Прэзідэнту
Рэспублiкi Беларусь
Палаце прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Савету Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублiкi Беларусь
ПАСЛАННЕ
КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
АБ СТАНЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАЙ ЗАКОННАСЦІ
Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ У 1999 ГОДЗЕ
Захаванне канстытуцыйнай законнасцi, аснову якой складаюць належнае забеспячэнне правоў i свабод асобы, iх ахова i абарона з боку дзяржавы, мае вызначальнае значэнне для станаўлення Рэспублiкi Беларусь як дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, умацавання аўтарытэту Рэспублiкi Беларусь на мiжнароднай арэне i паспяховага развiцця мiжнародных адносiн. Дзейнасць Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь у 1999 годзе пры ажыццяўленнi iм сваiх канстытуцыйных паўнамоцтваў была накiравана на зацвярджэнне ў Рэспублiцы Беларусь прынцыпу вяршэнства права (артыкул 7 Канстытуцыi) i ўзмацненне на гэтай аснове абароны правоў i свабод чалавека i грамадзянiна, рэалiзацыю ўзаемнай адказнасцi дзяржавы i грамадзян. Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у межах сваёй кампетэнцыi прымаў усе даступныя яму меры па ўдасканаленню прававой сiстэмы Рэспублiкi Беларусь i больш хуткаму наблiжэнню яе да мiжнародных стандартаў.
Ацэньваючы стан канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь, Канстытуцыйны Суд, кiруючыся артыкулам 44 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, грунтаваўся на вывучаных i разгледжаных у 1999 годзе справах i матэрыялах.
I
Разгляд у Канстытуцыйным Судзе найбольш складаных пытанняў, якiя маюць грамадскую значнасць, з’яўляецца агульнапрынятым сродкам вырашэння прававых канфлiктаў у любой сучаснай дэмакратычнай i прававой дзяржаве.
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляючы прадугледжаную артыкулам 116 Канстытуцыi функцыю кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве, разгледзеў у 1999 годзе 17 спраў. Праверцы было падвергнута больш 30 нарматыўных актаў рознага ўзроўню.
Аналiз спраў, разгледжаных Канстытуцыйным Судом, сведчыць аб тым, што ў захаваннi канстытуцыйнай законнасцi, забеспячэннi правоў i свабод грамадзян, ва ўдасканаленнi заканадаўства, прывядзеннi яго ў адпаведнасць з нормамi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i агульнапрызнанымi прынцыпамi мiжнароднага права iснуюць праблемы, якiя патрабуюць свайго вырашэння.
З разгледжаных Канстытуцыйным Судом у 1999 годзе спраў вынiкае, што асноўнае месца ў iх займалi пытаннi, якiя датычацца забеспячэння правоў i свабод грамадзян, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь.
Асноўным Законам абвешчана права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на жыллё, якое забяспечваецца развiццём дзяржаўнага i прыватнага жыллёвага фонду, садзейнiчаннем грамадзянам у набыццi жылля (артыкул 48); гарантавана кожнаму права ўласнасцi i садзейнiчанне яе набыццю (артыкул 44); замацавана роўнасць усiх перад законам i права без усякай дыскрымiнацыi на роўную абарону правоў i законных iнтарэсаў (артыкул 22). Аднак, як бачна з матэрыялаў канкрэтных спраў, гэтыя правы i гарантыi не заўсёды атрымлiваюць належнае замацаванне ў актах заканадаўства, прызваных рэгуляваць адпаведныя грамадскiя адносiны.
Так, часткай другой артыкула 5 Закона “Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь” прадугледжвалася, што кватэра, заселеная некалькiмi наймальнiкамi, можа быць прыватызавана адначасова ўсiмi наймальнiкамi ў агульную долевую ўласнасць. Дадзенай нормай, якая дзейнiчала на працягу доўгага часу, парушалiся канстытуцыйныя правы некалькiх тысяч грамадзян Рэспублiкi Беларусь на прыватызацыю займаемага жылога памяшкання, паколькi рэалiзацыя гэтага права была пастаўлена ў залежнасць ад згоды iншых наймальнiкаў. Аднак агульныя суды адмаўлялi грамадзянам, якiя звярталiся да iх, у судовай абароне i не ставiлi ў адпаведнасцi з артыкулам 112 Канстытуцыi пытанне аб праверцы канстытуцыйнасцi ўказанай нормы. Такая праверка была ажыццёўлена Канстытуцыйным Судом на падставе прапановы Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу. Вядзенне па справе было ўзбуджана 30 красавiка 1999 года, i 2 чэрвеня справа разгледжана ў адкрытым судовым пасяджэннi.
Прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi, Закона “Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь” i iншых нарматыўных актаў, Канстытуцыйны Суд указаў, што абмежаваннi на прыватызацыю жыллёвых памяшканняў могуць быць абумоўлены толькi такiмi акалiчнасцямi, якiя ў прынцыпе выключаюць магчымасць перадачы жылых памяшканняў у прыватную ўласнасць або аб’ектыўна патрабуюць устанаўлення асобага парадку iх прыватызацыi. У адносiнах да жылых памяшканняў у кватэрах, заселеных некалькiмi наймальнiкамi, такiя акалiчнасцi адсутнiчаюць, паколькi змяненне формы ўласнасцi не ўплывае на прававы рэжым месцаў агульнага карыстання кватэры.
Абмежаванне права наймальнiка жылога памяшкання на свабодную, не залежную ад волевыяўлення iншых наймальнiкаў прыватызацыю не грунтавалася на патрабаваннях артыкула 23 Канстытуцыi, згодна з якiм абмежаванне правоў i свабод асобы дапускаецца толькi ў iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб. Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на несуразмернасць уведзеных абмежаванняў абараняемым iнтарэсам, паколькi гарантаванае Канстытуцыяй i законамi права грамадзян на прыватызацыю займаемых жылых памяшканняў было пастаўлена ў залежнасць ад суб’ектыўнага меркавання iншых наймальнiкаў, iх жадання прыватызаваць кватэру ў агульную долевую ўласнасць.
Замацоўваючы права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на прыватызацыю займаемых iмi жылых памяшканняў, дзяржава абавязана была забяспечыць i магчымасць яго рэалiзацыi, гарантуючы пры гэтым захаванне прынцыпаў i норм, прадугледжаных Канстытуцыяй i законам. Разам з тым насуперак палажэнням Канстытуцыi i праверанага закона аб праве грамадзян Рэспублiкi Беларусь на прыватызацыю жылля, заснаванага на прынцыпах добраахвотнасцi, спалучэння платнага i бязвыплатнага характару прыватызацыi, роўнасцi правоў, гэта права рэальна забяспечана не было. Адсутнасць згоды аднаго з наймальнiкаў на прыватызацыю незалежна ад прычын адмовы ў дачы такой згоды выключала права iншага наймальнiка прыватызаваць займаемае iм жылое памяшканне.
Заключэннем ад 2 чэрвеня 1999 года частка другая артыкула 5 Закона “Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь” была прызнана не маючай юрыдычнай сiлы як не адпавядаючая Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
У рашэннi ад 3 снежня 1999 года “Аб некаторых пытаннях, звязаных з прымяненнем часткi пятай артыкула 28 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб мiлiцыi” Канстытуцыйны Суд разгледзеў пытаннi, звязаныя з бясплатнай перадачай жылой плошчы ва ўласнасць работнiкам мiлiцыi, якiя праслужылi ў органах мiлiцыi не менш дваццацi каляндарных гадоў. З прычыны неадназначнай практыкi, якая складваецца пры прыватызацыi жылля ўказанай катэгорыяй грамадзян, i ў мэтах недапушчэння парушэнняў iх правоў i законных iнтарэсаў Канстытуцыйны Суд прапанаваў Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь устаранiць нявызначанасць у прымяненнi часткi пятай артыкула 28 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб мiлiцыi” шляхам афiцыйнага тлумачэння.
Дзяржава, як гэта прадугледжана артыкулам 30 Канстытуцыi, гарантуе грамадзянам Рэспублiкi Беларусь права свабодна перамяшчацца i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь. У адпаведнасцi з часткай першай артыкула 101 Жыллёвага кодэкса грамадзяне i юрыдычныя асобы недзяржаўнай формы ўласнасцi могуць мець на праве ўласнасцi жылыя дамы, кватэры i iншыя жылыя памяшканнi без абмежавання iх колькасцi i памеру. Карыстанне жылым памяшканнем непарыўна звязана з выкарыстаннем i аплатай пражываючымi ў iм асобамi камунальных паслуг. Абавязак аплачваць паслугi захоўваецца i ў тым выпадку, калi наймальнiк цi ўласнiк жылля адсутнiчае. Пры гэтым для жыхароў гарадоў i сельскiх населеных пунктаў устаноўлены дыферэнцыраваныя тарыфы на аплату камунальных паслуг.
Прааналiзаваўшы дзеючае заканадаўства ў гэтай сферы i практыку яго прымянення, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што спрэчныя пытаннi на практыцы, а ў вынiку – абгрунтаваныя нараканнi i скаргi грамадзян узнiкаюць з прычыны неналежнага прававога рэгулявання ўказаных адносiн.
Рашэннем ад 27 кастрычнiка 1999 года “Аб некаторых пытаннях, звязаных з рэгуляваннем парадку аплаты камунальных паслуг” Канстытуцыйны Суд прапанаваў Савету Мiнiстраў прыняць дадатковыя меры па ўпарадкаванню прававога рэгулявання i ўмоў аплаты камунальных паслуг грамадзянамi, якiя маюць некалькi жылых памяшканняў, у выпадку iх адсутнасцi ў адным з iх у сувязi з пражываннем у гэты час у iншым жылым памяшканнi, у тым лiку ў сельскай мясцовасцi. Акрамя таго, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, патрабуюць больш дэталёвага рэгулявання пытаннi прадастаўлення грамадзянам iльгот па аплаце камунальных паслуг, а таксама ўстанаўлення грамадзянска-прававой адказнасцi за прадастаўленне для пераразлiку платы за камунальныя паслугi звестак, якiя не адпавядаюць сапраўднасцi.
Адсутнасць належнага заканадаўчага рэгулявання цэлага кола грамадскiх адносiн, звязаных з арганiзацыяй i дзейнасцю жыллёва-будаўнiчых кааператываў, часам вядзе да ўшчамлення правоў уласнiкаў жылля, пабудаванага на кааператыўных пачатках, або iх наследнiкаў. У правапрымяняльнай практыцы таксама не былi выпрацаваны адназначныя падыходы да вырашэння ўзнiкаючых пытанняў. У рашэннi ад 24 чэрвеня 1999 года “Аб некаторых пытаннях, звязаных з рэгуляваннем парадку i ўмоў выплаты паявых узносаў у жыллёва-будаўнiчых кааператывах” Канстытуцыйны Суд прапанаваў Савету Мiнiстраў урэгуляваць парадак i ўмовы выплаты паявых узносаў членам жыллёва-будаўнiчых кааператываў, якiя выбылi пасля завяршэння будаўнiцтва, а таксама наследнiкам пайшчыка, што памёр пасля завяршэння будаўнiцтва. У мэтах выканання ўказанага рашэння Саветам Мiнiстраў была прынята пастанова ад 22 верасня 1999 года № 1469 “Аб некаторых пытаннях арганiзацыi i дзейнасцi жыллёва-будаўнiчых кааператываў”, у якой былi вырашаны пастаўленыя Канстытуцыйным Судом пытаннi.
Адным з важнейшых канстытуцыйных правоў грамадзян, якiя пастаянна знаходзяцца ў полi зроку Канстытуцыйнага Суда, з’яўляецца права грамадзян на судовую абарону кампетэнтным, незалежным i непрадузятым судом, гарантаванае артыкулам 60 Канстытуцыi. Канстытуцыйны Суд разгледзеў некалькi спраў аб канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў, якiя абмяжоўваюць права грамадзян на судовую абарону. Прававая пазiцыя Канстытуцыйнага Суда, выяўленая iм у шэрагу заключэнняў, заключаецца ў тым, што рэалiзацыя грамадзянамi канстытуцыйнага права на зварот у вышэйстаячыя або iншыя дзяржаўныя органы для вырашэння спрэчак не выключае магчымасцi iх звароту ў суд.
Так, артыкулам 209 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь прадугледжвалася магчымасць абскарджання пастановы аб спыненнi крымiнальнай справы пракурору. Гэта палажэнне закона на практыцы адназначна ўспрымалася судамi, органамi дазнання i папярэдняга следства як выключаючае магчымасць падачы аналагiчнай скаргi ў суд для праверкi законнасцi i абгрунтаванасцi такой пастановы. Практыка прымянення артыкула 209 КПК прыводзiла да таго, што падазроныя, абвiнавачваныя, пацярпеўшыя i iншыя зацiкаўленыя асобы, чые правы i законныя iнтарэсы парушалiся спыненнем справы ў стадыi папярэдняга расследавання, пазбаўлялiся права на зварот у суд, а рашэннi органаў дазнання i папярэдняга следства, якiя закраналi iх правы i законныя iнтарэсы, аказвалiся па-за судовым кантролем.
Канстытуцыйны Суд, прызнаўшы палажэнне часткi шостай артыкула 209 КПК, якое выключала на практыцы права на судовае абскарджанне пастановы аб спыненнi справы, не адпавядаючым артыкулу 60 Канстытуцыi, указаў, што права на судовую абарону адносiцца да агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права, прыярытэт якiх Рэспублiка Беларусь прызнае i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства. Гэта права не можа быць абмежавана. У Заключэннi Канстытуцыйнага Суда па дадзенай справе атрымала таксама сваё далейшае развiццё сфармуляваная ў шэрагу раней прынятых iм рашэнняў прававая пазiцыя Канстытуцыйнага Суда аб вяршэнстве i непасрэдным, прамым дзеяннi канстытуцыйных норм.
Законам ад 25 кастрычнiка 1999 года ў адпаведнасцi з Заключэннем Канстытуцыйнага Суда ад 13 мая 1999 года ў артыкул 209 КПК унесены адпаведныя дапаўненнi, згодна з якiмi прадугледжана права грамадзян абскардзiць пастанову аб спыненнi крымiнальнай справы пракурору або ў суд. Канстытуцыйны Суд адзначае, што гэтым жа Законам у выкананне не толькi дадзенага Заключэння, але i заключэнняў, прынятых у канцы 1998 года, аб неканстытуцыйнасцi асобных палажэнняў крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства Парламент Рэспублiкi Беларусь унёс шэраг iншых iстотных змяненняў i дапаўненняў у КПК.
Вырашальнае значэнне для ўвядзення ў дзеянне ўказанага Закона, якi змяшчае важныя дэмакратычныя палажэннi ў галiне крымiнальна-працэсуальных адносiн, што датычацца парадку i тэрмiнаў утрымання пад вартай, недапушчальнасцi сумяшчэння судом функцый абвiнавачання i правасуддзя, магчымасцi дачы паказанняў сведак членамi сям’i i блiзкiмi сваякамi асобы, якая ўчынiла злачынства, належыць Кiраўнiку дзяржавы. Нягледзячы на спробы некаторых службовых асоб абгрунтаваць немэтазгоднасць выканання заключэнняў Канстытуцыйнага Суда ва ўстаноўленыя iм тэрмiны, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь прыняў справядлiвае рашэнне i, падпiсаўшы дадзены Закон, увёў яго ў дзеянне. Гэтая пазiцыя Прэзiдэнта поўнасцю вынiкае з яго прававога статусу як гаранта Канстытуцыi, правоў i свабод грамадзян.
Прадметам разгляду Канстытуцыйнага Суда ў мiнулым годзе былi таксама нормы грамадзянскага працэсуальнага заканадаўства, якiя замацоўваюць гарантыi судовай абароны грамадзян.
23 чэрвеня 1999 года Канстытуцыйным Судом па прапанове Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь была разгледжана справа аб праверцы канстытуцыйнасцi часткi другой артыкула 207, часткi першай артыкула 268, часткi першай артыкула 269 i часткi першай артыкула 291 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, у якiх было ўстаноўлена, што рашэннi i вызначэннi Вярхоўнага Суда па справах, разгледжаных iм па першай iнстанцыi, у касацыйным парадку абскарджанню не падлягаюць.
