13 мая 2013 г. № Р-808/2013
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., намесніка Старшыні Сяргеевай В.Г., суддзяў Бойка Т.С., Варановіча Т.В., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Марыскіна А.У., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 і пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь».
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Чыгрынава С.П., прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь устанавіў:
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» (далей – Закон) прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 17 красавіка
Закон прыняты з мэтай удасканалення прававога рэгулявання грамадскіх адносін у сферы народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).
Пры праверцы канстытуцыйнасці Закона Канстытуцыйны Суд зыходзіць з наступнага.
1. У адпаведнасці з пунктам 3 артыкула 1 Закона дзяржаўная палітыка ў галіне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) забяспечваецца ў тым ліку шляхам правядзення мерапрыемстваў у галіне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры; стварэння ўмоў для адраджэння і развіцця традыцый народных промыслаў (рамёстваў), заахвочвання культурнай дзейнасці фізічных і юрыдычных асоб у галіне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).
Дадзеныя палажэнні Закона грунтуюцца на артыкуле 15 Канстытуцыі, які прадугледжвае, што дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.
У пункце 4 артыкула 1 Закона вызначана, што дзяржаўная падтрымка народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры, сродкаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Гэтыя палажэнні Закона адпавядаюць нормам Канстытуцыі, згодна з якімі дзяржава садзейнічае развіццю культуры (частка чацвёртая артыкула 51); агульнадзяржаўныя расходы ажыццяўляюцца за кошт рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з яго расходнай часткай (частка трэцяя артыкула 133); згодна з законам у Рэспубліцы Беларусь могуць стварацца пазабюджэтныя фонды (частка чацвёртая артыкула 133).
У мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права (частка першая артыкула 7 Канстытуцыі) і заснаванага на ім прынцыпу прававой дакладнасці нормы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» прыводзяцца Законам у адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі.
Так, з улікам падпункта 2.12 пункта 2 артыкула 21 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» паняцце «прадпрыемства народных промыслаў (рамёстваў)», якое выкарыстоўваецца ў Законе «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» (абзацы чацвёрты і сёмы артыкула 1 і інш.), Законам замяняецца паняццем «арганізацыя народных промыслаў (рамёстваў)». Тым самым устараняецца прававая недакладнасць і прадухіляюцца магчымыя калізіі прававых норм пры іх прымяненні.
Палажэннямі Закона (абзац пяты пункта 3 артыкула 1, пункт дзясяты артыкула 1) у Закон «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» уносяцца змяненні, згодна з якімі дзяржава садзейнічае развіццю матэрыяльнай базы для дзейнасці народных майстроў, арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама ажыццяўляе падтрымку арганізацый народных промыслаў (рамёстваў) і індывідуальных прадпрымальнікаў.
Такім чынам, Законам прадугледжваюцца аднолькавыя дзяржаўныя гарантыі дзейнасці ў сферы народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) незалежна ад арганізацыйна-прававой формы яе ажыццяўлення – праз стварэнне арганізацыі (юрыдычнай асобы) ці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Дадзены заканадаўчы падыход адпавядае частцы другой артыкула 13 Канстытуцыі, згодна з якой дзяржава надае ўсім роўныя правы для ажыццяўлення гаспадарчай і іншай дзейнасці.
2. Пунктамі 4 і 5 артыкула 1 Закона з Закона «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» (артыкулы 4, 5 і 28) выключаюцца палажэнні аб рэспубліканскай праграме дзяржаўнай падтрымкі народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным фондзе падтрымкі народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным банку даных у галіне народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).
Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што ўказаныя рэспубліканская праграма, Дзяржаўны фонд і Нацыянальны банк даных прадугледжваліся ў якасці пэўных арганізацыйна-прававых форм дзяржаўных гарантый падтрымкі і развіцця народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у Рэспубліцы Беларусь.
Законам прадугледжваецца, што дзяржаўная падтрымка народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у рамках рэалізацыі дзяржаўных праграм захавання і развіцця культуры, сродкаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым Канстытуцыйны Суд лічыць, што пры адзначаным змяненні Законам прававога рэгулявання дзяржаўная падтрымка павінна ў поўнай меры садзейнічаць развіццю народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) у мэтах забеспячэння рэалізацыі канстытуцыйнага права кожнага на ўдзел у культурным жыцці (частка першая артыкула 51 Канстытуцыі).
Закон прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у межах кампетэнцыі ў адпаведнасці з пунктам 2 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі, адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пунктам 1 часткі першай артыкула 98 Канстытуцыі.
На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзіць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта і парадку прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыі.
Кіруючыся часткамі першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, часткамі восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 і пунктам 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб народным мастацтве, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь» адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч