Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
12 лістапада 2003 г. № Р-163/2003
12 лістапада 2003 г. № Р-163/2003
Аб прававым рэгуляваннi выплаты дзяржаўнай пошлiны за падачу касацыйных i наглядных скарг на судовыя пастановы па iсках аб спагнаннi алiментаў
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шукліна В.З., Шышко Г.Б. разгледзеў на падставе артыкула 40 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь зварот аб праверцы канстытуцыйнасцi палажэнняў аб выплаце дзяржаўнай пошлiны за падачу касацыйных i наглядных скарг на судовыя пастановы па iсках аб спагнаннi алiментаў.
Вывучыўшы адпаведныя палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб дзяржаўнай пошлiне” i iншых нарматыўных прававых актаў, Канстытуцыйны Суд устанавiў наступнае.
Законам “Аб дзяржаўнай пошлiне” (далей – Закон) прадугледжана збiранне дзяржаўнай пошлiны, у прыватнасцi, з iскавых заяў i скарг, якiя падаюцца ў суды, з касацыйных i наглядных скарг на судовыя пастановы; з наглядных скарг на судовыя пастановы, якiя падаюцца ў органы пракуратуры (артыкул 2). Стаўкi дзяржаўнай пошлiны ўстанаўлiваюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (артыкул 3).
Згодна з артыкулам 4 Закона, якi ўстанаўлiвае льготы па выплаце дзяржаўнай пошлiны, ад выплаты дзяржаўнай пошлiны вызваляюцца ў судовых установах iстцы – па iсках аб спагнаннi алiментаў. У адпаведнасцi з часткай першай артыкула 142 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса (далей – ГПК) пошлiна бярэцца з адказчыка прапарцыянальна задаволенай частцы iскавых патрабаванняў.
На практыцы iстцы па iсках аб спагнаннi алiментаў вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошлiны таксама пры падачы касацыйных i наглядных скарг на судовыя пастановы па дадзеных iсках у вышэйстаячыя судовыя iнстанцыi.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што ў адносiнах да наглядных скарг на судовыя пастановы па iсках аб спагнаннi алiментаў, якiя падаюцца ў органы пракуратуры, указаная вышэй iльгота Законам не прадугледжана.
Стаўкi дзяржаўнай пошлiны з заяў i скарг, якiя падаюцца ў суд i ў органы пракуратуры, устаноўлены пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 сакавiка 2003 г. № 402 “Аб стаўках дзяржаўнай пошлiны i прадастаўленнi дадатковых iльгот па яе выплаце” (далей – пастанова Савета Мiнiстраў № 402). Пастанова Савета Мiнiстраў № 402 не змяшчае ставак дзяржаўнай пошлiны, якая бярэцца з адказчыка па рашэнню суда па iску аб спагнаннi алiментаў i за падачу касацыйных i наглядных скарг на дадзеныя рашэннi судоў.
У сувязi з гэтым Пленум Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь у пунктах 16, 18, 19 пастановы ад 15 верасня 1994 г. № 8 “Аб практыцы спагнання судовых расходаў па грамадзянскiх справах i працэсуальных выдаткаў па крымiнальных справах” (са змяненнямi i дапаўненнямi, унесенымi пастановамi ад 29 сакавiка 2001 г. № 4 i ад 26 верасня 2002 г. № 8) (далей – пастанова Пленума) растлумачыў, што ў адпаведнасцi з пунктам 1 часткi першай артыкула 120 ГПК пошлiна па ўсiх iсках аб спагнаннi алiментаў незалежна ад iх прызначэння (на ўтрыманне дзяцей, бацькоў, мужа i жонкi i iнш.) вылiчваецца з сукупнай сумы плацяжоў алiментаў, а калi тэрмiн, на якi спагнаны алiменты, перавышае 12 месяцаў, то з сумы плацяжоў за 12 месяцаў. Пры прыняццi адмовы iстца ад iску аб спагнаннi алiментаў i спыненнi вядзення па справе пошлiна ў даход дзяржавы з адказчыка не бярэцца. Па iсках аб вызваленнi ад выплаты запазычанасцi па алiментах, iх змяншэннi або павелiчэннi размер дзяржаўнай пошлiны вызначаецца зыходзячы з сумы, на якую змяншаюцца, павялiчваюцца або спыняюцца плацяжы, але не больш чым за адзiн год.
Аналагiчныя нормы змяшчаюцца ў пунктах 10, 12 главы 3 “Парадак збiрання пошлiны з заяў i скарг, якiя падаюцца ў суд, i за выдачу судом копiй дакументаў” Iнструкцыi аб парадку вылiчэння, збiрання i залiчэння ў бюджэт дзяржаўнай пошлiны, зацверджанай пастановай Дзяржаўнага падатковага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 26 мая 2000 г. № 47 (са змяненнямi i дапаўненнямi, унесенымi пастановай ад 28 мая 2001 г. № 75).