Канстытуцыйны Суд прызнаў указаныя нормы не адпавядаючымi артыкулам 21, 22, 60 i 115 Канстытуцыi i мiжнародна-прававым актам у той меры, у якой яны не забяспечваюць працэсуальныя гарантыi рэалiзацыi бакамi i iншымi асобамi, якiя ўдзельнiчаюць у працэсе, права на абскарджанне судовых пастаноў Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, вынесеных па справах, разгледжаных iм па першай iнстанцыi.
Заключэнне Канстытуцыйнага Суда грунтавалася на тым, што адной з рэальных гарантый ажыццяўлення канстытуцыйнага права на судовую абарону i вынясення судамi законных i абгрунтаваных рашэнняў з’яўляецца права абскарджання i апратэставання судовых пастаноў.
Канстытуцыйны Суд даследаваў пытанне аб рэалiзацыi права на судовую абарону пры дапамозе прадугледжаных заканадаўствам працэдур касацыйнага i нагляднага абскарджання судовых пастаноў. Прынясеннем скаргi або пратэсту ў адносiнах да судовых пастаноў, якiя не ўступiлi ў законную сiлу, узбуджаецца вядзенне па справе ў судзе другой iнстанцыi (касацыйнае вядзенне па справе). Дзеючым заканадаўствам устаноўлена працэдура перагляду судовых пастаноў, якiя ўступiлi ў законную сiлу, у парадку нагляду, у тым лiку i судовых пастаноў Вярхоўнага Суда, вынесеных iм па першай iнстанцыi. На практыцы падставай для прынясення пратэсту ў парадку нагляду з’яўляюцца скаргi бакоў i iншых зацiкаўленых асоб. Аднак падача нагляднай скаргi не цягне ў абавязковым парадку ўзбуджэнне вядзення па справе аб пераглядзе справы. Пералiк службовых асоб, надзеленых правам прынясення пратэсту, вызначаны законам. Такiм чынам, узбуджэнне вядзення па справе аб пераглядзе справы залежыць не ад волевыяўлення асоб, якiя ўдзельнiчаюць у справе, а толькi ад службовай асобы, якая мае права на прынясенне пратэсту, пры наяўнасцi, па яе меркаванню, да гэтага падстаў.
Прааналiзаваўшы дзеючае працэсуальнае заканадаўства, якое датычыцца рэалiзацыi грамадзянамi права на абскарджанне судовых пастаноў у касацыйным парадку i права на падачу скаргi ў парадку нагляду, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што ў найбольш поўным аб’ёме працэсуальныя правы бакоў i асоб, якiя ўдзельнiчаюць у працэсе, забяспечваюцца пры пераглядзе спраў у касацыйным парадку, паколькi падача касацыйнай скаргi ва ўстаноўленым парадку заўсёды цягне перагляд справы ў поўным аб’ёме. Скарга ў парадку нагляду можа быць толькi падставай для прынясення пратэсту на прадмет адмены судовых пастаноў, якiя ўступiлi ў законную сiлу. У ГПК не былi вызначаны працэдуры падачы i разгляду нагляднай скаргi, у прыватнасцi не былi ўрэгуляваны пытаннi аб тым, што наглядная скарга з’яўляецца падставай да запатрабавання справы i прынясення пратэсту ўпаўнаважанай на тое службовай асобай, не вызначаны змест нагляднай скаргi, назва органа або службовай асобы, якiм можа адрасавацца скарга, тэрмiны разгляду такой скаргi, падставы для адмовы ў яе задавальненнi, а таксама iншыя пытаннi, якiя маюць iстотнае значэнне для нагляднага абскарджання i апратэставання.
Вырашэнне пытанняў аб формах забеспячэння права бакоў i асоб, якiя ўдзельнiчаюць у працэсе, на абскарджанне судовых пастаноў з’яўляецца прэрагатывай заканадаўца, якi вызначае механiзмы (працэдуры) такога абскарджання. У сувязi з гэтым Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным рэкамендаваць кампетэнтным дзяржаўным органам разгледзець пытаннi аб дадатковых гарантыях пры разглядзе скарг, пададзеных бакамi i асобамi, якiя ўдзельнiчаюць у працэсе, у адносiнах да пастаноў, вынесеных Вярхоўным Судом па справах, разгледжаных iм па першай iнстанцыi.
З мэтай рэалiзацыi гарантый права на судовую абарону, даступнасць якой абмяжоўвалася празмерна высокiмi стаўкамi дзяржаўнай пошлiны па маёмасных спрэчках, i ў сувязi з неабходнасцю ўстанаўлення раўназначнага падыходу да памераў ставак дзяржаўнай пошлiны з заяў маёмаснага i немаёмаснага характару, упарадкавання збiрання пошлiны ў агульных i гаспадарчых судах, iншых дзяржаўных органах Канстытуцыйны Суд рашэннем ад 24 чэрвеня 1999 года прапанаваў Савету Мiнiстраў перагледзець памеры ставак дзяржаўнай пошлiны. Пастановай Савета Мiнiстраў ад 25 жнiўня 1999 года стаўкi дзяржаўнай пошлiны па маёмасных спрэчках зменены, устаноўлены больш збалансаваны падыход да вызначэння памераў дзяржаўнай пошлiны па спрэчках маёмаснага i немаёмаснага характару.
Канстытуцыйным Судом разглядаўся зварот Мiнiстэрства юстыцыi аб прымяненнi норм артыкула 62 Канстытуцыi i адпаведных артыкулаў Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, якiя рэгулююць пытаннi прадстаўнiцтва ў судзе.
У адпаведнасцi з артыкулам 62 Канстытуцыi кожны мае права на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення i абароны правоў i свабод. Указаная канстытуцыйная норма прадугледжвае, у прыватнасцi, права кожнага грамадзянiна карыстацца ў любы момант юрыдычнай дапамогай не толькi адвакатаў, але i iншых сваiх прадстаўнiкоў у судзе, iншых дзяржаўных органах, органах мясцовага кiравання, на прадпрыемствах, ва ўстановах, у арганiзацыях, грамадскiх аб’яднаннях i ў адносiнах са службовымi асобамi i грамадзянамi.
Дзеючае грамадзянскае працэсуальнае заканадаўства (артыкулы 70–79 ГПК) прадугледжвае, што грамадзяне маюць права весцi свае справы ў судзе асабiста або праз прадстаўнiкоў. Пры гэтым дапускаюцца два спосабы афармлення прадстаўнiцтва ў судзе: прадстаўленнем належна аформленай даверанасцi цi вуснай заявай, зробленай у судзе, якая заносiцца ў пратакол судовага пасяджэння. Заканадаўствам не выключаецца права выступаць у якасцi прадстаўнiкоў адвакатам; асобам, якiя маюць лiцэнзii на аказанне юрыдычных паслуг; iншым грамадзянам, аформiўшым сваё прадстаўнiцтва належным чынам.
Са звароту Мiнiстэрства юстыцыi ў Канстытуцыйны Суд было бачна, што на практыцы маюць месца выпадкi, калi асобныя грамадзяне, не маючы лiцэнзiй на права заняцця адвакацкай дзейнасцю i на аказанне юрыдычных паслуг, сiстэматычна аказваюць юрыдычныя паслугi ў якасцi прадстаўнiкоў на платнай аснове.
Прааналiзаваўшы дзеючае заканадаўства па дадзенаму пытанню, Канстытуцыйны Суд прыйшоў да вываду, што, дапускаючы прадстаўнiцтва ў судзе любой асобы па грамадзянскай справе, заканадавец не вызначыў, цi можа такое прадстаўнiцтва насiць сiстэматычны характар i быць крынiцай даходу асобы, якая без лiцэнзii на права заняцця адвакацкай дзейнасцю цi на права аказання юрыдычных паслуг займаецца прадстаўнiцтвам у судзе. Высвятленне пазiцыi заканадаўца па гэтаму пытанню, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, магчыма шляхам афiцыйнага тлумачэння адпаведных норм працэсуальнага заканадаўства.
