Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 лістапада 2002 г. № Р-149/2002
5 лістапада 2002 г. № Р-149/2002
Аб канстытуцыйнасцi рашэння Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад 28 сакавiка 2002 г. № 153 у частцы прымянення павышаючых каэфiцыентаў да ставак адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага — Старшыні Канстытуцыйнага Суда Васілевіча Р.А., суддзяў Бойка Т.С., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Саркісавай Э.А., Фiлiпчык Р.I., Цікавенкі А.Г., Шукліна В.З., Шышко Г.Б. разгледзеў на падставе часткi першай артыкула 116, часткi чацвёртай артыкула 122 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь звароты iндывiдуальных прадпрымальнiкаў г. Гомеля па пытаннях, звязаных з выплатай iмi адзiнага падатку.
У зваротах указана, што рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад 28 сакавiка 2002 г. № 153 устаноўлены павышаючыя каэфiцыенты ад 1,2 да 2,0 да ставак адзiнага падатку ў тых выпадках, калi рознiчны продаж тавараў вядзецца праз адасобленыя месцы на рынках з гандлёвых месцаў, памер якiх перавышае памер, вызначаны ўласнiкам рынку. Такое становiшча, па меркаванню заяўнiкаў, дае магчымасць уласнiкам рынкаў адвольна змяняць у бок змяншэння памер гандлёвага месца, тым самым фактычна павялiчваючы стаўку падатку.
Канстытуцыйны Суд, прааналiзаваўшы адпаведныя палажэннi Канстытуцыi, заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў, устанавiў наступнае.
Згодна з падпунктам 3.2 пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 17 мая 2001 г. № 12 “Аб увядзеннi адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, якiя ажыццяўляюць рэалiзацыю тавараў, работ (паслуг), i аб некаторых пытаннях, звязаных з указанай дзейнасцю” (далей – Дэкрэт № 12) абласныя i Мiнскi гарадскi Саветы дэпутатаў устанаўлiваюць стаўкi адзiнага падатку ў межах базавых ставак дадзенага падатку, прадугледжаных у прыкладзеным да Дэкрэта № 12 Пералiку, у залежнасцi ад:
населенага пункта, у якiм ажыццяўляецца дзейнасць плацельшчыкаў адзiнага падатку (г. Мiнск, гарады абласнога, раённага падпарадкавання, пасёлкi гарадскога тыпу, сельскiя населеныя пункты);
месца ажыццяўлення дзейнасцi гэтых асоб у межах населенага пункта (цэнтр, ускраiна, транспартныя развязкi i iнш.);
аддаленасцi дадзенага месца ад прыпынкаў пасажырскага транспарту;
рэжыму (зменнасцi) работы плацельшчыкаў адзiнага падатку;
тыпу пункта продажу;
iншых асаблiвасцей i ўмоў ажыццяўлення дзейнасцi.
Такiм чынам, пры вызначэннi канкрэтных размераў ставак павiнны ўлiчвацца асаблiвасцi i ўмовы ажыццяўлення прадпрымальнiцкай дзейнасцi падаткаплацельшчыкаў.
У пункце 3 рашэння Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад 28 сакавiка 2002 г. № 153 “Аб устанаўленнi ставак адзiнага падатку з iндывiдуальных прадпрымальнiкаў i iншых фiзiчных асоб, якiя ажыццяўляюць рэалiзацыю тавараў, работ (паслуг), у межах базавых ставак адзiнага падатку, указаных у Пералiку вiдаў дзейнасцi, пры ажыццяўленнi якiх iндывiдуальныя прадпрымальнiкi i iншыя фiзiчныя асобы выплачваюць адзiны падатак, а таксама базавых ставак адзiнага падатку, зацверджаным Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 17 мая 2001 г. № 12” (далей – рашэнне № 153) для iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя не выкарыстоўваюць наёмную працу пры рознiчнай рэалiзацыi тавараў праз адасобленыя гандлёвыя месцы на рынках па-за стацыянарнай гандлёвай сеткай з гандлёвых месцаў, памер якiх перавышае памер, вызначаны ўласнiкам рынку, устаноўлены наступныя павышаючыя каэфiцыенты: 1,2 – пры перавышэннi памеру гандлёвага месца ў 2 разы; 1,5 – пры перавышэннi памеру гандлёвага месца ў 3 разы; 2,0 – пры перавышэннi памеру гандлёвага месца ў 4 i больш разоў. Пры гэтым стаўкi адзiнага падатку з павышаючым каэфiцыентам не перавышаюць максiмальную базавую стаўку гэтага падатку, зацверджаную Дэкрэтам № 12.
Пры рэалiзацыi тавараў праз iншыя пункты продажу, указаныя ў пункце 1 Дэкрэта № 12, да ўстаноўленых у дадатку да рашэння № 153 ставак адзiнага падатку ў залежнасцi ад агульнай займаемай плошчы пунктаў продажу прымяняюцца павышаючыя каэфiцыенты (але не вышэй найбольш высокай базавай стаўкi адзiнага падатку, зацверджанай Дэкрэтам № 12): 1,2 – звыш 10 да 25 квадратных метраў (уключна); 1,35 – звыш 25 да 50 квадратных метраў (уключна); 1,5 – звыш 50 квадратных метраў.
Канстытуцыйны Суд адзначае, што калi пры рэалiзацыi тавараў праз iншыя пункты продажу дакладна абазначаны крытэрыi прымянення да стаўкi падатку павышаючых каэфiцыентаў (займаемая плошча ў метрах квадратных), то пры рэалiзацыi тавараў праз гандлёвыя месцы на рынках у якасцi крытэрыя ўказаны памер гандлёвага месца, якi вызначаецца ўласнiкам рынку.
Згодна з кiруючым дакументам Мiнiстэрства гандлю КД РБ 8218.01-95 “Гандаль. Тэрмiны i вызначэннi”, зацверджаным загадам Мiнiстэрства гандлю ад 14 снежня 1995 г. № 80 “Аб стандартызацыi тэрмiналогii ў галiне гандлю” (са змяненнямi i дапаўненнямi, унесенымi загадамi ад 5 лiстапада 1998 г. № 145 i ад 10 лiпеня 2001 г. № 28), рынак – гэта спецыяльна адведзенае месца са створанымi на iм належнымi ўмовамi для продажу грамадзянамi i суб’ектамi гаспадарання сельскагаспадарчай прадукцыi, дзiкарослых пладоў i ягад, нехарчовых тавараў, у тым лiку ўласнага вырабу (вытворчасцi), а таксама са створанымi для грамадзян неабходнымi зручнасцямi ў iх набыццi.
У адпаведнасцi з абзацам другiм пункта 2 Правiл гандлю на рынках Рэспублiкi Беларусь, зацверджаных загадам Мiнiстэрства гандлю ад 8 лiпеня 1998 г. № 100 (далей – Правiлы гандлю), гандлёвае месца на рынку – гэта частка гандлёвага прылаўка, гандлёвага раду, стала для размяшчэння тавараў або тэрыторыi рынка для ўстаноўкi пераноснага прыстасавання цi транспартнага сродку, неабходная для выкладкi i рэалiзацыi тавараў з адным прадаўцом i вядзеннем адзiнага ўлiку паступлення i рэалiзацыi тавараў. Канкрэтны памер гандлёвага месца вызначае ўласнiк рынку.
Згодна з пунктам 8 Правiл гандлю ўзаемаадносiны рынку з гандлюючымi вызначаюцца шляхам продажу месячных, дэкадных абанементаў або разавых талонаў за гандлёвае месца. Размер i парадак збiрання разавага збору i платы за паслугi ўстанаўлiваюцца ўласнiкам або па яго даручэнню адмiнiстрацыяй рынку згодна з заканадаўствам. Размяшчэнне месцаў у гандлёвых радах, столiкаў i iншых прыстасаванняў для продажу тавару вызначаецца адмiнiстрацыяй рынку з улiкам выканання санiтарных i процiпажарных правiл, таварнага суседства, а таксама забеспячэння зручнасцей для гандлюючых i пакупнiкоў (пункт 11).
Заканадаўства, якое рэгулюе праваадносiны ў галiне санiтарыi (Закон “Аб санiтарна-эпiдэмiчным дабрабыце насельнiцтва”, Санiтарныя правiлы i ветэрынарныя правiлы, зацверджаныя пастановай Мiнiстэрства аховы здароўя № 28, Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання № 10 ад 30 мая 2000 г., БНiП 2.07.01-89. Горадабудаўнiцтва. Планiроўка i забудова гарадскiх i сельскiх паселiшчаў (са змян. 1990 г.), БНiП 1.02.01-85. Iнструкцыя аб складзе, парадку распрацоўкi, узгаднення i зацвярджэння праектна-сметнай дакументацыi на будаўнiцтва прадпрыемстваў, будынкаў i збудаванняў i iнш.), не змяшчае прадпiсанняў адносна памераў гандлёвага месца на рынках.
Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь для кірмашоў і рынкаў, зацверджанымі загадам Міністэрства ўнутраных спраў ад 25 чэрвеня 1996 г. № 35, устаноўлены мінімальныя межы плошчы кірмашоў і рынкаў у разліку на аднаго чалавека, а таксама мінімальная плошча гандлёвага месца для кожнага гандлюючага з рук і без гандлёвага абсталявання і шэраг іншых абмежаванняў, якія ў пэўнай ступені дазваляюць разліковым метадам устанавіць арыенціровачны памер гандлёвага месца (падпункты 3.5 – 3.7 пункта 3, падпункты 4.5, 4.6, 4.8 – 4.12, 4.15 пункта 4). Аднак канкрэтны памер гандлёвага месца з улікам выканання патрабаванняў нарматыўных прававых актаў вызначае ўласнік рынку, як гэта прадугледжана Правіламі гандлю.
Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу, што ў адпаведнасці з Дэкрэтам № 12 да пунктаў продажу адносяцца ў ліку іншых пералічаных пунктаў гандлю адасобленыя гандлёвыя месцы на рынках па-за стацыянарнай гандлёвай сеткай. Пры гэтым у частцы чацвёртай падпункта 3.5 пункта 3 Дэкрэта № 12 устаноўлена, што пры рэалізацыі ў некалькіх пунктах продажу тавараў, пералічаных у прыкладзеным да дадзенага Дэкрэта Пераліку, адзіны падатак выплачваецца па кожнаму пункту продажу.
Згодна з пунктам 10 Дэкрэта № 12 права даваць растлумачэнні па пытаннях аднясення гандлёвых аб’ектаў да пунктаў продажу прадастаўлена Міністэрству гандлю.
Акрамя вызначэння паняцця “гандлёвае месца на рынку”, якое змяшчаецца ў Правілах гандлю, у падпункце 1.2 пункта 1 пастановы Міністэрства гандлю ад 10 ліпеня 2001 г. № 28 “Аб некаторых пытаннях аднясення гандлёвых аб’ектаў да пунктаў продажу, прадугледжаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2001 г. № 12” устаноўлена, што да адасобленых гандлёвых месцаў на рынках па-за стацыянарнай гандлёвай сеткай адносяцца пункты разноснай і развазной сеткі, гандлёвыя месцы ў гандлёвых радах. Гандлёвае месца ў гандлёвым радзе – гэта частка гандлёвага прылаўка, гандлёвага раду, стала для размяшчэння тавараў, неабходная для выкладкі і рэалізацыі тавараў з адным прадаўцом і вядзеннем адзінага ўліку паступлення і рэалізацыі тавараў.
Вывучэнне правапрымяняльнай практыкі паказвае, што ў выніку адрознення дадзеных Міністэрствам гандлю вызначэнняў паняцця “гандлёвае месца на рынку” індывідуальныя прадпрымальнікі, займаючы некалькі сумежных гандлёвых месцаў на рынку, уносяць плату ўласніку рынку за арэнду кожнага з гэтых месцаў, у той жа час пры вылічэнні адзінага падатку гэтыя некалькі гандлёвых месцаў разглядаюцца як адно гандлёвае месца (пункт продажу) і ў бюджэт выплачваецца адна стаўка падатку.
Гомельскім абласным Саветам дэпутатаў выпадкі, калі для гандлю прадастаўлена гандлёвае месца, памер якога ў два, тры, чатыры і больш разоў перавышае памер, вызначаны ўласнікам рынку, аднесены да іншых асаблівасцей і ўмоў ажыццяўлення дзейнасці.
Па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, пункт 3 рашэння Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад 28 сакавіка 2002 г. № 153 у частцы ўстанаўлення для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не выкарыстоўваюць наёмную працу пры рознічнай рэалізацыі тавараў праз адасобленыя гандлёвыя месцы на рынках па-за стацыянарнай гандлёвай сеткай з гандлёвых месцаў, памер якіх перавышае памер, вызначаны ўласнікам рынку, павышаючых каэфіцыентаў да ставак адзінага падатку не супярэчыць Канстытуцыі і заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
У той жа час Канстытуцыйны Суд лічыць, што, паколькі памеры гандлёвага месца на рынку непасрэдна звязаны з устанаўленнем арэндадавальнікам арэнднай платы, стаўкі якой вызначаюцца ім у адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама паколькі ў мэтах рэалізацыі Дэкрэта № 12 вышэйуказаныя гандлёвыя месцы адносяцца да пунктаў продажу, у залежнасці ад колькасці і памераў якіх вызначаецца стаўка адзінага падатку, мінімальны памер гандлёвага месца падлягае нарматыўнаму рэгуляванню з мэтай забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, у прыватнасці права на наданне дзяржавай роўных правоў для ажыццяўлення гаспадарчай і іншай дзейнасці, акрамя забароненай законам (частка другая артыкула 13 Канстытуцыі).
Кіруючыся часткай першай артыкула 116, часткай чацвёртай артыкула 122 Канстытуцыі, артыкуламі 7, 36, 38, 40, 401 Закона “Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь”, Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць, што рашэнне Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад 28 сакавіка 2002 г. № 153 “Аб устанаўленні ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, якія ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў, работ (паслуг), у межах базавых ставак адзінага падатку, указаных у Пераліку відаў дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх індывідуальныя прадпрымальнікі і іншыя фізічныя асобы выплачваюць адзіны падатак, а таксама базавых ставак адзінага падатку, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2001 г. № 12” у частцы ўстанаўлення для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія не выкарыстоўваюць наёмную працу пры рознічнай рэалізацыі тавараў праз адасобленыя гандлёвыя месцы на рынках па-за стацыянарнай гандлёвай сеткай з гандлёвых месцаў, памер якіх перавышае памер, вызначаны ўласнікам рынку, павышаючых каэфіцыентаў да ставак адзінага падатку не супярэчыць Канстытуцыі і заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
2. Прапанаваць Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь для забеспячэння больш поўнай абароны правоў і законных інтарэсаў індывідуальных прадпрымальнікаў, якія рэалізуюць тавары праз гандлёвыя месцы на рынках, устанавіць мінімальны памер такіх гандлёвых месцаў.
3. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
4. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь Р.А. Васілевіч