Такiм чынам, у практыцы дзейнасцi судоў вылiчэнне дзяржаўнай пошлiны за падачу адказчыкамi касацыйных i наглядных скарг на судовыя пастановы па iсках аб спагнаннi алiментаў праводзiцца на падставе падпунктаў 1.10, 1.11 пункта 1 дадатку да пастановы Савета Мiнiстраў № 402 зыходзячы са стаўкi, устаноўленай для iскавых патрабаванняў маёмаснага характару.
Падпунктам 2.1 пункта 2 дадатку да пастановы Савета Мiнiстраў № 402 прадугледжана, што з наглядных скарг (першых i паўторных) на рашэннi i пастановы судоў аб зацвярджэннi мiравых пагадненняў, а таксама са скарг на касацыйныя пастановы i наглядныя пастановы вышэйстаячых судоў, якiя падаюцца ў органы пракуратуры, дзяржаўная пошлiна бярэцца па стаўках, устаноўленых для наглядных скарг, якiя падаюцца ў суды агульнай юрысдыкцыi. Разам з тым, як вынiкае з адказу Пракуратуры Рэспублiкi Беларусь ад 30 мая 2003 г. № 8/118-2003 на запыт заяўнiка, органы пракуратуры пры прыёме наглядных скарг на судовыя пастановы па iсках аб спагнаннi алiментаў патрабуюць выплаты дзяржаўнай пошлiны зыходзячы з 50 працэнтаў стаўкi, устаноўленай у размеры 5 базавых велiчынь, прадугледжанай падпунктам 1.7 пункта 1 дадатку да пастановы Савета Мiнiстраў № 402. У дадзеным падпункце ўстаноўлена стаўка дзяржаўнай пошлiны, якая бярэцца з iскавых заяў немаёмаснага характару.
Канстытуцыйны Суд адзначае рознiцу ў практыцы прымянення заканадаўства аб дзяржаўнай пошлiне судамi i органамi пракуратуры. Так, суды агульнай юрысдыкцыi прад’яўляюць патрабаваннi аб выплаце дзяржаўнай пошлiны за падачу касацыйных i наглядных скарг на судовыя пастановы па iсках аб спагнаннi алiментаў толькi да адказчыкаў па дадзеных iсках; iстцы вызваляюцца ад выплаты ўказанай дзяржаўнай пошлiны. Органамi пракуратуры прымаюцца да разгляду наглядныя скаргi як адказчыкаў, так i iстцоў на судовыя пастановы па названай катэгорыi спраў пры ўмове выплаты iмi дзяржаўнай пошлiны. Суды агульнай юрысдыкцыi зыходзяць з неабходнасцi вылiчэння дзяржаўнай пошлiны па iсках аб спагнаннi алiментаў на аснове стаўкi, устаноўленай для заяў маёмаснага характару, а органы пракуратуры пры прыняццi наглядных скарг на ўказаныя судовыя пастановы – зыходзячы са стаўкi, устаноўленай для заяў немаёмаснага характару.
Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ўказаныя адрозненнi не абумоўлены заканадаўствам.
Кiруючыся артыкуламi 40, 116 Канстытуцыі Рэспублiкi Беларусь, артыкуламі 7, 36, 38, 40, 401 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫPАШЫЎ:
1. Прызнаць, што ў практыцы прымянення заканадаўства аб дзяржаўнай пошлiне судамi i органамi пракуратуры маюцца адрозненнi, не абумоўленыя заканадаўствам.
2. Прапанаваць Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь разгледзець пытанне аб унясеннi ў Закон Рэспублiкi Беларусь “Аб дзяржаўнай пошлiне” змяненняў i дапаўненняў, якiя ўстанаўлiваюць роўныя ўмовы выплаты (або вызвалення ад выплаты) дзяржаўнай пошлiны пры абскарджаннi судовых пастаноў па iсках аб спагнаннi алiментаў як у вышэйстаячыя судовыя iнстанцыi, так i ў органы пракуратуры.
3. Прапанаваць Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:
устанавiць стаўкi дзяржаўнай пошлiны, якая бярэцца судамi з адказчыкаў па вынiках разгляду iскаў аб спагнаннi алiментаў i выплачваецца за падачу касацыйных i наглядных скарг на судовыя пастановы па дадзеных iсках у вышэйстаячыя судовыя iнстанцыi i наглядных скарг – у органы пракуратуры;
да разгляду Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь пытання аб унясеннi ў Закон Рэспублiкi Беларусь “Аб дзяржаўнай пошлiне” ўказаных вышэй змяненняў i дапаўненняў на падставе артыкула 5 гэтага Закона разгледзець пытанне аб вызваленнi iстцоў па iсках аб спагнаннi алiментаў ад выплаты дзяржаўнай пошлiны за падачу касацыйных i наглядных скарг на судовыя пастановы па дадзеных iсках у вышэйстаячыя судовыя iнстанцыi i падачу ў органы пракуратуры наглядных скарг на судовыя пастановы па ўказаных iсках.
4. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
5. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Старшынствуючы —
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь Р.А. Васілевіч