У Канстытуцыйны Суд неаднаразова паступалi звароты Рэспублiканскай калегii адвакатаў, якiя датычацца, у прыватнасцi, абмежавання права грамадзян на атрыманне юрыдычнай дапамогi ў крымiнальным працэсе з прычыны непрадастаўлення адвакату спаткання з асобай, якая затрымана па падазрэнню ва ўчыненнi злачынства i знаходзiцца пад вартай да прад’яўлення ёй абвiнавачання. Улiчваючы значнасць пастаўленага пытання аб захаваннi канстытуцыйных правоў грамадзян у крымiнальным працэсе, Канстытуцыйны Суд 13 снежня 1999 года прыняў рашэнне “Аб некаторых пытаннях забеспячэння грамадзянам канстытуцыйнага права на атрыманне юрыдычнай дапамогi ў крымiнальным працэсе”. У гэтым рашэннi прызнана, што палажэннi артыкулаў 49 i 53 Крымiнальна-працэсуальнага кодэкса, якiя не прадастаўляюць падазронаму i падсуднаму, ўтрымлiваемым пад вартай, права ў любы момант карыстацца дапамогай адвакатаў, не адпавядаюць артыкулам 2, 8, 62 Канстытуцыi, Закону “Аб адвакатуры”, агульным палажэнням крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства, Мiжнароднаму пакту аб грамадзянскiх i палiтычных правах, Зводу прынцыпаў абароны ўсiх асоб, якiя падвяргаюцца затрыманню або заключэнню ў якой бы там нi было форме, зацверджанаму рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеi ААН ад 9 снежня 1988 года, Асноўным прынцыпам, якiя датычацца ролi юрыстаў, прынятым восьмым Кангрэсам ААН па папярэджанню злачыннасцi i абыходжанню з правапарушальнiкамi 7 верасня 1990 года.
Канстытуцыйны Суд прапанаваў дзяржаўным органам, што прымяняюць нормы крымiнальна-працэсуальнага заканадаўства, забяспечыць не толькi абвiнавачваным, але i падазроным, падсудным, у адносiнах да якiх выбрана мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, права на атрыманне ў любы момант квалiфiкаванай юрыдычнай дапамогi адваката з захаваннем умоў, прадугледжаных нормамi мiжнародна-прававых актаў.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў новым Крымiнальна-працэсуальным кодэксе знайшлi замацаванне i далейшае развiццё ўказаныя палажэннi Канстытуцыi i мiжнародна-прававых актаў. У iм прадугледжаны больш шырокiя правы ўдзельнiкаў крымiнальнага працэсу (затрыманага, падазронага, абвiнавачванага i iнш.) i гарантыi iх забеспячэння. Iм дадзена магчымасць у любы момант атрымаць юрыдычную дапамогу адваката i бесперашкодна мець зносiны з iм сам-насам i канфiдэнцыяльна без абмежавання колькасцi i працягласцi гутарак.
Важнымi ўмовамi фармiравання прававой дзяржавы, забеспячэння канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян з’яўляюцца якасць рэгулявання адмiнiстрацыйных адносiн, узровень развiцця адмiнiстрацыйнага права i належная практыка яго прымянення.
У Заключэннi ад 1 чэрвеня 1999 года “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i мiжнародна-прававым актам часткi першай артыкула 182 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях” Канстытуцыйны Суд прызнаў неканстытуцыйнай норму, што прадугледжвала адказнасць службовых асоб за прыём на работу грамадзян, якiя пражываюць без прапiскi, указаўшы на яе неадпаведнасць шэрагу артыкулаў Канстытуцыi, Закону “Аб мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь”, Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека, Мiжнароднаму пакту аб эканамiчных, сацыяльных i культурных правах, канвенцыям Мiжнароднай арганiзацыi працы. Заключэнне Канстытуцыйнага Суда дазваляе грамадзянам не толькi рэальна ажыццявiць сваё права на свабоднае заключэнне працоўнага дагавора, а наймальнiкам – прымаць работнiкаў з улiкам iх здольнасцей, адукацыi i прафесiйнай падрыхтоўкi, але i садзейнiчае рэалiзацыi грамадзянамi канстытуцыйнага права на свабоду перамяшчэння i выбар месца жыхарства.
Па прапанове Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Канстытуцыйны Суд праверыў канстытуцыйнасць рашэння Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта аб прымусовай адбуксiроўцы аўтатранспартных сродкаў. У Заключэннi ад 23 лiпеня 1999 года Палажэнне аб парадку i ўмовах адбуксiроўкi, захоўвання i рэалiзацыi транспартных сродкаў, якiя загрувашчваюць унутрыдваровыя тэрыторыi, перашкаджаюць прыбiранню вулiц i дарог, зацверджанае рашэннем Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 28 снежня 1995 года № 783, i пункт 7.3 рашэння Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 9 снежня 1998 года № 1330 “Аб парадку паркоўкi транспартных сродкаў, утрыманнi праязной часткi вулiчна-дарожнай сеткi i ўнутрыдваровых тэрыторый” прызнаны не адпавядаючымi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь. Канстытуцыйны Суд прызнаў недапушчальным абмежаванне правоў грамадзян пры прымусовай адбуксiроўцы транспартных сродкаў на аснове рашэнняў Мiнгарвыканкома, якi перавысiў свае паўнамоцтвы пры ўстанаўленнi мер адмiнiстрацыйнага прымусу. У адпаведнасцi з артыкулам 23 Канстытуцыi падобнага роду абмежаваннi могуць быць уведзены толькi законам. Канстытуцыйны Суд адзначае, што са скаргамi на ўказаныя абмежаваннi грамадзяне неаднаразова звярталiся ў агульныя суды, аднак суды, як гэта патрабуе артыкул 112 Канстытуцыi, не ставiлi ва ўстаноўленым парадку пытанне аб праверцы гэтых рашэнняў на прадмет iх канстытуцыйнасцi. У Заключэннi Канстытуцыйны Суд таксама прапанаваў мясцовым ваканаўчым i распарадчым органам забяспечыць вырашэнне пытанняў, звязаных з максiмальна магчымым задавальненнем патрэбнасцей уладальнiкаў транспартных сродкаў як у ахоўваемых, так i ў неахоўваемых стаянках, што павiнна садзейнiчаць больш поўнай абароне правоў i свабод грамадзян, скарачэнню колькасцi правапарушэнняў.
Iдэяй рэалiзацыi прынцыпу справядлiвасцi пры ахове канстытуцыйных правоў i свабод грамадзян i больш збалансаванага падыходу да ўстанаўлення адказнасцi за прычыненне iм шкоды кiраваўся Канстытуцыйны Суд, даючы 25 сакавiка 1999 года тлумачэнне свайго Заключэння ад 19 снежня 1994 года “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi заўвагi да артыкула 177 Крымiнальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь”.
Ацэньваючы падыход заканадаўца да ўрэгулявання ў адпаведнасцi з артыкулам 27 Канстытуцыi пытанняў аб адказнасцi блiзкiх сваякоў або членаў сям’i асобы, якая ўчынiла злачынства, за неданясенне аб злачынстве i загадзя не абяцанае ўкрывальнiцтва злачынстваў, Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на наступнае.
У дзеючым Крымiнальным кодэксе Рэспублiкi Беларусь палажэнне артыкула 27 Канстытуцыi рэалiзавана такiм чынам, што блiзкiя сваякi або члены сям’i асобы, якая ўчынiла злачынства, не падлягаюць адказнасцi за неданясенне як аб рыхтуемым, так i ўчыненым злачынстве незалежна ад яго цяжкасцi. За загадзя не абяцанае ўкрывальнiцтва злачынства адказнасць указаных асоб у выпадках, спецыяльна ўстаноўленых законам, не выключаецца.
Разам з тым такi падыход, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, не апраўданы i супярэчыць прынцыпу справядлiвасцi, якi мае на ўвазе сувымяральнасць значнасцi таго або iншага права грамадзян у агульнай сiстэме канстытуцыйных правоў i свабод з выкарыстоўваемымi сродкамi iх абароны. Не можа адно права абараняцца шляхам абмежавання iншых правоў, асаблiва тых, якiм надаецца прыярытэтнае значэнне. У прыватнасцi, прыярытэтнае месца ў сiстэме асноўных правоў грамадзян займае абвешчанае Канстытуцыяй права кожнага на жыццё. Таму не адпавядае прынцыпу справядлiвасцi такое палажэнне крымiнальнага закона, згодна з якiм не падлягае крымiнальнай адказнасцi за неданясенне блiзкi сваяк або член сям’i асобы, якая рыхтуецца ўчынiць асаблiва цяжкае злачынства, што ўяўляе небяспеку для жыцця людзей (тэрарызм, дыверсiя, забойства i iнш.). Абавязак указаных асоб паведамiць у адпаведныя органы аб самiм факце падрыхтоўкi такога злачынства, падмацаваны пагрозай крымiнальнай адказнасцi за яго невыкананне, служыў бы адным са сродкаў папярэджання цяжкiх вынiкаў, якiя могуць наступiць з прычыны яго ўчынення.
У сваю чаргу нельга прызнаць справядлiвым устанаўленне крымiнальнай адказнасцi блiзкiх сваякоў або членаў сям’i асобы, якая ўжо ўчынiла злачынства, за загадзя не абяцанае ўкрывальнiцтва без улiку характару ўчыняемых гэтымi асобамi дзеянняў i iх матываў. Нярэдка ўказаныя асобы могуць апынуцца ў такой сiтуацыi, калi толькi сваяцкiя пачуццi без якiх-небудзь карыслiвых або iншых нiзкiх меркаванняў прадвызначаюць iх дзеяннi па ўкрывальнiцтву самога вiнаватага або месца яго знаходжання.
Грунтуючыся на замежнай заканадаўчай практыцы, зыходзячы з задач абароны самага каштоўнага – жыцця чалавека i папярэджання пасягальнiцтваў на яго як аднаго з найбольш небяспечных злачынстваў, Канстытуцыйны Суд у сваiм Заключэннi ад 25 сакавiка 1999 года вызначыў магчымыя напрамкi больш справядлiвага заканадаўчага вырашэння пытанняў, звязаных з адказнасцю блiзкiх сваякоў i членаў сям’i асобы, якая ўчынiла злачынства, за неданясенне аб злачынстве i загадзя не абяцанае ўкрывальнiцтва злачынства. Пастаўленыя Канстытуцыйным Судом пытаннi могуць быць вырашаны ў Крымiнальным кодэксе.
Асаблiвую прававую актуальнасць i значнасць маюць падатковыя праваадносiны, паколькi яны непасрэдна закранаюць маёмасныя правы i законныя iнтарэсы як падаткаплацельшчыкаў, так i дзяржавы. Дзейнасць Канстытуцыйнага Суда па ажыццяўленню кантролю ў гэтай галiне сведчыць аб тым, што рэгуляванне падатковых адносiн не заўсёды ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Асноўным Законам.
Па iнiцыятыве Вышэйшага Гаспадарчага Суда Канстытуцыйным Судом разгледжана справа “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь растлумачэння Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi пры Кабiнеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 чэрвеня 1995 года “Аб вяртаннi залiшне спагнаных плацяжоў у бюджэт”. У ходзе разгляду дадзенай справы было ўстаноўлена, што растлумачэннем Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi (у цяперашнi час – Дзяржаўны падатковы камiтэт) было парушана права падаткаплацельшчыкаў, прадугледжанае часткай трэцяй пункта 2 артыкула 10 Закона “Аб падатках i зборах, якiя бяруцца ў бюджэт Рэспублiкi Беларусь”, на атрыманне iмi з бюджэту сум плацяжоў, спагнаных па вынiках праверак, з налiчэннем пенi ў памеры ўлiковай стаўкi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь. Заключэннем Канстытуцыйнага Суда ад 14 верасня 1999 года растлумачэнне Галоўнай дзяржаўнай падатковай iнспекцыi ад 16 чэрвеня 1995 года ў частцы ўказання на тое, што на сумы залiшне спагнаных фiнансавых санкцый з-за няправiльнага iх вылiчэння па акту праверкi пеня не налiчваецца, прызнана неканстытуцыйным. Указанае палажэнне прызнана не маючым юрыдычнай сiлы з дня прыняцця Заключэння. Дадзенае Заключэнне прызвана садзейнiчаць больш строгаму i адказнаму прымяненню падатковымi органамi заканадаўства пры правядзеннi праверак i тым самым больш поўнай абароне правоў i законных iнтарэсаў падаткаплацельшчыкаў i дзяржавы.
У чэрвенi 1999 года ў Канстытуцыйны Суд за абаронай правоў падаткаплацельшчыкаў звярнулася Цэнтральнае праўленне грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства глухiх”. Зварот датычыўся правамернасцi ўрэгулявання пытання аб iльготах для грамадскiх арганiзацый iнвалiдаў, iх прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый пунктам 9 Палажэння аб парадку стварэння i выкарыстання мэтавых збораў на ўтрыманне дзiцячых дашкольных устаноў г. Гродна, зацверджанага рашэннем Гродзенскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 4 сакавiка 1999 года № 185 “Аб увядзеннi мясцовых збораў”.
У прынятым па дадзенаму звароту рашэннi Канстытуцыйнага Суда ад 18 жнiўня 1999 года “Аб рашэннi Гродзенскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 4 сакавiка 1999 года № 185 “Аб увядзеннi мясцовых збораў” Канстытуцыйны Суд адзначыў, што ў дзеючым заканадаўстве не атрымалi належнага рэгулявання пытаннi паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў у сферы ўстанаўлення льгот пры ўвядзеннi мясцовых падаткаў i збораў, нягледзячы на тое, што ўказаныя мясцовыя органы валодаюць канстытуцыйным правам на ўстанаўленне гэтых плацяжоў у адпаведнасцi з законам. Звярнуўшы ўвагу на супярэчлiвасць дзеючага заканадаўства, Канстытуцыйны Суд прапанаваў Нацыянальнаму сходу Рэспублiкi Беларусь даць тлумачэнне артыкула 53 Закона “Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў у Рэспублiцы Беларусь” у частцы абавязковасцi прадастаўлення ўстаноўленых у iм iльгот пры ўвядзеннi мясцовых падаткаў i збораў цi ўнесцi неабходныя змяненнi ў заканадаўчыя акты ў мэтах забеспячэння ўзаемаўзгодненасцi норм, а таксама ўдакладнiць права мясцовых Саветаў дэпутатаў на ўстанаўленне льгот пры ўвядзеннi iмi мясцовых падаткаў i збораў.
Пры разглядзе гэтага пытання Канстытуцыйным Судом было выяўлена таксама парушэнне ўстаноўленага артыкулам 121 Канстытуцыi i законамi парадку ўвядзення мясцовых падаткаў i збораў мясцовымi прадстаўнiчымi i выканаўчымi органамi г. Гродна. Канстытуцыйны Суд прапанаваў Гродзенскаму гарадскому Савету дэпутатаў i Гродзенскаму гарадскому выканаўчаму камiтэту ў межах iх кампетэнцыi ўрэгуляваць увядзенне мэтавага збору на ўтрыманне дзiцячых дашкольных устаноў на падставе Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, Закона “Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 1999 год” i iншых актаў заканадаўства. Адпаведнае рашэнне было прынята Гродзенскiм гарадскiм Саветам дэпутатаў 21 кастрычнiка 1999 года.
У мэтах удасканалення заканадаўства аб ветэранах Канстытуцыйным Судом 24 чэрвеня 1999 года было прынята рашэнне, якiм прапанавана аднесцi да ветэранаў вайны асоб, узнагароджаных медалямi “За перамогу над Германiяй” або “За перамогу над Японiяй”. Дадзеная пазiцыя Канстытуцыйнага Суда абумоўлена не толькi iмкненнем да унiфiкацыi прававых крытэрыяў вызначэння статусу ветэранаў, але i патрабаваннямi захавання сацыяльнай справядлiвасцi i неабходнасцю ўстанаўлення ў заканадаўстве i правапрымяняльнай практыцы адзiных падыходаў да вырашэння гэтых пытанняў.
Ажыццяўляючы кантроль за рэалiзацыяй прынцыпаў i патрабаванняў, якiя змяшчаюцца ў артыкуле 7 Канстытуцыi, аб неабходнасцi публiкацыi нарматыўных актаў дзяржаўных органаў або давядзення iх да ўсеагульнага ведама iншым прадугледжаным законам спосабам, Канстытуцыйны Суд у рашэннi ад 12 лютага 1999 года звярнуў увагу на ўпушчэннi, якiя яшчэ ёсць у гэтай сферы. Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, у далейшым сiтуацыя з апублiкаваннем нарматыўных актаў пачала мяняцца да лепшага.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў 1999 годзе вядзенне па справах у адпаведнасцi з артыкулам 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 5, 6 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” узбуджалася па прапанове Кiраўнiка дзяржавы, Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь (у тым лiку i ў парадку артыкула 112 Канстытуцыi), Палаты прадстаўнiкоў, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.
У 1999 годзе ў Канстытуцыйны Суд не паступалi матэрыялы на падставе зваротаў агульных судоў у адпаведнасцi з артыкулам 112 Канстытуцыi, у якiм прадугледжана, што, калi пры разглядзе канкрэтнай справы суд прыйдзе да вываду аб неадпаведнасцi нарматыўнага акта Канстытуцыi, ён прымае рашэнне ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй i ставiць ва ўстаноўленым парадку пытанне аб прызнаннi дадзенага нарматыўнага акта неканстытуцыйным. Аналагiчная норма замацавана i ў Законе “Аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў у Рэспублiцы Беларусь” (артыкул 4). Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ажыццяўленне судамi дадзенага прадпiсання з’яўляецца не толькi iх правам, але i абавязкам, як гэта вынiкае з артыкулаў 6, 59 i iншых артыкулаў Канстытуцыi. Невыкананне судамi дадзенага патрабавання прыводзiць да прымянення на працягу доўгага часу нарматыўных актаў, якiя супярэчаць Асноўнаму Закону, перашкаджае фармiраванню аднастайнай практыкi, якая грунтуецца на палажэннях Канстытуцыi, што адмоўна адбiваецца на стане канстытуцыйнай законнасцi. Вялiкая роля ва ўстараненнi гэтых недахопаў належыць Вярхоўнаму Суду, якi ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй упаўнаважаны звяртацца ў Канстытуцыйны Суд па пытанню праверкi канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў. Аднак ад Вярхоўнага Суда ў апошнiя два гады прапаноў не паступала. З вывучаных у Канстытуцыйным Судзе ў 1999 годзе матэрыялаў бачна, што ў асобных выпадках з хадайнiцтвамi аб узбуджэннi пытанняў аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў у адпаведнасцi з артыкулам 112 Канстытуцыi звярталiся ў суды i адвакаты, але гэтыя хадайнiцтвы пакiнуты без належнага рэагавання.
Пры вынясеннi сваiх рашэнняў Канстытуцыйны Суд неаднаразова адзначаў, што згодна з палажэннямi нацыянальнага заканадаўства агульнапрызнаныя прынцыпы мiжнароднага права i нормы мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, якiя ўступiлi ў законную сiлу, з’яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь права.
Ажыццяўляючы пастаянны кантроль за своечасовым выкананнем сваiх рашэнняў, Канстытуцыйны Суд адзначае, што яны выкананы паўнамоцнымi органамi ва ўстаноўленыя тэрмiны. Па ўсiх рашэннях у Канстытуцыйны Суд паступiлi афiцыйныя адказы з выкладаннем прынятых па iх мер. Пры неабходнасцi ўносiлiся змяненнi i дапаўненнi ў нарматыўныя акты, а таксама прымалiся iншыя меры па рэалiзацыi рашэнняў Канстытуцыйнага Суда адпаведнымi дзяржаўнымi органамi ў межах iх кампетэнцыi.
У адпаведнасцi з Канстытуцыяй пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда праводзiлiся на беларускай i рускай мовах, рашэннi Канстытуцыйнага Суда публiкавалiся на абедзвюх дзяржаўных мовах адпаведна ў газетах “Звязда” i “Народная газета”, што садзейнiчала забеспячэнню права грамадзян на iнфармацыю, прадугледжанага артыкулам 34 Канстытуцыi, iх больш эфектыўнай прававой абароне.
II
Важным крытэрыем вызначэння стану канстытуцыйнай законнасцi з’яўляецца iнфармацыя, што змяшчаецца ў зваротах грамадзян у дзяржаўныя органы i да службовых асоб, якiя ў сiлу патрабаванняў артыкула 40 Канстытуцыi абавязаны iх разгледзець i даць адказ па сутнасцi ў вызначаны законам тэрмiн. Аналiз зваротаў, якiя паступаюць у Канстытуцыйны Суд, сведчыць, што грамадзяне, вычарпаўшы ўсе наяўныя сродкi прававой абароны ў iншых дзяржаўных органах, часта вымушаны накiроўваць свае пiсьмы ў Канстытуцыйны Суд.
У мiнулым годзе ў Канстытуцыйны Суд паступiла 899 зваротаў грамадзян (на 12 працэнтаў больш, чым у 1998 годзе), у тым лiку 35 – ад грамадскiх аб’яднанняў. 137 грамадзян ва ўстаноўленым парадку прыняты суддзямi Канстытуцыйнага Суда асабiста. Найбольшая колькасць скарг датычылася дзейнасцi праваахоўных органаў i судоў.
Звароты грамадзян не заставалiся без належнага рэагавання i разглядалiся ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй i iншымi нарматыўнымi актамi. Па асобных скаргах давалiся адпаведныя растлумачэннi. У неабходных выпадках звароты грамадзян накiроўвалiся ў дзяржаўныя органы, да кампетэнцыi якiх адносiцца iх разгляд. Па зваротах, якiя мелi вялiкую грамадскую значнасць i датычылiся зместу i практыкi прымянення дзеючага заканадаўства, Канстытуцыйным Судом прымалiся рашэннi, уносiлiся прапановы ў кампетэнтныя дзяржаўныя органы па ўдасканаленню заканадаўства, прыняццю новых нарматыўных актаў.
Так, у зваротах ваеннаслужачых, якiя вярнулiся ў Беларусь з iншых рэспублiк былога Савецкага Саюза, выяўлялася сумненне ў канстытуцыйнасцi некаторых норм Закона “Аб грамадзянстве” i выказвалася меркаванне аб неабходнасцi пашырэння падстаў для аднаўлення iх у грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь. У сувязi з гэтым зваротам Канстытуцыйным Судом у лютым 1999 года ў кампетэнтныя органы былi ўнесены прапановы па ўдасканаленню заканадаўства аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь, узмацненню маёмасных гарантый ваеннаслужачых – грамадзян Рэспублiкi Беларусь.
На працягу 1999 года ў Канстытуцыйны Суд працягвалi паступаць звароты грамадзян па праблеме пакрыцця страт, панесеных у вынiку iнфляцыйнага абясцэньвання грашовых зберажэнняў, якiя захоўвалiся ў Ашчадбанку, а таксама няпоўнага выканання дзяржавай пазыковых абавязацельстваў па каштоўных паперах былога СССР. Па меркаванню грамадзян iснуе неабходнасць удасканалення заканадаўства ў мэтах пакрыцця страт ад абясцэньвання ўкладаў i каштоўных папер з улiкам iнфляцыйных працэсаў, а таксама забеспячэння больш поўнай абароны правоў наследнiкаў уладальнiкаў укладаў i каштоўных папер у адпаведнасцi з палажэннем часткi чацвёртай артыкула 44 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. У 1999 годзе Канстытуцыйны Суд звяртаўся двойчы па гэтай праблеме да Урада, якi прызнаў неабходнасць яе вырашэння па меры паляпшэння эканамiчнай сiтуацыi ў дзяржаве.
У Канстытуцыйны Суд звярталiся грамадзяне па пытанню платы за карыстанне залiшняй жылой плошчай па дагаворах найму ў дамах дзяржаўнага i грамадскага жыллёвага фонду ў трайным памеры ўстаноўленай для наймальнiка стаўкi кватэрнай платы. У ходзе вывучэння пытання высветлiлася, што заканадаўства Саюза ССР, якое прымяняецца на практыцы, па асобных пытаннях не спалучаецца з сiстэмай заканадаўства Рэспублiкi Беларусь i прынцыпамi жыллёвай палiтыкi, якая праводзiцца ў рэспублiцы ў цяперашнi час. У мэтах абнаўлення i неабходнай сiстэматызацыi заканадаўства ва ўказанай сферы Ураду рэспублiкi было прапанавана разгледзець пытанне аб распрацоўцы i зацвярджэннi адзiнага нарматыўнага акта, якi рэгламентуе парадак разлiкаў за карыстанне жылымi памяшканнямi дзяржаўнага i грамадскага жыллёвага фонду, а таксама платы за камунальныя паслугi i тэхнiчнае абслугоўванне жылых памяшканняў, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасцi. Савет Мiнiстраў 25 жнiўня 1999 года прыняў пастанову № 1332 “Аб упарадкаваннi разлiкаў насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi”, у якой адлюстраваны прапановы Канстытуцыйнага Суда.
Значная частка зваротаў у Канстытуцыйны Суд звязана з пенсiённым забеспячэннем. У iх выказваецца, у прыватнасцi, незадаволенасць памерамi пенсiй, iх абмежаваннямi ў асобных выпадках з прычыны неапраўданай, па меркаванню звярнуўшыхся, складанай працэдуры вызначэння i пацвярджэння прычын iнвалiднасцi, працягласцi працоўнага стажу. Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ўстараненню гэтых недахопаў прызваны садзейнiчаць Канцэпцыя рэформы сiстэмы пенсiённага забеспячэння ў Рэспублiцы Беларусь, адобраная пастановай Савета Мiнiстраў ад 17 красавiка 1997 года № 349, а таксама выпрацоўка канкрэтнага плана ажыццяўлення яе асноўных палажэнняў.
У адпаведнасцi з Заключэннем Канстытуцыйнага Суда ад 2 чэрвеня 1999 года грамадзяне, якiя пражываюць у кватэрах, заселеных некалькiмi наймальнiкамi, атрымалi права на прыватызацыю займаемых iмi жылых памяшканняў незалежна ад згоды iншых наймальнiкаў. Аднак з прычыны таго, што прапанова аб праверцы канстытуцыйнасцi часткi другой артыкула 5 Закона “Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь” была ўнесена ў Канстытуцыйны Суд толькi ў канцы красавiка 1999 года, а з 1 лiпеня 1999 года перасталi дзейнiчаць умовы льготнай прыватызацыi з выкарыстаннем жыллёвых квот, многiя грамадзяне ўказанай катэгорыi не паспелi рэалiзаваць сваё права на прыватызацыю жылля на гэтых умовах. У мэтах забеспячэння iх правоў i законных iнтарэсаў Канстытуцыйны Суд звярнуўся ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь з прапановай прадоўжыць тэрмiн такой прыватызацыi для грамадзян, якiя пражываюць у кватэрах, заселеных некалькiмi наймальнiкамi.
Паступалi скаргi наконт абмежавання правоў i законных iнтарэсаў iнвалiдаў. Грамадзяне выказвалi, у прыватнасцi, нязгоду з палажэннямi нарматыўных актаў, у адпаведнасцi з якiмi штогадовая грашовая кампенсацыя расходаў на бензiн, рамонт, тэхнiчнае абслугоўванне аўтамабiляў i запасныя часткi да iх выплачваецца iнвалiдам Вялiкай Айчыннай вайны II групы i прыроўненым да iх iнвалiдам з лiку ваеннаслужачых II групы, якiя маюць на праве асабiстай уласнасцi аўтамабiль, толькi ў тым выпадку, калi ваджэнне яго ажыццяўляецца самiм iнвалiдам або па даверанасцi сумесна з iм пражываючым сваяком. Пасля вывучэння скарг такога роду Канстытуцыйны Суд звярнуўся ў Савет Мiнiстраў з абгрунтаваннем неабходнасцi ўнясення ў заканадаўства змяненняў, якiя дапускаюць магчымасць выплаты адпаведных кампенсацый i ў тых выпадках, калi ваджэнне аўтамабiля па даверанасцi ажыццяўляецца членам сям’i або сваяком, якi пражывае з уладальнiкам аўтатранспарту ў адным населеным пункце. Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 8 лiпеня 1999 года № 1043 такiя змяненнi ў заканадаўства ўнесены.
У Канстытуцыйны Суд звярталiся асуджаныя са скаргамi наконт захворвання на туберкулёз у месцах пазбаўлення волi. У сувязi з неабходнасцю комплекснага падыходу да вырашэння праблемы барацьбы з туберкулёзам, якая мае на ўвазе ўдзел многiх дзяржаўных органаў i арганiзацый, адшуканне крынiц дадатковага фiнансавання процiтуберкулёзных мерапрыемстваў, Канстытуцыйны Суд накiраваў у кампетэнтныя органы прапанову аб распрацоўцы праекта спецыяльнага заканадаўчага акта. Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў цяперашнi час праводзiцца адпаведная работа па выкананню адобранай Урадам Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўнай праграмы “Туберкулёз”.
У адпаведнасцi з артыкулам 1 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь” да ведання Канстытуцыйнага Суда аднесена зацвярджэнне законнасцi не толькi ў праватворчасцi, але i ў правапрымяненнi. Калi правапрымяняльная практыка грунтавалася на нарматыўных актах, якiя супярэчылi Канстытуцыi, Канстытуцыйны Суд звяртаў увагу кампетэнтных органаў на яе процiпраўнасць.
Так, суды розных iнстанцый адмаўлялi ў разглядзе iску члену аднаго з калгасаў рэспублiкi аб аднаўленнi на рабоце на той падставе, што ў статуце калгаса змяшчалася правiла, згодна з якiм працоўныя спрэчкi разглядаюцца камiсiяй па працоўных спрэчках, а затым – або сходам упаўнаважаных членаў калгаса, або судом. Па меркаванню судоў, у якiя накiроўвалiся скаргi, норма статута калгаса аб альтэрнатыўным парадку абскарджання рашэння камiсii па працоўных спрэчках выключала магчымасць разгляду справы судом, паколькi скарга на рашэнне камiсii па працоўных спрэчках ужо разглядалася сходам упаўнаважаных. Такiя рашэннi агульных судоў яўна супярэчылi палажэнню артыкула 60 Канстытуцыi аб тым, што грамадзянам ва ўсiх выпадках гарантуецца абарона iх правоў i свабод кампетэнтным, незалежным i непрадузятым судом. Характэрна, што ўказаная практыка захоўвалася нягледзячы на тое, што Канстытуцыйным Судом раней ужо было прынята некалькi заключэнняў, у якiх з мэтай забеспячэння права грамадзян на судовую абарону звярталася ўвага на непасрэднае дзеянне артыкула 60 Асноўнага Закона. Па прапанове Канстытуцыйнага Суда быў прынесены пратэст у судовую калегiю па грамадзянскiх справах Вярхоўнага Суда на прынятыя судовыя пастановы, якi быў задаволены.
Амаль шасцiгадовы вопыт дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда па ажыццяўленню кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у Рэспублiцы Беларусь сведчыць аб тым, што права грамадзян на зварот у Канстытуцыйны Суд з’яўляецца дзейснай формай iх уплыву на ўдасканаленне заканадаўства, практыку яго прымянення i ўмацаванне канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь.
У цяперашнi час завяршаецца распрацоўка праекта Закона “Аб Упаўнаважаным па правах чалавека”. Канстытуцыйны Суд лiчыць, што Упаўнаважаны па правах чалавека ў Рэспублiцы Беларусь зможа больш эфектыўна рэалiзоўваць ускладзеныя на яго функцыi пры ўмове надзялення яго правам звароту ў Канстытуцыйны Суд у мэтах iнiцыiравання канстытуцыйнага судаводства, як гэта прынята ў замежнай практыцы. Такiя падыходы заснаваны на Канстытуцыi, якая дазваляе дадаткова вызначыць кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда адпаведным законам. Гэта ў поўнай меры адпавядала б i патрабаванням артыкула 61 Канстытуцыi, што дапускае ў адпаведнасцi з мiжнародна-прававымi актамi, якiя ратыфiкаваны Рэспублiкай Беларусь, магчымасць звароту грамадзян за абаронай сваiх правоў i свабод у мiжнародныя арганiзацыi толькi пасля таго, як будуць вычарпаны ўсе наяўныя ўнутрыдзяржаўныя сродкi прававой абароны.
III
У 1999 годзе працягвалася карэннае рэфармаванне дзеючага заканадаўства. У фармiраваннi сучаснай сiстэмы нацыянальнага заканадаўства вялiкая роля належыць Кiраўнiку дзяржавы, а таксама Парламенту i Ураду Рэспублiкi Беларусь.
Мiнулы год азнаменаваны прыняццем такiх важных кадыфiкаваных законаў, як Крымiнальны, Крымiнальна-працэсуальны, Грамадзянскi працэсуальны, Жыллёвы, Працоўны кодэксы, Кодэкс аб шлюбе i сям’i. Частка з указаных кодэксаў, а таксама прынятыя раней Грамадзянскi, Гаспадарчы працэсуальны кодэксы ўступiлi ў 1999 годзе ў сiлу.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў новых кодэксах у большай ступенi ўлiчаны i атрымалi развiццё многiя палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь i мiжнародна-прававых актаў, накiраваныя на абарону правоў i свабод кожнага чалавека i грамадзянiна. У многiх прынятых актах заканадаўства ўлiчаны рашэннi Канстытуцыйнага Суда i вывады, якiя ў iх змяшчаюцца, адносна канстытуцыйнасцi правераных прававых норм.
Разам з тым у праватворчай дзейнасцi ёсць недахопы. Не садзейнiчае ўмацаванню канстытуцыйнай законнасцi прымяненне на практыцы актаў, у тым лiку актаў СССР, якiя не адпавядаюць па свайму зместу сучасным дэмакратычным пераўтварэнням (Палажэнне аб папярэднiм узяццi пад варту ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанае Указам Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР ад 9 красавiка 1970 года, Палажэнне аб парадку кароткачасовага затрымання асоб, якiя падазраюцца ва ўчыненнi злачынства, зацверджанае Указам Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 лiпеня 1976 года, i iнш.).
Канстытуцыйны Суд таксама адзначае, што ў некаторых новых кодэксах i iншых нарматыўных актах змяшчаюцца яўныя недакладнасцi, палажэннi, якiя супярэчаць адзiн аднаму, а таксама нормы, якiя не адпавядаюць асноватворным прававым прынцыпам, што не садзейнiчае ўстанаўленню аднастайнай правапрымяняльнай практыкi, належнаму выкананню законаў, дэкрэтаў, указаў i iншых актаў заканадаўства.
Шэраг нанава прынятых заканадаўчых актаў сведчыць аб недахопах у законатворчай дзейнасцi ў частцы папярэджання прававых калiзiй.
Захоўваецца практыка запазнення ў прыняццi актаў, прызваных забяспечыць больш дэталёвае i комплекснае рэгуляванне адносiн на аснове прынятых кодэксаў i iншых законаў. Негатыўна адбiваецца таксама на стане канстытуцыйнай законнасцi несвоечасовае прызнанне страцiўшымi сiлу нарматыўных актаў, якiя супярэчаць нанава прынятым актам, але прымяняюцца на практыцы. Неабходна адмовiцца ад практыкi фармiравання нарматыўнай базы, пры якой механiзмы рэалiзацыi правоў грамадзян i працэдуры, што маюць прынцыповае значэнне для абароны гэтых правоў, прадугледжваюцца ў падзаконных (ведамасных) нарматыўных прававых актах.
Канстытуцыйны Суд лiчыць, што больш поўнай абароне канстытуцыйных правоў грамадзян павiнна садзейнiчаць своечасовае абнаўленне дзеючага заканадаўства, абумоўленае патрэбнасцямi грамадскага развiцця; прыняцце законаў, неабходнасць якiх прама замацавана або вынiкае са зместу Канстытуцыi (аб праве на свабоду перамяшчэння i выбар месца жыхарства, аб альтэрнатыўнай воiнскай службе, аб надзвычайным i ваенным становiшчы, аб парадку рэалiзацыi грамадзянамi права на заканадаўчую iнiцыятыву i iнш.).
Неабходна працягваць мэтанакiраваную работу па прывядзенню актаў нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з мiжнародна-прававымi актамi, а таксама фармiраваць практыку прымянення агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i норм мiжнародных дагавораў, якiя ўступiлi ў сiлу i з’яўляюцца часткай дзеючага на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь права.
IV
Вялiкае значэнне для канструктыўнага развiцця iнстытута канстытуцыйнага кантролю ў Рэспублiцы Беларусь на сучасным этапе, удасканалення дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь па абароне правоў i свабод грамадзян маюць яго супрацоўнiцтва з органамi канстытуцыйнага кантролю iншых дзяржаў, абмен вопытам работы па пытаннях дзейнасцi канстытуцыйных судоў.
Рэспублiка Беларусь адна з першых сярод дзяржаў-удзельнiц Садружнасцi Незалежных Дзяржаў увяла iнстытут канстытуцыйнага кантролю. Абмен вопытам работы з органамi канстытуцыйнага кантролю iншых дзяржаў паказаў, што паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь у галiне праверкi канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў iстотна не адрознiваюцца ад аналагiчных паўнамоцтваў iншых спецыялiзаваных органаў канстытуцыйнага кантролю. Аднак у канстытуцыйных судах iншых дзяржаў права iнiцыiраваць вядзенне па справе аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных актаў мае значна большае кола суб’ектаў. Вывучэнне заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць канстытуцыйных судоў iншых краiн, сведчыць таксама i аб тым, што нярэдка паўнамоцтвы органаў канстытуцыйнага кантролю, прадугледжаныя Канстытуцыяй, дапаўняюцца адпаведнымi законамi.
У 1999 годзе Канстытуцыйны Суд прыняў шэраг замежных дэлегацый, а таксама прадстаўнiкоў навуковых колаў iншых дзяржаў. У ходзе сустрэч адбыўся абмен iнфармацыяй аб месцы i ролi органаў канстытуцыйнага кантролю ў сiстэме дзяржаўнай улады i прававых метадах забеспячэння вяршэнства Канстытуцыi, аб практыцы работы канстытуцыйных судоў шэрага дзяржаў, забеспячэннi правоў i свабод грамадзян у Рэспублiцы Беларусь, вопыце Канстытуцыйнага Суда па рабоце са зваротамi грамадзян. Прадстаўнiкi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь прымалi ўдзел у рабоце XI Канферэнцыi канстытуцыйных судоў Еўропы, якая адбылася ў маi 1999 года ў г. Варшаве, а таксама ў шэрагу iншых мiжнародных i рэспублiканскiх навукова-практычных канферэнцый i семiнараў.
Канстытуцыйным Судом 27 красавiка 1999 года праведзена рэспублiканская навукова-практычная канферэнцыя “Канстытуцыйнае правасуддзе ў Рэспублiцы Беларусь: пяцiгадовы вопыт, праблемы i перспектывы”, па матэрыялах якой выдадзены зборнiк дакладаў i выступленняў. На канферэнцыi прааналiзаваны пяцiгадовы вопыт дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда па ўдасканаленню прававой сiстэмы Рэспублiкi Беларусь, выказаны прапановы па далейшаму ўмацаванню канстытуцыйнага кантролю, падкрэслена важная роля Канстытуцыйнага Суда ў сiстэме органаў дзяржаўнай улады ў працэсе станаўлення прававой дзяржавы i фармiравання цывiльнага грамадства.
* * *
Канстытуцыйная законнасць – абавязковы элемент дзяржаўнасцi, неад’емная ўмова эфектыўнага функцыянавання дзяржаўнай улады любой сучаснай дэмакратычнай прававой дзяржавы. Узровень канстытуцыйнай законнасцi ў Рэспублiцы Беларусь залежыць ад глыбокага асэнсавання ўсiмi дзяржаўнымi органамi i службовымi асобамi сваёй адказнасцi за яе стан, ад усямернага забеспячэння вяршэнства Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь у прававой сiстэме дзяржавы i прамога, непасрэднага дзеяння яе норм у праватворчай i правапрымяняльнай практыцы.
Канстытуцыйны Суд лiчыць, што намаганнi ўсiх дзяржаўных органаў i службовых асоб павiнны быць накiраваны на стварэнне такога ўнутранага i мiжнароднага парадку (артыкул 59 Канстытуцыi), пры якiм магчыма поўнае ажыццяўленне правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаных Канстытуцыяй. Дасягненне ўказанай мэты, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, магчыма, калi ў адпаведнасцi з Асноўным Законам дзяржаўныя органы, службовыя i iншыя асобы, якiм даверана выкананне дзяржаўных функцый, будуць у межах сваёй кампетэнцыi прымаць усе неабходныя меры для ажыццяўлення правоў i свабод асобы, кiруючыся замацаваным у Канстытуцыi прынцыпам, што чалавек, яго правы, свабоды i гарантыi iх рэалiзацыi з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю i мэтай грамадства i дзяржавы.
Гэта Пасланне прынята на пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь 31 студзеня 2000 года.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага
Суда Рэспублікі Беларусь
Р.А.Васілевіч