай канфіскацыі транспартнага сродку незалежна ад права ўласнасці пры паўторным (на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання) здзяйсненні ўказанай асобай аналагічнага проціпраўнага дзеяння.
Канстытуцыйны Суд таксама лічыць, што пры далейшым удасканальванні прававога рэгулявання грамадскіх адносін у дадзенай сферы заканадаўцу неабходна ўлічыць указаную прававую пазіцыю. Пры гэтым дапускаецца прымяненне і іншых заканадаўчых падыходаў у мэтах абароны канстытуцыйнага права ўласнасці, у прыватнасці прадастаўлення ўласніку транспартнага сродку магчымасці атрымання інфармацыі аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці асобы, якой прадугледжваецца даверыць кіраванне транспартным сродкам.
4.3. Наяўнасць прабелу ў прававым рэгуляванні ўстаноўлена Канстытуцыйным Судом у Законе «О внесении изменений и дополнений в Гражданский процессуальный и Уголовно-исполнительный кодексы Республики Беларусь» (рашэнне ад 8 ліпеня
4.4. У адпаведнасці з указаным вышэй Законам артыкулы 61 і 113 КВК дапаўняюцца палажэннем, згодна з якім асуджаныя да арышту і пазбаўлення волі маюць права абскардзіць рашэнне службовай асобы аб накладанні спагнання не пазней аднаго года з моманту накладання спагнання.
Аднак пры гэтым, па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, заканадаўцам не ў поўнай меры ўлічаны прынцып вяршэнства права, а таксама патрабаванні сістэмнасці і комплекснасці прававога рэгулявання грамадскіх адносін (артыкул 7 Закона Рэспублікі Беларусь «О нормативных правовых актах Республики Беларусь»), з прычыны чаго ўзнікла прававая калізія, паколькі часткай першай артыкула 3582 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГрПК) вызначана, што скарга можа быць пададзена ў суд у месячны тэрмін, які вылічваецца з дня, калі асуджанаму да арышту, пазбаўлення волі, пажыццёвага заключэння, асобе, якая ўтрымліваецца пад вартай, адміністрацыйна арыштаванаму стала вядома аб парушэнні яго права або пасля абскарджання накладзенага спагнання вышэйстаячай у парадку падпарадкаванасці службовай асобе з дня атрымання адмовы ў задавальненні скаргі або з дня сканчэння месячнага тэрміну пасля падачы скаргі вышэйстаячай службовай асобе.
Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб ўзнікшай калізіі ўказаных норм ГрПК і КВК, што рэгулююць працэсуальныя тэрміны абскарджання асуджанымі да арышту і пазбаўлення волі ў судовым парадку рашэння службовай асобы папраўчай установы аб прымяненні да іх мер спагнання, якую заканадаўцу пры ўдасканальванні заканадаўства неабходна ўстараніць шляхам унясення адпаведных змяненняў у КВК.
4.5. У рашэнні ад 8 ліпеня
Згодна з часткай восьмай артыкула 32 Закона «О международных договорах Республики Беларусь» міжнародны дагавор або частка міжнароднага дагавора, часова прымяняемыя Рэспублікай Беларусь да яго ўступлення ў сілу, падлягаюць выкананню ў тым ж парадку, што і міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу.
З аналізу ўказанай нормы, па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, вынікае вывад аб тым, што часова прымяняемыя Рэспублікай Беларусь міжнародныя дагаворы з’яўляюцца састаўной часткай яе прававой сістэмы. У сувязі з гэтым Канстытуцыйным Судом звернута ўвага заканадаўца на неабходнасць вызначэння парадку афіцыйнага апублікавання часова прымяняемых Рэспублікай Беларусь міжнародных дагавораў.
Па выніках ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю законаў Канстытуцыйны Суд канстатуе накіраванасць намаганняў Парламента на пастаяннае ўдасканальванне заканадаўчага рэгулявання грамадскіх адносін на аснове прынцыпаў і норм Канстытуцыі і агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што зацвярджэнне ў заканатворчасці канстытуцыйных каштоўнасцей, вызначальны ўплыў правоў і свабод чалавека і грамадзяніна на змест прававых прадпісанняў выступаюць у якасці асноўных крытэрыяў ацэнкі канстытуцыяналізацыі грамадскіх адносін, якія складваюцца ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы.
II
У адпаведнасці з артыкулам 116 Канстытуцыі важнейшай функцыяй Канстытуцыйнага Суда з’яўляецца ажыццяўленне кантролю канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў па прапановах упаўнаважаных органаў: Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 1 студзеня
У адрозненне ад пачатковага перыяду станаўлення і развіцця інстытута канстытуцыйнага кантролю ў дзяржаве, калі указаная форма кантролю была дастаткова запатрабаванай, на працягу апошніх гадоў прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў ад упаўнаважаных органаў не паступала.
Сітуацыя, якая склалася, абумоўлена шэрагам фактараў як аб’ектыўнага, так і суб’ектыўнага характару. Назіраецца тэндэнцыя пастаяннага ўдасканальвання нарматворчага працэсу, у ходзе якога ўдзяляецца належная ўвага аналізу адпаведнасці нарматыўных палажэнняў Канстытуцыі яшчэ на стадыі падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку шляхам правядзення юрыдычных экспертыз і прававых даследаванняў нарматворчымі органамі. У мэтах дасягнення неабходнага кампрамісу ў вызначэнні падыходаў да прававога рэгулявання грамадскіх адносін паміж усімі ўдзельнікамі нарматворчага працэсу яшчэ на стадыі распрацоўкі праекта нарматыўнага прававога акта праводзіцца адпаведнае ўзгадненне праекта.
Усебаковая і старанная работа па падрыхтоўцы праектаў у значнай меры абумоўлівае тое, што ўпаўнаважаныя органы, якія з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі нарматворчага працэсу, не знаходзяць падстаў для ўнясення ў Канстытуцыйны Суд адпаведных прапаноў пасля прыняцця нарматыўных прававых актаў.
Разам з тым упаўнаважаныя органы надзелены правам унясення ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы нарматыўных прававых актаў у выпадку ўзнікнення ў ходзе прымянення актаў пытанняў аб іх канстытуцыйнасці. Непаступленне прапаноў у Канстытуцыйны Суд прыводзіць да таго, што нарматыўныя акты, сумненні адносна канстытуцыйнасці якіх ўзнікаюць на стадыі правапрымянення, застаюцца па-за сферай канстытуцыйнага кантролю.
Кантроль канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў з улікам правапрымяняльнай практыкі можа забяспечвацца таксама пры дапамозе механізму ўскоснага доступу да канстытуцыйнага правасуддзя ў адпаведнасці з артыкулам 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, які прадугледжвае магчымасць грамадзян і арганізацый звярнуцца ва ўпаўнаважаныя органы з ініцыятывай аб унясенні адпаведнай прапановы ў Канстытуцыйны Суд.
Па інфармацыі, прадастаўленай Канстытуцыйнаму Суду Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, палатамі Парламента, Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, у 2013 годзе ва ўпаўнаважаныя органы паступіла 88 ініцыятыўных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, у якіх ставіліся пытанні аб неабходнасці праверкі канстытуцыйнасці асобных норм кодэксаў, законаў і падзаконных актаў. Аднак прапаноў на падставе ініцыятыўных зваротаў грамадзян і арганізацый у Канстытуцыйны Суд не паступала.
Адсутнасць прапаноў упаўнаважаных органаў у пэўнай меры звязана з недастатковым прававым рэгуляваннем ускоснага доступу да канстытуцыйнага правасуддзя. У прынятым Нацыянальным сходам у снежні 2013 года Законе «О конституционном судопроизводстве» механізм ускоснага доступу да канстытуцыйнага правасуддзя ў поўнай меры не ўрэгуляваны. Па-ранейшаму маюць патрэбу ў вырашэнні пытанні заканадаўчай рэгламентацыі межаў ацэнкі ўпаўнаважаным органам ініцыятыўнага звароту, дастатковасці падстаў для ўнясення ў Канстытуцыйны Суд адпаведнага запыту.
Праблемнай з’яўляецца таксама адсутнасць належнага прававога механізму ініцыіравання канстытуцыйнага кантролю нарматыўных прававых актаў, якія падлягаюць прымяненню пры разглядзе канкрэтных спраў у судах агульнай юрысдыкцыі. Дзеючы механізм рэалізацыі артыкула 112 Канстытуцыі, замацаваны ў частцы другой артыкула 7 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, не вырашае належным чынам пытанне аб магчымасці накіравання судом агульнай юрысдыкцыі прэюдыцыяльнага запыту ў Канстытуцыйны Суд аб канстытуцыйнасці нарматыўнага прававога акта, які падлягае прымяненню ў канкрэтнай справе.
Пры праверцы Канстытуцыйным Судом канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў у форме наступнага кантролю ацэньваецца не толькі змест норм, але і сэнс, які надаецца ім практыкай прымянення, што абумоўлівае неабходнасць прыняцця належных заканадаўчых і арганізацыйных мер па рэальным забеспячэнні магчымасці праверкі канстытуцыйнасці правапрымяняльнай практыкі.
З улікам выкладзенага Канстытуцыйны Суд адзначае, што канстытуцыяналізацыя прававой сістэмы прадугледжвае забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыі не толькі ў нарматворчым працэсе, але і ў правапрымяненні, якое выступае крытэрыем якасці нарматыўных прававых актаў і іх эфектыўнасці.
III
На падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі, якая ўсклала ажыццяўленне кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве на Канстытуцыйны Суд, і часткі восьмай артыкула 22 Кодэкса аб судаўладкаванні і статусе суддзяў Канстытуцыйны Суд мае права ўносіць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, у палаты Нацыянальнага сходу, Савет Міністраў, іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй прапановы аб неабходнасці ўнясення ў акты заканадаўства змяненняў і (або) дапаўненняў, прыняцця новых нарматыўных прававых актаў.
У 2013 годзе Канстытуцыйны Суд рэалізоўваў указанае паўнамоцтва па выніках аналізу прававых праблем, вырашэнне якіх мае значнасць для зацвярджэння вяршэнства Канстытуцыі, канстытуцыйнай законнасці ў нарматворчасці і правапрымяненні, развіцця і абароны канстытуцыйных каштоўнасцей і дасягнення канстытуцыйна значных мэт.
Большасць рашэнняў Канстытуцыйнага Суда прынята на аснове аналізу інфармацыі аб наяўнасці прававых прабелаў, калізій і прававой недакладнасці, аб якіх паведамлялі грамадзяне і арганізацыі ў зваротах у Канстытуцыйны Суд на падставе заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і якія патрабавалі належнага рэагавання.
Усяго ў 2013 годзе паступіла 827 зваротаў, у тым ліку пісьмовых – 571, электронных – 94, вусных – 148.
У зваротах пастаўлена больш за 800 пытанняў прававога характару, у тым ліку аб удасканальванні палажэнняў некаторых нарматыўных прававых актаў, унясенні ў нарматыўныя прававыя акты змяненняў і дапаўненняў, тлумачэнні нарматыўных прававых актаў, выкананні і тлумачэнні рашэнняў Канстытуцыйнага Суда.
У зваротах, у прыватнасці, ставіліся пытанні аб неабходнасці выключэння калізій, прабелаў, прававой недакладнасці ў кодэксах Рэспублікі Беларусь (аб адміністрацыйных правапарушэннях, аб адукацыі, Жыллёвым, Падатковым і інш.), законах «О пенсионном обеспечении», «О вспомогательных репродуктивных технологиях», «О свободе совести и религиозных организациях», «Об оказании психиатрической помощи», некаторых дэкрэтах і ўказах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановах Савета Міністраў, пастановах пленумаў Вярхоўнага і Вышэйшага Гаспадарчага судоў, актах міністэрстваў і іншых дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.
1. Так, на падставе звароту грамадзяніна Канстытуцыйным Судом прынята рашэнне ад 25 верасня
Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, адсутнасць у грамадзяніна магчымасці заплаціць дзяржаўную пошліну ў сувязі з яго маёмасным становiшчам не павінна перашкаджаць ажыццяўленню ім права на судовую абарону, у тым ліку ў адміністрацыйным працэсе, паколькі іншае азначала б невыкананне норм Канстытуцыі, якія гарантуюць кожнаму абарону дзяржавай яго правоў і свабод, у тым ліку судовую. Адной з важнейшых гарантый рэалізацыі такога права з’яўляецца ўстанаўленне ў заканадаўстве, якое рэгулюе адміністрацыйны працэс, працэсуальнага парадку вызвалення грамадзян ад выплаты дзяржаўнай пошліны пры падачы ў суд скарг на пастановы па адміністрацыйных справах. Адсутнасць у працэсуальным заканадаўстве прававых норм, якія ўстанаўліваюць адзіны падыход да прававога рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з вызваленнем ад выплаты дзяржаўнай пошліны, не садзейнічае фарміраванню аднастайнай правапрымяняльнай практыкі.
У мэтах забеспячэння канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, рэалізацыі канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону і ліквідацыі прабелу ў заканадаўстве, якое ўстанаўлівае парадак адміністрацыйнага працэсу, Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным унясенне ў Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях дапаўненняў у частцы вызначэння парадку вызвалення судом (суддзёй) фізічных асоб ад выплаты дзяржаўнай пошліны за падачу ў суд скарг на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях.
2. У сувязі са зваротамі грамадзян Канстытуцыйным Судом прынята рашэнне ад 16 кастрычніка
Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, існуючы прававы механізм, які не ўлічвае ступень фактычнага зніжэння або аднаўлення здольнасці грамадзяніна ў пэўнай меры разумець значэнне сваіх дзеянняў або кіраваць імі з прычыны псіхічнага расстройства, сведчыць аб канстытуцыйна-прававым прабеле ў заканадаўчым рэгуляванні грамадскіх адносін, звязаных з прызнаннем грамадзяніна недзеяздольным.
Зыходзячы з узаемазвязаных палажэнняў артыкулаў 1, 2, 21, 23, 53, 59 Канстытуцыі і міжнародна-прававых актаў у сферы абароны правоў псіхічна хворых асоб, у мэтах выканання канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, забеспячэння канстытуцыйных гарантый правоў і законных інтарэсаў грамадзян і ліквідацыі прабелу ў заканадаўстве Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным унясенне змяненняў і дапаўненняў у ГрПК у частцы замацавання магчымасці абмежавання дзеяздольнасці грамадзяніна з прычыны псіхічнага расстройства (душэўнай хваробы або слабага розуму) у залежнасці ад ступені фактычнага зніжэння здольнасці разумець значэнне сваіх дзеянняў або кіраваць імі і прызнання абмежавана дзеяздольным грамадзяніна, раней прызнанага недзеяздольным з прычыны псіхічнага расстройства (душэўнай хваробы або слабага розуму), у выпадку аднаўлення яго здольнасці разумець у пэўнай меры значэнне сваіх дзеянняў або кіраваць імі, а таксама замацавання грамадзянска-прававых вынікаў прызнання судом грамадзян, якія пакутуюць на псіхічныя расстройствы, абмежавана дзеяздольнымі.
3. У рашэнні ад 11 снежня
Акрамя таго, Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на тое, што ў адпаведнасці з Правіламі расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня
У мэтах выканання прынцыпу вяршэнства права, рэалізацыі канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону і ліквідацыі прававой недакладнасці Канстытуцыйны Суд прапанаваў Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць узгадненне ўказаных Правіл з нормамі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК) і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь у частцы прававога рэгулявання парадку вырашэння спрэчак, звязаных з расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Дзейнасць Канстытуцыйнага Суда па ліквідацыі прабелаў, калізій і прававой недакладнасці ў нарматыўных прававых актах накіравана на забеспячэнне эфектыўнага прававога рэгулявання грамадскіх адносін на падставе прынцыпаў і норм Канстытуцыі і патрабуе аператыўнай работы нарматворчых органаў па дасягненні ўзгодненасці і несупярэчлівасці прававых прадпісанняў.
IV
Выкананне рашэнняў Канстытуцыйнага Суда, з’яўляючыся важнейшым паказчыкам стану канстытуцыйнай законнасці ў дзяржаве ў цэлым, сведчыць таксама аб нацэленасці і гатоўнасці дзяржаўных органаў, іх службовых асоб кіравацца патрабаваннямі Канстытуцыі, сцвярджаць яе вяршэнства і непасрэднае дзеянне на тэрыторыі краіны, дапамагаючы тым самым эфектыўнаму функцыянаванню дзяржаўных інстытутаў і павышэнню даверу да іх грамадзян.
Ацэньваючы своечасовасць выканання сваіх рашэнняў, Канстытуцыйны Суд адзначае ў асноўным станоўчыя вынікі дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па прыняцці імі неабходных мер, абазначаных у тым ліку ў рашэннях Суда.
Станоўчай тэндэнцыяй з’яўляецца перш за ўсё ўлік заканадаўцам пры ажыццяўленні заканатворчай дзейнасці прававых пазіцый Канстытуцыйнага Суда, сфармуляваных ім у рашэннях па выніках ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў, прынятых Парламентам і прадстаўленых Прэзідэнту на подпіс.
1. У прыватнасці, кіруючыся прынцыпам прававой дакладнасці, Канстытуцыйны Суд у рашэнні ад 22 снежня
У выніку, па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, узнікла супярэчнасць паміж нормамі Агульнай і Асаблівай частак КК, паколькі згодна з часткай 1 артыкула 62 КК пры назначэнні пакарання ў выглядзе штрафу суд кіруецца межамі, устаноўленымі артыкулам 50 КК (ад трыццаці да адной тысячы базавых велічынь), што выключае магчымасць устанаўлення заканадаўцам межаў штрафу ў артыкулах Асаблівай часткі КК. У сувязі з гэтым Канстытуцыйны Суд указаў таксама на парушэнне прынцыпаў і сістэмы пабудовы норм Агульнай і Асаблівай частак КК.
Дадзеная прававая пазіцыя Канстытуцыйнага Суда рэалізавана ў Законе ад 12 ліпеня 2013 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые кодексы Республики Беларусь по вопросам усиления мер ответственности за управление транспортным средством в состоянии опьянения». У выкладзеным у новай рэдакцыі артыкуле 3171 КК межы штрафу не ўказваюцца.
2. У рашэнні ад 28 снежня
Указаная прававая пазіцыя Канстытуцыйнага Суда ўлічана ў Законе ад 4 лістапада 2013 года «О внесении дополнений и изменений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам деятельности политических партий и других общественных объединений», палажэннямі якога прадугледжваецца абавязак адпаведнага рэгіструючага органа ўнесці запісы ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і ў Дзяржаўны рэестр грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў або рэестр мясцовых грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў аб выключэнні з іх грамадскага аб’яднання, саюза, а таксама абавязак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь унесці запісы ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і Дзяржаўны рэестр палітычных партый, саюзаў аб выключэнні з іх палітычнай партыі, саюза.
3. У Законе ад 12 снежня 2013 года «О внесении изменений и дополнения в программные законы Республики Беларусь» улічана прававая пазіцыя Канстытуцыйнага Суда, выкладзеная ім у рашэннях ад 27 снежня
4. Шэраг прававых пазіцый Канстытуцыйнага Суда рэалізаваны заканадаўцам у Законе «О внесении изменений и дополнений в Трудовой кодекс Республики Беларусь» (далей – Закон аб унясенні змяненняў у ПК).
4.1. Так, у рашэнні ад 5 сакавіка
У адпаведнасці з Законам аб унясенні змяненняў у ПК унесены змяненні і дапаўненні ў артыкулы 41 і 48 дадзенага Кодэкса, якія дазваляюць дакладна вызначыць нарматыўныя прававыя акты, што падлягаюць прымяненню пры ўстанаўленні памеру выхадной дапамогі работнікам, якім актамі заканадаўства прадугледжана выплата мінімальнай кампенсацыі за скасаванне тэрміновага працоўнага дагавора.
4.2. У рашэнні ад 17 ліпеня
Згодна з выкладзенай Законам аб унясенні змяненняў у ПК часткай першай артыкула 14 ПК у новай рэдакцыі да дыскрымінацыйных абставін у сферы працоўных адносін аднесены ўзрост, месца жыхарства і іншыя абставіны, не звязаныя з дзелавымі якасцямі і не абумоўленыя спецыфікай працоўнай функцыі работніка.
4.3. У рашэнні Канстытуцыйнага Суда ад 16 снежня
Выяўленая Канстытуцыйным Судом калізія паміж нормамі ПК і ўказанага Закона ў частцы ўстанаўлення дадатковай падставы спынення працоўнага дагавора з дзяржаўнымі службовымі асобамі ў выпадках непадпісання або парушэння імі пісьмовага абавязацельства па выкананні прадугледжаных заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй абмежаванняў устаранёна Законам аб унясенні змяненняў у ПК шляхам выкладання пункта 5 артыкула 47 ПК у новай рэдакцыі. Тым самым улічаны прынцып прававой дакладнасці, створаны ўмовы для адназначнага разумення і аднастайнага прымянення норм дадзеных заканадаўчых актаў.
4.4. У мэтах рэалізацыі канстытуцыйных прынцыпу роўнасці ўсіх перад законам і норм, якія гарантуюць права на працу, Канстытуцыйным Судом прынята рашэнне ад 4 кастрычніка
Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным устараніць прабел у прававым рэгуляванні адносін, якія датычацца прадастаўлення водпуску па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў, шляхам заканадаўчага замацавання права працуючых бацькі, іншых сваякоў дзіцяці, якія фактычна ажыццяўляюць догляд дзіцяці, на прадастаўленне ім указанага водпуску і ў тым выпадку, калі маці дзіцяці з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам.
У адпаведнасці з Законам аб унясенні змяненняў у ПК артыкул 185 ПК выкладзены ў новай рэдакцыі, згодна з якой водпуск па догляду дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў можа быць прадастаўлены сваяку, члену сям’і дзіцяці, які фактычна ажыццяўляе за ім догляд, у выпадку занятасці маці дзіцяці (праца, служба, навучанне) або ажыццяўлення ёю самастойных відаў дзейнасці, прадугледжаных заканадаўствам (гэта значыць у выпадках, калі маці з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам, творчым работнікам, асобай, якая ажыццяўляе рамесную дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму).
У той жа час Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на існуючае зацягванне працэсу выканання асобных рашэнняў Суда, накіраваных на ліквідацыю прабелаў, выключэнне калізій і прававой недакладнасці, і адзначае, што несвоечасовае выкананне такіх рашэнняў Канстытуцыйнага Суда азначае магчымасць працяглага нічым не апраўданага захавання ў прававым полі нарматыўных прававых актаў, што змяшчаюць прававыя прабелы, калізіі і прававую недакладнасць, прымяненне якіх можа пацягнуць парушэнне прынцыпу вяршэнства Канстытуцыі, аслабіць гарантыі абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый.
V
1. Аналіз спраў і матэрыялаў, разгледжаных Канстытуцыйным Судом, дазваляе зрабіць вывад аб накіраванасці намаганняў дзяржаўных органаў і службовых асоб на падтрыманне належнага ўзроўню канстытуцыйнай законнасці як рэжыму няўхільнага выканання Канстытуцыі ў нарматворчасці і правапрымяненні ўсімі суб’ектамі права.
У 2013 годзе не было выяўлена выпадкаў істотнага парушэння канстытуцыйных палажэнняў у заканатворчым працэсе. Усе законы, правераныя ў парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю, прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі. У рашэннях і прававых пазіцыях Канстытуцыйнага Суда, прынятых па выніках праверкі канстытуцыйнасці законаў, адзначаны станоўчыя тэндэнцыі, якія сведчаць аб развіцці канстытуцыйных прынцыпаў і норм у прававым рэгуляванні грамадскіх адносін. Выяўленыя прававыя прабелы і прававая недакладнасць у заканадаўчых актах не носяць сістэмнага характару і могуць быць устаранёны ў працэсе ўдасканальвання заканадаўчага рэгулявання.
2. Канстытуцыяналiзацыя грамадскіх адносiн прадугледжвае прамое ўздзеянне канстытуцыйных прынцыпаў і норм на сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя працэсы пры дапамозе прававых механізмаў забеспячэння вяршэнства Канстытуцыі і яе прамога дзеяння.
Канстытуцыяналiзацыя грамадскіх адносiн у Рэспубліцы Беларусь патрабуе мэтанакіраванага правядзення навукова абгрунтаванай прававой палітыкі дзяржавы. Прынятыя раней Канцэпцыя судова-прававой рэформы (1992 год) і Канцэпцыя ўдасканальвання заканадаўства (2002 год) адыгралі важную ролю ў станаўленні прававой сістэмы суверэннай дзяржавы. Разам з тым дасягнуты ўзровень дзяржаўнага будаўніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця, існуючыя інтэграцыйныя працэсы абумоўліваюць неабходнасць распрацоўкі комплекснага дакумента – адзінай Канцэпцыі дзяржаўнай прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь у мэтах належнага прававога забеспячэння дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, правоў і свабод грамадзян у сучасных умовах.
3. Пры выпрацоўцы стратэгіі прававой палітыкі дзяржавы, удасканальванні прававой сістэмы неабходна грунтавацца на канстытуцыйна-прававой дактрыне, якая ўяўляе сабой тэарэтычныя палажэнні і навуковыя канцэпцыі, усведамленне і разуменне канстытуцыйных ідэй, каштоўнасцей і мэт, рэалізацыю і развіццё, інтэрпрэтацыю і дактрынальнае тлумачэнне канстытуцыйных прынцыпаў і норм як у навуковых крыніцах, так і ў нарматворчасці і правапрымяненні.
Пэўны ўклад у фарміраванне нацыянальнай канстытуцыйна-прававой дактрыны ўносіць Канстытуцыйны Суд, які сваімі рашэннямі і прававымі пазіцыямі пры дапамозе выяўлення канстытуцыйна-прававога сэнсу норм законаў сцвярджае вяршэнства Канстытуцыі, садзейнічае выпрацоўцы дзейснага механізму забеспячэння правоў і свабод чалавека.
4. Захаванне стабільнасці фундаментальных канстытуцыйных палажэнняў спрыяе паступальнаму развіццю дзяржавы і грамадства, удасканальванню механізмаў канстытуцыйна-прававой абароны правоў і свабод грамадзян. Разам з тым далейшае развіццё грамадскіх адносін не выключае магчымасці пэўнай карэкціроўкі асобных норм Канстытуцыі ў напрамку далейшай аптымізацыі канстытуцыйна-прававога рэгулявання з улікам узнікнення аб’ектыўных абставін.
Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што з прыняццем у адпаведнасці з артыкулам 109 Канстытуцыі заканадаўчых актаў, накіраваных на стварэнне адзінай сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, аб’яднаннем Вярхоўнага Суда і Вышэйшага Гаспадарчага Суда ў адзіны вышэйшы судовы орган – Вярхоўны Суд узнікла аб’ектыўная неабходнасць удакладнення некаторых палажэнняў Канстытуцыі ў мэтах ліквідацыі прававой недакладнасці.
У сувязі з гэтым Канстытуцыйны Суд мяркуе, што, улічваючы месца і ролю Вярхоўнага Суда ў судовай сістэме Рэспублікі Беларусь, грунтуючыся на канстытуцыйным прынцыпе падзелу ўлад, неабходна на канстытуцыйным узроўні замацаваць статус Вярхоўнага Суда як вышэйшага судовага органа, які ўзначальвае сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі.
Пры гэтым у мэтах пашырэння доступу да канстытуцыйнага правасуддзя мэтазгодна надзяліць Генеральнага пракурора правам унясення прапаноў у Канстытуцыйны Суд аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, а суды агульнай юрысдыкцыі – правам прэюдыцыяльнага запыту ў Канстытуцыйны Суд.
5. Вяршэнства Канстытуцыі ў прававым рэгуляванні ўдзелу Рэспублікі Беларусь у міжнародных зносінах зацвярджаецца зыходзячы з наступных канстытуцыйных палажэнняў.
Адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ, які ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадстаўнічыя і іншыя органы ў формах і межах, вызначаных Канстытуцыяй. Будучы паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці, валодаючы вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі, Рэспубліка Беларусь самастойна ажыццяўляе ўнутраную і знешнюю палітыку, прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім заканадаўства, у адпаведнасці з нормамі міжнароднага права можа на добраахвотнай аснове ўваходзіць у міждзяржаўныя ўтварэнні і выходзіць з іх. Пры гэтым не дапускаецца заключэнне міжнародных дагавораў, якія супярэчаць Канстытуцыі.
Адкрытасць Рэспублікі Беларусь для міжнародна-прававой інтэграцыі абумоўлівае магчымасць перадачы часткі суверэнных паўнамоцтваў наднацыянальным структурам міждзяржаўных аб’яднанняў. Канстытуцыйны Суд адзначае, што пры гэтым, зыходзячы з вяршэнства Канстытуцыі, не могуць абмяжоўвацца суверэннае права народа Беларусі самастойна вызначаць свой шлях развіцця, змяняцца дэмакратычны, сацыяльны і прававы характар беларускай дзяржавы, змяншацца канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян.
6. Канстытуцыя – Асноўны Закон, які не толькі замацоўвае прынцыпы і нормы, па якіх дзяржава і грамадства жывуць у цяперашні час, але і вызначае шляхі развіцця Рэспублікі Беларусь на доўгатэрміновую перспектыву як дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, у якой чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.
У Канстытуцыі закладзены значны патэнцыял прававых пераўтварэнняў. Шляхам тлумачэння канстытуцыйных палажэнняў, выяўлення канстытуцыйна-прававога сэнсу норм заканадаўчых актаў абагачаецца змест Канстытуцыі, ажыццяўляецца яго прырашчэнне дактрынальнымі палажэннямі. Гэта шматразова ўзмацняе рэгулятыўны патэнцыял Канстытуцыі, адкрывае прастор яе прамому дзеянню, дазваляе грамадзянам і службовым асобам успрымаць Асноўны Закон нашай дзяржавы не проста як сукупнасць прававых норм і прынцыпаў, што валодаюць вышэйшай юрыдычнай сілай, а як напоўнены рэальным зместам грамадскі дагавор, на аснове якога дасягаюцца грамадская згода і давер паміж асобай, грамадствам і дзяржаўнай уладай.
7. Увасабленне ў жыццё вяршэнства і прамога дзеяння Канстытуцыі, умацаванне канстытуцыйнай законнасці абумоўліваюць станаўленне ў Рэспубліцы Беларусь канстытуцыяналізму, важнейшымі складальнікамі якога выступаюць вяршэнства права, няўхільнае выкананне канстытуцыйных прадпісанняў усімі дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі, устанаўленне балансу інтарэсаў асобы, грамадства і дзяржавы на аснове канстытуцыйных каштоўнасцей.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што ўмацаванне ва ўсіх сферах дзяржаўнага і грамадскага жыцця канстытуцыйнай законнасці, забеспячэнне канстытуцыяналiзацыi грамадскіх адносін, фарміраванне канстытуцыйнай культуры з’яўляюцца абавязкам усіх дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў, службовых асоб і грамадзян. Праз асэнсаванне і рэалізацыю канстытуцыйных палажэнняў адбываецца станаўленне чалавека і грамадзяніна як носьбіта канстытуцыйных правоў, свабод і абавязкаў, актыўнага ўдзельніка канстытуцыйных адносiн.
Гэта Пасланне прынята на пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь 21 студзеня 2014 г.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага
Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч