11 снежня 2013 г. № Р-877/2013
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., суддзяў Бойка Т.С., Варановіча Т.В., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткі восьмай артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваннi і статусе суддзяў
у парадку рэалізацыі права на ўнясенне Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, у палаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя органы ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй прапаноў аб неабходнасці ўнясення ў акты заканадаўства змяненняў і (або) дапаўненняў
з удзелам прадстаўнікоў:
Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь – Забары А.А., намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;
Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь – Стука А.К., намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь;
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь – Старавойтава I.Р., намесніка Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь – Шпак А.С., начальніка галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь;
Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – Шаўковіча У.I., начальніка галоўнага прававога ўпраўлення апарату Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі,
разгледзеў у судовым пасяджэнні пытанне аб наяўнасці прававой недакладнасці ў рэгуляванні парадку вырашэння спрэчак, звязаных з расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Прааналізаваўшы палажэннi Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ПК), Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГПК), Правіл расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня
1. Вывучэнне пазіцый дзяржаўных органаў і іншых арганізацый сведчыць аб розных падыходах да разумення палажэнняў заканадаўства, якое рэгулюе парадак вырашэння спрэчак, звязаных з расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Так, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь адзначае, што часткай другой артыкула 241 ПК вызначаны катэгорыі працоўных спрэчак, якія разглядаюцца непасрэдна ў судзе, без звароту ў камісію па працоўных спрэчках, у ліку якіх спрэчкi па заявах работнікаў аб адмове наймальніка ў складанні акта аб няшчасным выпадку або пры нязгодзе з яго зместам. Разам з гэтым з’яўляецца апраўданым устаноўлены Правіламі папярэдні пазасудовы парадак разгляду скаргі на заключэнне дзяржаўнага інспектара працы, паколькі кантроль за стварэннем наймальнікам здаровых і бяспечных умоў працы, прыняццем мер да зніжэння прафесійнай рызыкі і ўзроўню вытворчага траўматызму ўскладзены на органы працы і сацыяльнай абароны. У сувязі з выкладзеным, па меркаванні Вярхоўнага Суда, прававой недакладнасці ў рэгуляванні парадку вырашэння спрэчак, звязаных з расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці, не маецца.
Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь указвае, што зацікаўленыя асобы пры нязгодзе з адмовай наймальніка ў складанні акта аб няшчасным выпадку або нязгодзе з яго зместам маюць права звяртацца за вырашэннем спрэчкі, якая ўзнікла, непасрэдна ў суд (пункт 6 часткі другой артыкула 241 ПК) або да дзяржаўнага інспектара працы (пункт 78 Правіл). Разам з тым заключэнне дзяржаўнага інспектара працы аб няшчасным выпадку на вытворчасці падлягае абскарджанню ў парадку падпарадкаванасці адпаведным службовым асобам дзяржаўнай інспекцыі працы, пасля чаго – у судзе. Неабходнасці ўнясення змяненняў у Правілы Генеральная пракуратура не бачыць.
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь лічыць, што ўстаноўлены заканадаўствам парадак вырашэння рознагалоссяў (спрэчак) па заявах работнікаў аб адмове наймальніка ў складанні акта аб няшчасным выпадку або нязгодзе з яго зместам не прадугледжвае абавязковага папярэдняга пазасудовага вырашэння справы. Пунктам 78 Правіл вызначана права (а не абавязак) работніка на пазасудовае ўрэгуляванне спрэчкі аб адмове наймальніка ў складанні акта аб няшчасным выпадку або нязгодзе з яго зместам, а пунктам 6 часткі другой артыкула 241 ПК – права на яго судовы разгляд, у сувязі з чым Міністэрства юстыцыі неабходнасці карэкціроўкі Правіл не бачыць.
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь мяркуе, што недакладнасці ў прававым рэгуляванні парадку вырашэння спрэчак, звязаных з расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці, не маецца. Пунктамі 78 і 79 Правіл вызначана права бакоў пры рознагалоссі ў пытаннях расследавання, афармлення і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці звярнуцца для іх разгляду на працягу трох гадоў з даты здарэння да дзяржаўнага інспектара працы, якая можа запатрабаваць ад наймальніка, страхавальніка ліквідацыі дапушчаных парушэнняў або пры неабходнасці правесці расследаванне няшчаснага выпадку і скласці заключэнне. Пры гэтым за работнікам захоўваецца прадугледжанае артыкулам 241 ПК права ў выпадку адмовы наймальніка ў складанні акта аб няшчасным выпадку або пры нязгодзе з яго зместам звярнуцца з заявай у суд без папярэдняга пазасудовага вырашэння спрэчкі. Папярэдні ж пазасудовы парадак прадугледжаны ў Правілах у якасці абавязковай умовы толькі ў дачыненні да абскарджання заключэння дзяржаўнага інспектара працы аб няшчасным выпадку на вытворчасці і разгляду рознагалоссяў па пытаннях, звязаных з устанаўленнем і расследаваннем прафесійных захворванняў.
Па меркаванні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, устанаўленне ў нарматыўным прававым акце Урада Рэспублікі Беларусь норм аб магчымасці абскарджання зацікаўленымі асобамі ў суд адмовы наймальніка ў складанні акта аб няшчасным выпадку, а таксама звароту ў суд у выпадку нязгоды са звесткамі, што змяшчаюцца ў ім, з выкананнем папярэдняга пазасудовага парадку разгляду скаргі службовымі асобамі знаходзіцца ў супярэчнасці з артыкулам 241 ПК, які прадугледжвае разгляд такіх катэгорый спраў непасрэдна ў судзе, і часткай другой артыкула 229 ПК, якая дэлегуе Ураду права ўстанаўлiваць толькі парадак расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі лічыць, што, вызначыўшы парадак вырашэння спрэчак, звязаных з расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, Урад тым самым выйшаў за рамкі сваёй кампетэнцыі.
Пазіцыя кафедры грамадзянскага працэсу і працоўнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заключаецца ў тым, што ўстаноўлены Урадам Рэспублікі Беларусь парадак вырашэння рознагалоссяў па пытаннях расследавання, афармлення і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці, які не прадугледжвае магчымасці непасрэднага звароту ў суд па заявах работнікаў аб адмове наймальніка ў складанні акта аб няшчасным выпадку або нязгодзе з яго зместам, не адпавядае пункту 6 часткі другой артыкула 241 ПК, а ў выпадку, калі дзяржаўным інспектарам працы заключэнне не складаецца, у парушэнне артыкула 60 Канстытуцыі пазбаўляе работнікаў права на судовую абарону. Прызначаныя палажэнні Правіл вызначаюць пытанні судаводства, прававое рэгуляванне якіх адносiцца да кампетэнцыі заканадаўчых органаў.
2. Згодна з Канстытуцяй Рэспубліка Беларусь – сацыяльная прававая дзяржава; чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадзянства і дзяржавы; дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян Беларусі, замацаваныя ў Канстытуцыі, законах і прадугледжаныя міжнароднымі абавязацельствамі дзяржавы; дзяржава абавязана прымаць усе даступныя ёй меры дзеля стварэння ўнутранага і міжнароднага парадку, неабходнага для поўнага ажыццяўлення правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй (частка першая артыкула 1, частка першая артыкула 2, частка трэцяя артыкула 21, частка першая артыкула 59).
У Канстытуцыі вызначана, што грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантуецца права на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы (частка першая артыкула 41), а таксама права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, у выпадку хваробы, інваліднасці, страты працаздольнасці, страты карміцеля і ў iншых выпадках, прадугледжаных законам (артыкул 47).
На забеспячэнне ўказаных канстытуцыйных палажэнняў накіраваны нормы ТК. Так, у адпаведнасці з пунктам 7 артыкула 11 ПК права на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, пенсіённае забеспячэнне і гарантыі ў выпадку прафесійнага захворвання, працоўнага калецтва, інваліднасці і страты работы датычыцца асноўных правоў работнікаў. Прыведзенай норме карэспандуюць палажэнні іншых артыкулаў ПК, якія абавязваюць наймальніка пры арганізацыі працы работнікаў прымаць неабходныя меры па прафілактыцы вытворчага траўматызму, прафесійных і iншых захворванняў работнікаў, пастаянна кантраляваць веданне і выкананне работнікамі патрабаванняў інструкцый па ахове працы і пажарнай бяспецы, своечасова і правільна праводзіць расследаванне і ўлік няшчасных выпадкаў на вытворчасці (пункт 6 часткі першай артыкула 55); ажыццяўляць абавязковае страхаванне работніка ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у адпаведнасці з заканадаўствам (артыкул 224); забяспечваць ахову працы работнікаў, у тым ліку расследаванне і ўлік няшчасных выпадкаў на вытворчасці, прафесійных захворванняў, аварый, распрацоўку і рэалізацыю мер па іх прафілактыцы (пункт 12 артыкула 226).
На рэгуляванне грамадскіх адносiн у галіне аховы працы і рэалізацыю канстытуцыйнага права грамадзян на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы накіраваны палажэннi Закона Рэспублікі Беларусь «Об охране труда», якія прадугледжваюць абавязкі работадаўца па забеспячэнні аховы працы, у ліку якіх забеспячэнне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці, прафесійных захворванняў, аварый, распрацоўкі і рэалізацыі мер па іх прафілактыцы (абзац сёмы часткі першай артыкула 13), а таксама ажыццяўленне дзяржаўнага нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы (артыкул 34).
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня
Канстытуцыйны Суд адзначае, што аднясенне заканадаўцам (артыкул 229 ПК, артыкул 25 Закона «Об охране труда», пункт 257 Палажэння аб страхавой дзейнасці) да кампетэнцыі Урада Рэспублікі Беларусь устанаўлення парадку расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў базіруецца на канстытуцыйных палажэннях аб ажыццяўленні дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь на аснове раздзялення яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую; аб ажыццяўленні выканаўчай улады Урадам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку забеспячэнні ім выканання Канстытуцыі, законаў і дэкрэтаў, указаў і распараджэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (артыкулы 6, 106 і 107 Канстытуцыі). У сувязі з гэтым Урад абавязаны ажыццяўляць прававое рэгуляванне ў адпаведнасці з нормамі Канстытуцыі і заканадаўчых актаў, не выходзячы за межы паўнамоцтваў, дэлегаваных яму заканадаўцам.
3. Згодна з Канстытуцяй кожнаму гарантуецца абарона яго правоў і свабод кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом у вызначаныя законам тэрміны (частка першая артыкула 60); судовая ўлада ў Рэспубліцы Беларусь належыць судам (частка першая артыкула 109).
У адпаведнасці з артыкулам 8 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека кожны чалавек мае права на эфектыўнае аднаўленне ў правах кампетэнтнымі нацыянальнымі судамі ў выпадках парушэння яго асноўных правоў, нададзеных яму канстытуцыяй або законам.
Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах замацаваны абавязак кожнай дзяржавы, што ўдзельнічае ў дадзеным Пакце, забяспечыць любой асобе, правы і свабоды якой парушаны, эфектыўны сродак прававой абароны, нават калі гэта парушэнне было здзейснена асобамі, якія дзейнічалі ў афіцыйнай якасці, а таксама развіваць магчымасці судовай абароны (падпункты «а» і «b» пункта 3 артыкула 2).
Часткай трэцяй артыкула 2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваннi і статусе суддзяў вызначана, што судовая ўлада ажыццяўляецца пры дапамозе канстытуцыйнага, грамадзянскага, крымінальнага, гаспадарчага і адміністрацыйнага судаводства.
Судаводства па грамадзянскіх справах рэгулюецца Канстытуцыяй, ГПК і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Грамадзянскае працэсуальнае заканадаўства рэгулюе парадак разгляду і вырашэння судом грамадзянскіх, сямейных, працоўных, іншых іскавых спраў, спраў, якія ўзнікаюць з адміністрацыйна-прававых адносін, спраў асобай вытворчасці, спраў загаднага справаводства, а таксама іншых спраў і парадак выканаўчага справаводства (артыкулы 2 і 3 ГПК).
У адпаведнасці з часткай пятай артыкула 6 ГПК зацікаўленая асоба абавязана выканаць парадак папярэдняга пазасудовага вырашэння справы ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
Па меркаванні Канстытуцыйнага Суда, аналіз норм ГПК у іх узаемасувязі з вышэйуказанымі палажэннямі Канстытуцыі, міжнародных прававых актаў і Кодэкса аб судаўладкаваннi і статусе суддзяў, якія замацоўваюць прававую аснову забеспячэння канстытуцыйнага права на судовую абарону, сведчыць аб тым, што ўстанаўленне абавязковасці выканання парадку папярэдняга пазасудовага вырашэння справы як умовы рэалізацыі канстытуцыйнага права на зварот за судовай абаронай магчыма толькі на ўзроўні заканадаўчых актаў. У сувязі з гэтым падзаконнымі прававымі актамі не могуць прадугледжвацца дадатковыя ў параўнанні з заканадаўчымі актамі ўмовы для рэалізацыі канстытуцыйнага права кожнага на зварот у суд за абаронай сваіх правоў і законных інтарэсаў.
4. Непасрэдна ў судзе, без разгляду ў камісіях па працоўных спрэчках, разглядаюцца працоўныя спрэчкі па заявах работнікаў аб адмове наймальніка ў складанні акта аб няшчасным выпадку або нязгодзе з яго зместам (пункт 6 часткi другой артыкула 241 ПК).
Неабходнасць выканання папярэдняга пазасудовага вырашэння справы была ўстаноўлена часткай трэцяй артыкула 229 ПК (у рэдакцыі ад 26 ліпеня 1999 года), якая прадугледжвала, што пры адмове наймальніка ў складанні акта аб няшчасным выпадку або пры нязгодзе пацярпеўшага з выкладзенымі ў акце абставінамі няшчаснага выпадку пацярпеўшы мае права звярнуцца ў спецыяльна ўпаўнаважаны дзяржаўны орган нагляду і кантролю, пасля чаго – у суд.
Законам Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2007 года «О внесении изменений и дополнений в Трудовой кодекс Республики Беларусь» артыкул 229 ПК выкладзены ў новай рэдакцыі, згодна з якой расследаванню і ўліку падлягаюць няшчасныя выпадкі на вытворчасці, якія адбыліся з работнікамі і іншымі асобамі, і прафесійныя захворванні (частка першая); парадак расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь (частка другая). Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь было даручана на працягу шасці месяцаў з дня афіцыйнага апублікавання ўказанага Закона забяспечыць прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з дадзеным Законам.
Такім чынам, унесенымі ў ПК змяненнямі выключаны абавязак работніка выканаць да звароту ў суд папярэдні пазасудовы парадак вырашэння спрэчкі пры адмове наймальніка ў складанні акта аб няшчасным выпадку або пры нязгодзе з яго зместам.
У пункце 243 Палажэння аб страхавой дзейнасці ўстаноўлена, што абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў падлягае жыццё або здароўе грамадзян, якія выконваюць работу на падставе працоўнага дагавора (кантракта), а таксама іншых катэгорый працуючых грамадзян, указаных у дадзеным пункце.
Нормы пункта 295 Палажэнні аб страхавой дзейнасці, што замацоўваюць права застрахаванай асобы або асобы, якая мае права на атрыманне страхавых выплат, удзельнічаць у расследаванні няшчаснага выпадку на вытворчасці або прафесійнага захворвання, абскардзіць рашэнне па пытаннях расследавання няшчаснага выпадку на вытворчасці і прафесійнага захворвання, абараняць свае правы і законныя інтарэсы, у тым ліку ў судзе, таксама не ўстанаўліваюць абавязку выканання ўказанымі асобамі папярэдняга пазасудовага парадку вырашэння спрэчкі.
Разам з замацаваннем у вышэйуказаных заканадаўчых актах судовага парадку вырашэння спрэчак, звязаных з расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у Правілах, якія з’яўляюцца падзаконным актам, вызначана, што рознагалоссi па пытаннях расследавання, афармлення і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці (непрызнанне наймальнікам, страхавальнікам факта няшчаснага выпадку, адмова ў правядзенні яго расследавання і складанні акта ўстаноўленай формы, нязгода пацярпеўшага або асобы, якая прадстаўляе яго інтарэсы, асобы, якая дапусціла парушэннi актаў заканадаўства аб працы і аб ахове працы, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, лакальных нарматыўных прававых актаў, што прывялі да няшчаснага выпадку, страхоўшчыка са зместам указанага акта, за выключэннем памеру ступені віны пацярпеўшага ў працэнтах, і iншае) на працягу трох гадоў з даты здарэння няшчаснага выпадку на вытворчасці разглядаюцца па іх звароце дзяржаўным інспектарам працы (пункт 78). Пры выяўленні факта ўтойвання няшчаснага выпадку ад расследавання і ўліку і іншых парушэнняў дадзеных Правіл Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы патрабуе ад наймальніка, страхавальніка правядзення расследавання няшчаснага выпадку ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама ліквідацыі іншых парушэнняў; пры неабходнасці дзяржаўны інспектар працы праводзіць расследаванне няшчаснага выпадку на вытворчасці і па выніках расследавання складае заключэнне (пункт 79 Правіл).
Правіламі прадугледжана, што заключэнне дзяржаўнага інспектара працы аб няшчасным выпадку на вытворчасці можа быць абскарджана арганізацыяй, наймальнікам, страхавальнікам, пацярпеўшым або асобай, якая прадстаўляе яго інтарэсы, страхоўшчыкам, асобамі, якія дапусцілі парушэннi актаў заканадаўства аб працы і аб ахове працы, тэхнічных нарматыўных прававых актаў, лакальных нарматыўных прававых актаў, што прывялі да няшчаснага выпадку, у парадку падпарадкаванасці ў начальніка міжраённага аддзела, галоўнага дзяржаўнага інспектара працы вобласці або горада Мінска, Рэспублікі Беларусь (асоб, якія выконваюць іх абавязкi), пасля чаго – у судзе (пункт 80). У адпаведнасці з пунктам 84 Правіл у спрэчных выпадках, звязаных з устанаўленнем прафесійных захворванняў, рашэнне прымаецца Рэспубліканскім цэнтрам прафесійнай паталогіі і алергалогіі, пасля чаго – судом; рознагалоссі па пытаннях, звязаных з расследаваннем і ўлікам прафесійных захворванняў, разглядаюцца Міністэрствам аховы здароўя, прафесійных захворванняў са смяротным зыходам і групавых прафесійных захворванняў – Міністэрствам аховы здароўя сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, пасля чаго – судом.
Канстытуцыйны Суд мяркуе, што Урад Рэспублікі Беларусь, рэалізуючы дэлегаванае яму заканадаўчымі актамі паўнамоцтва ўстанаўліваць парадак расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, не меў права разам з гэтым ажыццяўляць прававое рэгуляванне пытанняў судаводства, уключаючы ўстанаўленне ўмоў рэалізацыі канстытуцыйнага права на зварот за судовай абаронай.
Акрамя таго, Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што ў адпаведнасці з Правіламі права пацярпеўшага і іншых зацікаўленых асоб на судовую абарону знаходзіцца ў залежнасці ад правядзення дзяржаўным інспектарам працы расследавання няшчаснага выпадку на вытворчасці і складання па яго выніках заключэння. Права на зварот у суд у выпадках, калі дзяржаўным інспектарам працы заключэнне не складаецца, Правіламі не прадугледжана, у сувязі з чым у адносінах да ўказаных асоб не забяспечваецца канстытуцыйнае права на судовую абарону.
5. У Рэспубліцы Беларусь устанаўліваецца прынцып вяршэнства права; дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства (часткi першая і другая артыкула 7 Канстытуцыі).
У рашэннях Канстытуцыйнага Суда неаднаразова адзначалася, што рэалізацыя ў нарматворчасці прынцыпу вяршэнства права і заснаванага на iм прынцыпу прававой дакладнасці прадугледжвае стварэнне прававой сістэмы, у якой нарматыўныя прававыя акты знаходзяцца ва ўзаемасувязі, адпавядаюць адзiн аднаму, а таксама забяспечваюцца яснасць, дакладнасць, несупярэчлівасць і ўзгодненасць прававых норм.
Прынцып вяршэнства права азначае ў тым ліку паўнату і дакладнасць норм аб правах і абавязках грамадзян, ўзгодненасць іх паміж сабой у розных нарматыўных прававых актах. Наяўнасць у заканадаўстве прабелаў, калізій прававых норм і прававой недакладнасці цягне неадназначнае разуменне нарматыўных прававых актаў і звязаную з гэтым супярэчлівую правапрымяняльную практыку, што аслабляе гарантыі абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян.
Канстытуцыйны Суд лічыць, што рэгламентацыя ў падзаконным акце пытанняў, якія павінны рэгулявацца на ўзроўні закона, прывяло да неадназначнага разумення і рознага прымянення на практыцы прававых норм, якія вызначаюць парадак вырашэння спрэчак, звязаных з расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці.
Так, Пленумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у абзацы другім пункта 8 пастановы ад 22 снежня
Зыходзячы з выкладзенага, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду аб тым, што ў мэтах забеспячэння канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, рэалізацыі канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону і ліквідацыі прававой недакладнасці ў прававым рэгуляванні парадку вырашэння спрэчак, звязаных з расследаваннем няшчасных выпадкаў на вытворчасці, неабходна забяспечыць адпаведнасць Правіл расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў нормам Працоўнага кодэкса і іншых заканадаўчых актаў у частцы рэгулявання ўказаных грамадскіх адносiн.
На падставе выкладзенага, кіруючыся часткай першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, артыкуламі 22 і 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаваннi і статусе суддзяў, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
ВЫРАШЫЎ:
1. У мэтах забеспячэння канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, рэалізацыі канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону і ліквідацыі прававой недакладнасці прапанаваць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь забяспечыць узгадненне Правіл расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня
2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч