Пасланнi Канстытуцыйнага Суда

Прэзідэнту  
Рэспублiкi Беларусь  

Палаце прадстаўнікоў  
Нацыянальнага сходу  
Рэспублікі Беларусь

  Савету Рэспублікі
Нацыянальнага сходу 
Рэспублiкi Беларусь

 

ПАСЛАННЕ
КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

  АБ СТАНЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАЙ ЗАКОННАСЦІ
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ У 1997 ГОДЗЕ

Вопыт развіцця Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы паказаў, што галоўным у пераходны перыяд з’яўляецца забеспячэнне стабільнасці, нацыянальнай згоды і грамадзянскага міру ў краіне. 1997 год стаў прыметнаю вяхою на гэтым шляху. Для Канстытуцыйнага Суда ён быў адзначаны далейшым удасканальваннем заканадаўства аб канстытуцыйным кантролі і практыкі яго прымянення. У Канстытуцыі прадугледжаны прынцып фарміравання Канстытуцыйнага Суда, характэрны для сусветнай практыкі, калі ў гэтым працэсе ўдзельнічаюць розныя органы дзяржаўнай улады, што забяспечвае незалежнасць Канстытуцыйнага Суда. Згодна з устаноўленым парадкам шэсць суддзяў назначаны Прэзідэнтам, пяць суддзяў выбраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Дакладней вызначана кампетэнцыя Канстытуцыйнага Суда. Цяпер у Законе “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь” прама ўказана, што Суд мае права даваць заключэнні аб канстытуцыйнасці нарматыўных актаў, якія прымаюцца не толькі вышэйшымі дзяржаўнымі органамі, але і міністэрствамі, дзяржаўнымі камітэтамі, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі. Гэта будзе садзейнічаць узмацненню канстытуцыйнага кантролю.

Канстытуцыйны Суд пры ажыццяўленні сваіх функцый стаіць па-за палітыкай. Ён прызваны ўмацоўваць канстытуцыйную законнасць, якая заключаецца ў забеспячэнні вяршэнства і стабільнасці Канстытуцыі, абароне прадугледжаных ёю правоў і свабод чалавека і грамадзяніна, рэалізацыі прынцыпу падзелу ўлад, захаванні іерархіі прававых норм. У адпаведнасці з артыкуламі 8 і 116 Канстытуцыі ў сваёй дзейнасці Канстытуцыйны Суд кіруецца таксама агульнапрызнанымі прынцыпамі міжнароднага права, нормамі міжнародна-прававых актаў, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь.

I

У 1997 годзе Канстытуцыйным Судом вынесена 13 рашэнняў, у тым ліку некаторыя з іх у форме заключэнняў. Яны маюць важнае значэнне для забеспячэння канстытуцыйнай законнасці, абароны правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

У сувязі з неадназначным разуменнем і цяжкасцямі, якія ўзнікаюць у правапрымяняльнай практыцы, 25 сакавіка 1997 г. Канстытуцыйным Судом дадзена тлумачэнне Заключэння ад 27 чэрвеня 1996 г. “Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь пастановы Вярхоўнага Савета ад 11 чэрвеня 1993 года “Аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў) у Рэспубліцы Беларусь” і Часовага палажэння аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў), зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 31 жніўня 1993 года № 589”. Зыходзячы з канстытуцыйных гарантый на свабоду перамяшчэння і выбару месца жыхарства ў межах Рэспублікі Беларусь, права ўласнасці і права грамадзян на жыллё, а таксама норм міжнароднага права, Суд растлумачыў, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і пастаянна пражываючыя за межамі рэспублікі, маюць права набываць кватэры (дамы) па дагавору куплі-продажу ў любых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь незалежна ад пастаяннага месца жыхарства. Разам з тым, на думку Суда, законам могуць быць вызначаны асаблівасці куплі-продажу кватэр (дамоў) у горадзе Мінску, паколькі Мінск як сталіца Рэспублікі Беларусь згодна з Канстытуцыяй мае асаблівы статус. Што датычыць замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і маюць законную крыніцу існавання, то яны павінны карыстацца нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь правам набыцця ў парадку куплі-продажу кватэр (дамоў) у Беларусі. Пры гэтым не выключаецца магчымасць устанаўлення міжнароднымі дагаворамі і законамі Рэспублікі Беларусь асаблівасцей набыцця імі кватэр (дамоў) па дагаворах куплі-продажу. Згодна з дзеючым нацыянальным заканадаўствам гэтым правам не валодаюць замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія не маюць пастаяннага месца жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь. Суд таксама растлумачыў, што замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія не пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, маюць права набываць кватэры (дамы) у Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі і ўстаноўленай працэдурай рэалізацыі норм міжнародных дагавораў.

У адпаведнасці з рашэннем Суда аб тлумачэнні ўказанага Заключэння Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь Законам ад 12 лістапада 1997 г. прызнаў Пастанову Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 1993 года “Аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў) у Рэспубліцы Беларусь” страціўшай сілу. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай ад 22 снежня 1997 г. № 1701 таксама ўнёс адпаведныя змяненні ў Часовае палажэнне аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў), зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 31 жніўня 1993 г. № 589. Па прадстаўленню пракурора горада Мінска, у аснову якога пакладзена тлумачэнне Заключэння Канстытуцыйнага Суда, Мінгарвыканком адмяніў сваё рашэнне ад 12 чэрвеня 1997 г. № 531 “Аб куплі-продажу кватэр (дамоў) у г.Мінску” і прыняў 30 кастрычніка 1997 г. новае рашэнне па дадзенаму пытанню.

15 красавіка 1997 г. Канстытуцыйны Суд, кіруючыся артыкулам 42 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, перагледзеў Заключэнне Суда ад 4 лістапада 1996 года “Аб адпаведнасці Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь пунктаў 2.2, 2.5 і 3 Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 1996 года “Аб правядзенні рэспубліканскага рэферэндуму ў Рэспубліцы Беларусь і мерах па яго забеспячэнню”. (Перагляд раней прынятых рашэнняў не з’яўляецца чымсьці выключным у сусветнай практыцы ажыццяўлення канстытуцыйнага кантролю. Такі факт меў месца і ў практыцы работы Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, які ў лістападзе 1995 года шляхам тлумачэння фактычна перагледзеў сваё Заключэнне ад 30 кастрычніка 1995 года).

Пры вынясенні рашэння ад 15 красавіка 1997 г. Суд зыходзіў з таго, што Заключэнне ад 4 лістапада 1996 г. насіла супярэчны, выбарчы характар. Рэзалюцыйная частка не вынікала з прыведзеных у матывіровачнай частцы довадаў. Высновы Суда пры прыняцці Заключэння не грунтаваліся на Канстытуцыі і дзеючым заканадаўстве. Суд не мог правяраць канстытуцыйнасць пастановы Вярхоўнага Савета ад 6 верасня 1996 г., як акта, не меўшага нарматыўнага характару. Гэта пастанова ў сапраўднасці была правапрымяняльным актам. Пры вызначэнні сваёй пазіцыі адносна таго, што ўказаная пастанова Вярхоўнага Савета не мела нарматыўнага характару, Канстытуцыйны Суд пры вынясенні рашэння 15 красавіка 1997 г. улічваў у тым ліку і Рэкамендацыйны заканадаўчы акт “Аб нарматыўных прававых актах дзяржаў - удзельніц СНД”, адобраны яшчэ 13 мая 1995 г. пастановай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў - удзельніц СНД, які ўтрымлівае азначэнне паняцця нарматыўнага акта.

Пры прыняцці 4 лістапада 1996 г. Заключэння не было ўлічана, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, уносячы ў Вярхоўны Савет прапанову аб правядзенні абавязковага рэспубліканскага рэферэндуму, дзейнічаў у межах сваіх паўнамоцтваў і ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь. Пастанова ад 6 верасня 1996 г. таксама Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь была прынята ў межах яго кампетэнцыі, грунтавалася на Канстытуцыі і законах. У той жа час, Канстытуцыйны Суд не быў надзелены паўнамоцтвамі праверкі канстытуцыйнасці правядзення рэферэндумаў.

Канстытуцыйным Судом па прапанове Вярхоўнага Суда праверана канстытуцыйнасць пункта 3 раздзела III “Заключныя палажэнні” Закона ад 17 мая 1997 года “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь”.

Законам ад 17 мая 1997 г. зменены падыход да ацэнкі ступені грамадскай небяспекі асобных злачынстваў шляхам павелічэння памераў кратнасці мінімальнай заработнай платы пры кваліфікацыі раскрадання маёмасці і іншых злачынстваў, звязаных з прычыненнем урону.

Так, дробным раскраданнем маёмасці згодна з арт.72 Крымінальнага кодэкса стала прызнавацца раскраданне на суму, якая не перавышае дзесяцікратнага памеру ўстаноўленага мінімуму заработнай платы на момант учынення злачынства (раней – адной мінімальнай заработнай платы). Калі раней буйным памерам (уронам), асабліва буйным памерам (уронам) пры ўчыненні злачынстваў прызнаваліся памеры, якія ў сорак разоў і больш і ў сто разоў і больш перавышалі ўстаноўленую мінімальную заработную плату на момант учынення злачынства, то ў выніку ўнесеных змяненняў – адпаведна якія ў дзвесце пяцьдзесят і ў тысячу разоў перавышаюць устаноўленую мінімальную заработную плату. З Крымінальнага кодэкса быў выключаны артыкул 911 аб адказнасці за раскраданне маёмасці ў асабліва буйных памерах, а ў адпаведныя часткі артыкулаў 87, 88, 89, 90 і 91 Крымінальнага кодэкса асабліва буйны памер уведзены ў якасці кваліфікуючай прыметы. Мінімальныя межы пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі за раскраданне маёмасці ў асабліва буйных памерах зніжаны з 10 гадоў да 7 і 8 гадоў. Усё гэта азначае змякчэнне адказнасці за ўказанае злачынства.

Ужо толькі па той прычыне, што з Крымінальнага кодэкса выключаны артыкул 911, павінен быць ажыццёўлены перагляд крымінальных спраў асуджаных па гэтаму артыкулу, таму што яны не могуць адбываць пакаранне за злачынствы, не прадугледжаныя Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыйны Суд прыйшоў да высновы, што Закон ад 17 мая 1997 г. змякчае адказнасць у выніку як змянення крытэрыяў кваліфікацыі шэрага злачынстваў, так і змякчэння пакарання за раскраданне маёмасці ў асабліва буйных памерах. Фактычна гэта прызнаў у пункце 2 раздзела III “Заключныя палажэнні” Закона ад 17 мая 1997 г. і сам заканадавец, дапусціўшы прымяненне норм артыкула 6 Крымінальнага кодэкса ў адносінах да асоб, учыніўшых злачынствы, па якіх прыгаворы не ўступілі ў законную сілу. Згодна з указаным артыкулам закон, які ўстараняе каральнасць дзеяння або змякчае пакаранне, мае зваротную сілу, гэта значыць распаўсюджваецца на дзеянні, учыненыя да яго выдання. У той жа час Парламент абмежаваў дзеянне зваротнай сілы крымінальнага закона, не прадугледзеўшы магчымасць перагляду прыгавораў, вынесеных за такія ж злачынствы, калі яны ўступілі ў законную сілу. Такім чынам, дзеянне зваротнай сілы закона было пастаўлена ў залежнасць ад таго, уступіў ці не ўступіў вынесены прыгавор у законную сілу. Высновы Канстытуцыйнага Суда грунтаваліся на дзеючай Канстытуцыі, нормах міжнароднага права і іншых актах.

У адпаведнасці з часткай шостай артыкула 104 Канстытуцыі закон не мае зваротнай сілы, за выключэннем выпадкаў, калі ён змякчае або адмяняе адказнасць грамадзян.

Пунктам 1 артыкула 15 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах прадугледжваецца, што, калі пасля ўчынення злачынства законам устанаўліваецца больш лёгкае пакаранне, дзеянне гэтага закона распаўсюджваецца на дадзенага злачынца.

Аналагічны падыход да разумення правіла зваротнай сілы закона замацаваны і ў артыкуле 43 Рэкамендацыйнага заканадаўчага акта “Аб нарматыўных прававых актах дзяржаў - удзельніц СНД”, адобранага Міжпарламенцкай Асамблеяй дзяржаў - удзельніц СНД 13 мая 1995 г., а таксама ў артыкуле 12 Мадэльнага крымінальнага кодэкса для дзяржаў - удзельніц СНД, прынятага Міжпарламенцкай Асамблеяй дзяржаў - удзельніц СНД 17 лютага 1996 г., дзе, у прыватнасці, указваецца, што закон, які ўстараняе злачыннасць дзеяння, змякчае пакаранне або іншым чынам паляпшае становішча асобы, учыніўшай злачынства, мае зваротную сілу, гэта значыць распаўсюджваецца на асоб, якія ўчынілі адпаведнае дзеянне да ўступлення такога закона ў сілу, у тым ліку на асоб, якія адбываюць пакаранне.

Канстытуцыйны Суд прызнаў пункт 3 раздзела III “Заключныя палажэнні” указанага Закона неканстытуцыйным у частцы недапушчэння перагляду ўступіўшых у законную сілу прыгавораў аб злачынствах, па якіх зменены кваліфікуючыя прыметы ў залежнасці ад памеру выкрадзенага ці прычыненага ўрону.

Канстытуцыйны Суд прапанаваў Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь унесці неабходныя змяненні ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь. Такі закон Парламентам быў прыняты.

Разгледзеўшы справу аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пункта 12.4.11 Метадычных указанняў Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi “Аб парадку прымянення Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь” i Закона “Аб унясеннi змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях падаткаабкладання” ад 1 лiпеня 1994 года № 110, а таксама растлумачэнняў Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi ад 21 чэрвеня 1994 года № 03/104 i ад 7 лютага 1995 года № 03/22 у частцы ўказання на абавязковасць спагнання з парушальнiкаў падатковага заканадаўства даналічанай сумы падатку i пенi за пратэрмiноўку яго ўнясення, Суд у сваім Заключэнні ад 31 кастрычніка 1997 г. прызнаў указаныя нарматыўныя акты не супярэчнымi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь.

Суд указаў, што дзяржава мае права i абавязана прымаць меры па рэгуляванню падатковых адносiн у мэтах абароны правоў i законных iнтарэсаў падаткаплацельшчыкаў. Да мер, якiя забяспечваюць выкананне падатковага абавязацельства, адносiцца, у прыватнасцi, устанаўленне юрыдычнай адказнасцi за парушэнне падатковага заканадаўства.

Рашэнне па гэтай справе, узбуджанай па iнiцыятыве Вышэйшага Гаспадарчага Суда, мела прынцыповае значэнне для фармiравання адзiнай судовай практыкi пры разглядзе спраў дадзенай катэгорыi гаспадарчымi судамi рэспублiкi.

Складанасцi ў выкананнi рашэння Канстытуцыйнага Суда ад 28 мая 1996 года “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi артыкула 88 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi” i артыкула 56 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў” з’явiлiся прычынай разгляду справы аб тлумачэннi названага Заключэння.

Суд растлумачыў, што пры вырашэннi пытанняў аб выплаце працоўных пенсiй, назначаных у адпаведнасцi з Законам “Аб пенсiённым забеспячэннi”, асобам, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi, не выключаецца права заканадаўчага органа, iншых дзяржаўных органаў у адпаведнасцi з iх кампетэнцыяй прадугледзець парадак кампенсавання за кошт гэтых пенсiй расходаў на ўтрыманне ўказаных асоб у папраўча-працоўных установах, пакрыцця ўрону, прычыненага iх злачынствам, а таксама выплат па iншых абавязацельствах. Аналагiчным чынам могуць вырашацца пытаннi ў адносiнах да асоб, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi, пры выплаце пенсiй, якія назначаюцца ў адпаведнасці з Законам “Аб пенсіённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў”. Пры гэтым, калi расходы на ўтрыманне пенсiянера ў месцах пазбаўлення волi перавышаюць памеры назначанай пенсii, заканадаўствам можа быць вызначана мiнiмальная сума пенсii, якая захоўваецца за пенсiянерам. Канстытуцыйны Суд растлумачыў, што пытанні выплаты сацыяльных пенсій асобам, якiя знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi, могуць быць вырашаны з улiкам мэтавага назначэння гэтых пенсiй i магчымасцей дзяржавы.

Разгляд указанай справы аб тлумачэннi раней прынятага Канстытуцыйным Судом Заключэння паказаў неабходнасць удасканальвання пенсiённага заканадаўства, якое датычыць, у прыватнасцi, пенсiянераў, як тых, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волi, так i тых, якія атрымлiваюць ад дзяржавы дадатковыя сацыяльныя паслугi (напрыклад, якiя знаходзяцца ў дамах-iнтэрнатах). Рашэнне Канстытуцыйнага Суда ад 27 лiстапада 1997 г. аб тлумачэннi Заключэння прызвана таксама садзейнiчаць абароне маёмасных i iншых правоў пацярпелых ад злачынных замахаў у сувязi з прычыненай шкодай.

Канстытуцыйны Суд лiчыць, што адпаведныя карэктывы ў сувязi з яго рашэннямi ў блiжэйшы час неабходна ўнесцi ў пенсiённае заканадаўства.

II

Згодна з артыкулам 40 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь кожны мае права накiроўваць асабiстыя або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы, якiя ў сваю чаргу павiнны iх разгледзець i даць адказ па сутнасцi. У Канстытуцыйны Суд у мiнулым годзе паступiла каля 500 зваротаў. Паколькi Канстытуцыйны Суд не валодае правам узбуджэння спраў па прапановах грамадзян, ён выкарыстаў iншыя формы iх вырашэння ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй i законамi Рэспублiкi Беларусь. Звароты грамадзян разгледжаны i па iх дадзены адпаведныя растлумачэннi Судом. У неабходных выпадках звароты накiроўвалiся ў кампетэнтныя органы з просьбай разабрацца па сутнасцi ў тых праблемах, якiя ўзнiкаюць у канкрэтных асоб, аказаць iм магчымую дапамогу ў iх вырашэннi. У большасцi выпадкаў дзяржаўныя органы (парламенцкiя камiсii, Савет Мiнiстраў, Пракуратура рэспублiкi, мiнiстэрствы сацыяльнай абароны, працы, юстыцыi, адукацыi, унутраных спраў, абароны i iнш.) з разуменнем адносяцца да разгляду накiраваных Судом матэрыялаў.

Канстытуцыйны Суд адзначае, што значная частка зваротаў грамадзян па свайму зместу выходзiць за рамкi асабicтых iнтарэсаў, мае сацыяльную значнасць i дазваляе рабiць пэўныя высновы аб ступенi прававой абароненасцi асобных катэгорый грамадзян. У многiх зваротах утрымлiваюцца не толькi крытычныя выказваннi на адрас канкрэтных дзяржаўных органаў i службовых асоб, якiя iгнаруюць, на думку заяўнiкаў, iх правы i законныя iнтарэсы, але i выказваюцца ацэнкi дзеючага заканадаўства, якое недастаткова, на iх думку, забяспечвае канстытуцыйныя правы i свабоды чалавека i грамадзянiна, ставяцца пытаннi аб неабходнасцi яго ўдасканальвання.

Грамадзяне, юрыдычныя асобы, правапрымяняльныя органы рэспублiкi зведваюць, у прыватнасцi, цяжкасцi ў сувязi з неналежным прававым урэгуляваннем пытанняў апублiкавання нарматыўных актаў i iх дзеяння ў часе. Дзеючае заканадаўства па гэтых пытаннях не адпавядае ў патрэбнай меры палажэнням артыкула 7 Канстытуцыi. Парадак прыняцця i ўступлення ў сілу нарматыўных актаў вызначаецца рознымi актамi, якiя не рэгулююць дастаткова поўна i дакладна адпаведныя адносiны. Некаторыя мiнiстэрствы i iншыя дзяржаўныя органы не прадстаўляюць своечасова свае нарматыўныя акты, у тым лiку тыя, якiя датычаць правоў, свабод i абавязкаў грамадзян, для дзяржаўнай рэгiстрацыi. Не заўсёды забяспечваецца публiкацыя ўсiх зарэгiстраваных актаў. Не можа быць прызнана здавальняючым становiшча з апублiкаваннем нарматыўных актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў i выканаўча-распарадчых органаў. У гэтай сувязi неабходна забяспечыць няўхiльнае выкананне правiла аб тым, што нарматыўныя акты, якiя закранаюць правы i свабоды грамадзян, уступаюць ў сiлу толькi пасля iх афiцыйнага апублiкавання.

Пераадоленню праблем такога роду садзейнiчала б, на думку Суда, прыняцце закона, якi б аднастайна i комплексна рэгуляваў усе бакi праватворчай дзейнасцi: працэдуру падрыхтоўкi праектаў нарматыўна-прававых актаў рознай юрыдычнай сiлы, iх прыняцця, уступлення ў сілу, спынення дзеяння; парадак пераадолення супярэчнасцей (калiзiй) памiж нарматыўнымi актамi; пытаннi зваротнай сiлы нарматыўна-прававых актаў, умоў дзеяння некаторых норм пасля адмены актаў i iнш.

Ад асобных грамадзян i юрыдычных асоб у Канстытуцыйны Суд паступаюць скаргi, у якiх адзначаецца невыкананне ў шэрагу выпадкаў палажэння артыкула 60 Канстытуцыi аб тым, што кожнаму гарантуецца абарона яго правоў i свабод кампетэнтным, незалежным i непрадузятым судом. Прыводзяцца факты, калi людзi працяглы час дабiваюцца права адстаяць свае iнтарэсы ў судовым парадку, аднак iм у гэтым адказваюць. Так, напрыклад, у выпадках спынення крымiнальнай справы на стадыi дасудовага расследавання рашэннi адпаведных органаў выводзяцца з-пад судовага кантролю. Пры гэтым робяцца спасылкi на частку шостую артыкула 209 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, якая ўтрымлiвае норму, згодна з якой пастанова аб спыненнi справы можа быть абскарджана пракурору. Гэта палажэнне ўспрымаецца судамi, органамi дазнання i папярэдняга следства як выключаючае магчымасць падачы аналагiчнай скаргi ў суд.

У мэтах захоўвання канстытуцыйнай законнасцi ў гэтым пытаннi неабходна забяспечыць непасрэднае дзеянне норм артыкула 60 Канстытуцыi, а таксама ўнесцi змяненнi ў артыкул 209 КПК, якiя дапускаюць магчымасць звяртання ў суд асоб, чые правы i законныя iнтарэсы закранаюцца спыненнем вядзення па крымiнальнай справе.

Прапанова Канстытуцыйнага Суда па ўдасканальванню заканадаўства ў гэтай частцы была накiравана ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь яшчэ 27 снежня 1996 года.

Нямалая частка скаргаў грамадзян звязана з наяўнасцю iншых абмежаванняў iх магчымасцей звяртацца за абаронай сваiх правоў у агульныя суды. Так, увядзенне дзяржаўнай пошлiны пры звяртаннi ў суд з iскамi па працоўных спрэчках Законам “Аб дзяржаўнай пошлiне”, рост платы за паслугi адвакатаў паставiлi iстотныя перашкоды перад маламаёмаснымi грамадзянамi, якiя маюць патрэбу ў судовай абароне. Гарантыi права на судовую абарону знiжаюцца ў сувязi з патрабаваннямi аб выплаце дзяржаўнай пошлiны пры звяртаннi ў суды i органы пракуратуры з надзорнымi скаргамi на вынесеныя судовыя пастановы. У сувязi з гэтым Канстытуцыйны Суд лiчыць, што дзеючае заканадаўства аб дзяржаўнай пошлiне, спаганяемай пры звяртаннi грамадзян за абаронай сваiх правоў у суд i органы пракуратуры, мае патрэбу ў пераглядзе, асаблiва ў адносiнах да маламаёмасных асоб, якiя не маюць магчымасці заплацiць дзяржаўную пошлiну. У той жа час Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на неабходнасць своечасовага перагляду ставак дзяржаўнай пошлiны па асобных катэгорыях спраў немаёмаснага характару.

Пiсьмы, якiя паступаюць у Канстытуцыйны Суд, сведчаць аб нярэдкiх фактах перавышэння ўстаноўленага артыкулам 92 КПК Рэспублiкi Беларусь максiмальнага (паўтарагадовага) тэрмiну ўтрымання пад вартай асоб, якiя падазраюцца ва ўчыненнi цяжкiх злачынстваў. Тым самым парушаюцца не толькi нормы нацыянальнага заканадаўства, але i Мiжнароднага пакта аб грамадзянскiх i палiтычных правах. У мэтах устаранення такога роду парушэнняў патрабуецца ўзмацненне адпаведных прававых гарантый на заканадаўчым узроўнi, а таксама нагляду i судовага кантролю.

Значная колькасць скаргаў грамадзян прысвечана праблемам, якiя звязаны з пакрыццём урону, прычыненага iнфляцыйным абясцэненнем грашовых зберажэнняў грамадзян, змешчаных раней ва ўклады ў Ашчадным банку, а таксама невыкананнем Урадам Рэспублiкi Беларусь пазыковых абавязацельстваў па каштоўных паперах былога СССР. Грамадзяне выказваюць занепакоенасць з прычыны таго, што ва ўмовах iнфляцыi, якая пакуль захоўваецца, пытаннi пакрыцця ўрону вырашаюцца надзвычай марудна i без улiку жыццёвага ўзроўню насельнiцтва, асаблiва пажылых людзей. У сувязi з гэтым неабходна паскорыць прыняцце нарматыўнага акта аб пакрыццi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь страт ад абясцэнення ўкладаў у Ашчадным банку i аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года на набыццё тавараў працяглага карыстання. Значнасць рашэння гэтага пытання прадвызначаецца нормай часткi чацвёртай артыкула 44 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, згодна з якой дзяржава заахвочвае i ахоўвае зберажэннi грамадзян, стварае гарантыi вяртання ўкладаў. Пры гэтым Канстытуцыйны Суд адзначае, што прынятае 21 чэрвеня 1995 г. Заключэнне Суда не перашкаджае знаходжанню кампетэнтнымi органамi рэспублiкi аптымальнага рашэння па пытанню выплаты кампенсацый уладальнiкам аблiгацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкi 1990 года.

У пiсьмах ветэранаў працы адзначаюцца недахопы ў пенсiённым заканадаўстве. Указваецца, у прыватнасцi, што iснуючы парадак вылiчэння пенсii прыводзiць да ўраўняльнага пенсiённага забеспячэння, да фактычнай недаацэнкi квалiфiкацыi работнiка, стажа работы, рэальнага працоўнага ўкладу.

Значная колькасць зваротаў у Канстытуцыйны Суд звязана з iснуючымi ў дзеючым заканадаўстве супярэчнасцямi адносна льгот, якiя прадастаўляюцца розным катэгорыям грамадзян. Законам ад 3 мая 1996 г. былi ўнесены змяненнi i дапаўненнi ў законы, якiя рэгулююць прадастаўленне льгот розным катэгорыям грамадзян. Аднак поўнае ўпарадкаванне заканадаўства аб iльготах не ажыццёўлена. У сувязi з гэтым неабходна ўстаранiць супярэчнасцi, што ёсць у заканадаўстве аб iльготах, якiя цягнуць iстотныя разыходжаннi ў правапрымяняльнай практыцы i шматлiкiя скаргi грамадзян.

Нямала нараканняў у сваiх зваротах ў Канстытуцыйны Суд грамадзяне выказвалi на адрас падатковых органаў, якiя, на iх думку, пры ажыццяўленнi нарматворчасцi выходзяць за межы сваiх паўнамоцтваў. Вывучыўшы ўказаныя пытаннi, у тым лiку i пры разглядзе канкрэтных спраў, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да высновы, што адной з прычын такiх зваротаў у 1997 годзе з’яўляецца недасканаласць i супярэчнасць заканадаўства аб падаткаабкладаннi i практыкi яго прымянення. На думку Суда, неабходна, не чакаючы наблiжэння канфлiктных сiтуацый, загадзя вывучаць законнасць прынятых ведамасных нарматыўных актаў, у тым лiку i шляхам унясення прапаноў у Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь аб праверцы iх адпаведнасцi Канстытуцыi i законам. Упарадкаванню падатковых праваадносiн садзейнiчала б хутчэйшае прыняцце Падатковага кодэкса, якi б ўлiчваў пазiтыўны вопыт развiцця падатковага заканадаўства.

Аналiз зваротаў грамадзян сведчыць аб неабходнасцi пашырэння прававых магчымасцей Канстытуцыйнага Суда ў адносiнах абароны iх канстытуцыйных правоў i свабод. Гэта поўнасцю адпавядала б сэнсу артыкула 61 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, згодна з якiм кожны грамадзянiн мае права паводле мiжнародна-прававых актаў, ратыфiкаваных Рэспублiкай Беларусь, звяртацца ў мiжнародныя арганiзацыi з мэтай абароны сваiх правоў i свабод, калi вычарпаны ўсе ўнутрыдзяржаўныя сродкi прававой абароны. Згодна з артыкулам 116 Канстытуцыi кампетэнцыя Канстытуцыйнага Суда вызначаецца законам. Такiм чынам, Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь дазваляе прадугледзець у законе права Канстытуцыйнага Суда ўзбуджаць вядзенне па справах аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў, калi прапановы аб гэтым зыходзяць ад грамадзян. Устанаўленне такога парадку адпавядала б не толькi iнтарэсам абароны правоў чалавека i грамадзянiна, мiжнароднай практыцы, але i мэтам функцыянавання дзяржавы.

Вопыт ажыццяўлення канстытуцыйнага кантролю паказвае, што яго эфектыўнасць можа быць павышана шляхам пашырэння кола суб’ектаў, якiя маюць права iнiцыiраваць праверку Канстытуцыйным Судом адпаведнасцi нарматыўных актаў Канстытуцыi. Згодна Канстытуцыi Генеральны пракурор i падпарадкаваныя яму пракуроры ажыццяўляюць нагляд за дакладным i аднастайным выкананнем у рэспублiцы законаў, дэкрэтаў, указаў. Iмi ўносяцца пратэсты на супярэчныя законам акты ў органы, якiя выдалi такiя акты, або ў вышэйшыя органы. Аднак у многiх выпадках абгрунтаваныя пратэсты застаюцца без задавальнення. У сувязi з гэтым было б мэтазгодна ўнесцi дапаўненнi ў законы аб пракуратуры i Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь, згодна з якiмi Генеральны пракурор Рэспублiкi Беларусь меў бы права звяртацца з прапановамi аб праверцы канстытуцыйнасцi тых нарматыўных актаў, выкананнем якiх, на яго думку, парушаюцца або ўшчамляюцца замацаваныя ў Канстытуцыi правы чалавека i грамадзянiна або ствараюцца перашкоды iх рэалiзацыi.

III

Канстытуцыйны Суд у 1997 годзе выкарыстаў сваё права ўносiць у органы дзяржаўнай улады прапановы, накiраваныя на ўмацаванне канстытуцыйнай законнасцi, удасканальванне дзеючага заканадаўства з мэтай больш поўнага забеспячэння рэалiзацыi правоў i свабод чалавека i грамадзянiна. Такая форма работы Суда паказала сваю эфектыўнасць.

У 1997 годзе на адрас Прэзiдэнта, Парламента i Урада, iншых дзяржаўных органаў Канстытуцыйным Судом накiраваны шэраг прапаноў, большасць з якiх знайшла разуменне i падтрымку. У прыватнасцi, падтрыманы iнiцыiраваныя Канстытуцыйным Судом прапановы аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, якiмi вызначаны механiзм рэалiзацыi палажэнняў артыкула 112 Канстытуцыi. Артыкулам 6 Закона аб Канстытуцыйным Судзе ўстаноўлена, што, калi пры разглядзе канкрэтнай справы суд (агульны або гаспадарчы) прыйдзе да высновы аб неадпаведнасцi нарматыўнага акта Канстытуцыi, ён прымае рашэнне ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй i пасля ўступлення ў законную сiлу судовай пастановы ставiць адпаведна перад Вярхоўным Судом або Вышэйшым Гаспадарчым Судом Рэспублiкi Беларусь пытанне аб унясеннi iмi прапановы ў Канстытуцыйны Суд аб прызнаннi дадзенага нарматыўнага акта неканстытуцыйным. Пленум Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь у сваёй пастанове ад 29 кастрычнiка 1997 г. растлумачыў, што суды маюць права прыпынiць вядзенне па справе i звярнуцца да старшынi суда з мэтай iнiцыiравання хадайнiцтва перад Прэзiдыумам Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь аб унясеннi iм прапановы ў Канстытуцыйны Суд аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўнага акта. Аналагiчны парадак трэба было б устанавiць i ў адносiнах да агульных судоў, таму што накiраванае Вярхоўным Судом растлумачэнне не ў поўнай меры дае адказы на пытаннi, якiя ўзнiкаюць на практыцы.

Практыка сведчыць аб тым, што пры разглядзе канкрэтных спраў суды нярэдка выяўляюць супярэчнасцi памiж нарматыўнымi актамi i Канстытуцыяй, аднак адпаведных прапаноў ва ўстаноўленым парадку ў Канстытуцыйны Суд не ўносяць. Тым самым не выконваецца патрабаванне артыкула 112 Канстытуцыi, не забяспечваецца непасрэднае дзеянне канстытуцыйных норм i сваечасовае ўдасканальванне дзеючага заканадаўства.

Падтрымана iнiцыятыва Канстытуцыйнага Суда аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон “Аб гаспадарчым судзе ў Рэспублiцы Беларусь” i Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь, якiя датычаць пытанняў прызнання несапраўднымi актаў дзяржаўных i iншых органаў, не адпавядаючых заканадаўству i закранаючых iнтарэсы суб’ектаў гаспадарання. У цяперашнi час гэтыя пытаннi, як гэта i прадугледжана Канстытуцыяй, уваходзяць у кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда. У гэтай сувязi лiчым, што пры звяртаннi суб’ектаў гаспадарання ў Вышэйшы Гаспадарчы Суд яму патрэбна б не абмяжоўвацца растлумачэннем кола суб’ектаў, якiя валодаюць правам унясення прапановы ў Канстытуцыйны Суд аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў, але i пры абгрунтаванасцi ўносiць у Канстытуцыйны Суд прапановы аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў, асаблiва ў тых выпадках, калi пастаўленыя пытаннi маюць важнае грамадскае значэнне.

Па прапанове Канстытуцыйнага Суда ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь разглядаюцца папраўкi ў Крымiнальна-працэсуальны кодэкс, якiя прадугледжваюць магчымасць матэрыяльнага пакрыцця маральнай шкоды пацярпеламу ад злачынства. Аднак гэтым не вычэрпваюцца праблемы, звязаныя з неабходнасцю пакрыцця маральнай шкоды, якая прычыняецца грамадзянам. Частка другая артыкула 60 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь прадугледжвае права грамадзян спаганяць у адпаведнасцi з законам у судовым парадку як прычыненую iм маёмасную шкоду, так i матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды. У дзеючым заканадаўстве паняцце маральнай шкоды адсутнiчае, а магчымасцi яе матэрыяльнага пакрыцця вызначаюцца вузкiм колам заканадаўчых актаў, прычым у вельмi абмежаваных выпадках. На думку Канстытуцыйнага Суда, матэрыяльнае пакрыццё маральнай шкоды павiнна быць забяспечана пры парушэннi не толькi асабiстых немаёмасных, але i iншых правоў i свабод, у тым лiку ў вынiку злачынных замахаў. Таму прадстаўляецца мэтазгодным разам з замацаваннем у Грамадзянскiм кодэксе паняцця маральнай шкоды i агульных умоў яе матэрыяльнага пакрыцця ўключыць нормы, якiя прадугледжваюць магчымасць матэрыяльнага пакрыцця маральнай шкоды, у адмiнiстрацыйнае, працоўнае, жыллёвае, працэсуальнае i iншае галiновае заканадаўства.

У сувязi з калектыўным зваротам грамадзян i ў адпаведнасцi з артыкуламi 40 i 50 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыйны Суд прапанаваў Ураду ўнесцi змяненнi ў нарматыўныя акты аб пашпартах грамадзян. Па iнiцыятыве Суда прадугледжана магчымасць па жаданню грамадзянiна рабiць адзнаку аб яго нацыянальнай прыналежнасцi ў пашпарце новага ўзору. Такiя змяненнi былi ўнесены пастановай Савета Мiнiстраў ад 24 красавiка 1997 г. № 394 ў Палажэнне аб пашпарце грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь i не пацягнулi за сабой змяненне зацверджаных узораў пашпартоў i iстотных затрат.

Па iнiцыятыве Суда Урад унёс таксама змяненне i ў сваю пастанову ад 9 красавiка 1997 г. № 309, якое дазваляе ў больш поўнай меры забяспечыць дзейнасць дзiцячых i маладзёжных лагераў, у якiх прапаведуюцца рэлiгiйныя веравучэннi.

Трэба прызнаць, што ёсць нямала падстаў для ўдасканальвання дзеючага заканадаўства. Галоўным чынам яны звязаны з неабходнасцю паслядоўнай рэалiзацыi задач па далейшаму развiццю прававой сiстэмы Рэспублiкi Беларусь.

У 1997 годзе Прэзiдэнтам, Парламентам i Урадам былi прыняты меры па прывядзенню заканадаўства Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з Канстытуцыяй, прыняццю шэрага заканадаўчых актаў, накiраваных на рэалiзацыю канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян, удакладненне прававога статусу i парадку дзейнасцi асобных дзяржаўных органаў. Разам з тым, многiя пытаннi дзяржаўнага будаўнiцтва ў рэспублiцы яшчэ маюць патрэбу ў заканадаўчым урэгуляваннi. Неабходна паскорыць прыняцце законаў аб Савеце Мiнiстраў, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным уладкаваннi; заканадаўча вызначыць прававы статус дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў i членаў Савета Рэспублiкi, парадак i працэдуру iх выбараў i адклiкання; унесцi змяненнi ў законы аб рэферэндуме, мясцовым кiраваннi i самакiраваннi, судаўладкаваннi i статусе суддзяў; вызначыць парадак рэалiзацыi грамадзянамi права заканадаўчай iнiцыятывы i iнш.

Адначасова з распрацоўкай адпаведных законапраектаў у якасцi прыярытэтнай застаецца задача па сiстэматызацыi i кадыфiкацыi заканадаўства i прыняццю новых Грамадзянскага, Грамадзянскага працэсуальнага, Крымiнальнага, Крымiнальна-працэсуальнага, Зямельнага, Працоўнага i iншых кодэксаў. Заслугоўвае падтрымкi рашэнне Прэзiдэнта аб неадкладнай падрыхтоўцы i прадстаўленнi шэрага кадыфiкаваных актаў Нацыянальнаму сходу.

Да прыярытэтных накiрункаў удасканальвання заканадаўства трэба аднесцi i падрыхтоўку заканадаўчых актаў, накiраваных на прамую рэалiзацыю палажэнняў Канстытуцыi, асаблiва ў галiне забеспячэння канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян. Значнасць указанага пытання ў 1998 годзе звязана таксама i з 50-годдзем прыняцця Арганiзацыяй Аб’яднаных Нацый Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека, якая вызначыла мiжнародна-прававыя стандарты ў гэтай галiне.

Артыкулам 142 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь устаноўлена, што законы, указы i iншыя акты, якiя дзейнiчалi на тэрыторыi рэспублiкi да ўвядзення яе ў дзеянне, прымяняюцца ў частцы, не супярэчнай Канстытуцыi. У гэтай сувязi дзяржаўныя органы павiнны правесцi ўлiк i аналiз прынятых iмi або падведамаснымi iм органамi нарматыўных актаў з мэтай сваечасовага выяўлення супярэчнасцей гэтых актаў Канстытуцыi, iх змянення або адмены.

IV

У мэтах удасканальвання практыкi канстытуцыйнага кантролю ў Рэспублiцы Беларусь Канстытуцыйны Суд развiвае мiжнароднае супрацоўнiцтва. Устанавiлiся дзелавыя адносiны з замежнымi органамi канстытуцыйнага кантролю, у тым лiку краiн СНД. Ажыццяўляецца абмен афiцыйнымi выданнямi i матэрыяламi ў галiне канстытуцыйнага права з органамi канстытуцыйнага кантролю iншых дзяржаў, мiжнароднымi арганiзацыямi.

Суддзi Канстытуцыйнага Суда прымалi ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях, семiнарах, сiмпозiумах па пытаннях удасканальвання канстытуцыйнага кантролю, якiя праводзiлiся ў рэспублiцы i за мяжой.

24 кастрычнiка 1997 года Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь i органы канстытуцыйнага кантролю пяцi iншых дзяржаў – удзельнiц СНД стварылi ў якасцi дарадчага органа Канферэнцыю канстытуцыйных судоў дзяржаў маладой дэмакратыi. Асноўныя мэты дадзенага органа – абмен вопытам работы, правядзенне тэматычных абмеркаванняў актуальных пытанняў канстытуцыйнага правасуддзя, якiя прадстаўляюць узаемны iнтарэс. Канферэнцыя адкрыта для ўступлення ў яе органаў канстытуцыйнага кантролю iншых дзяржаў маладой дэмакратыi.

* * *

Надаючы важнае значэнне ўмацаванню канстытуцыйнай законнасцi, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь бачыць у якасцi асноўнага накiрунку сваёй дзейнасцi абарону правоў i свабод чалавека i грамадзянiна, разлiчвае ў гэтым на разуменне i падтрымку з боку Прэзiдэнта, Нацыянальнага сходу, iншых органаў дзяржаўнай улады Рэспублiкi Беларусь.

Канстытуцыйны Суд спадзяецца, што выказаныя ў гэтым Пасланнi iдэi i прапановы будуць пазiтыўна ўспрыняты ўсiмi дзяржаўнымi органамi i рэалiзаваны ў заканадаўстве i практыцы яго прымянення.

Гэта Пасланне прынята на пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь 11 лютага 1998 года.

Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага
Суда Рэспублікі Беларусь
Р.А.Васілевіч