Навіны
Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Сяргеева В.Г. 12–14 снежня 2012 г. прыняла ўдзел у рабоце V Міжнароднага форуму па правах чалавека на тэму «Навука і тэхніка, навакольнае асяроддзе і правы чалавека», які адбыўся ў г. Пекіне

Міжнародны форум быў арганізаваны Кітайскім фондам развіцця ў сферы правоў чалавека, які зяўляецца нацыянальнай некамерцыйнай арганізацыяй, і Кітайскім таварыствам вывучэння правоў чалавека – найбуйнейшай нацыянальнай няўрадавай арганізацыяй у галіне правоў чалавека ў Кітаі, членам Канферэнцыі няўрадавых арганізацый Арганізацыі Абяднаных Нацый.

У рабоце Форуму прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады і няўрадавых арганізацый з 23 краін свету, міжнародных арганізацый (ААН, Еўрапейскі Суд па правах чалавека, Еўрапейскі Iнстытут омбудсмена і інш.), вучоныя-правазнаўцы.

На адкрыцці Форуму міністр Дзяржаўнага савета па інфармацыі Кітая Ванг Чен і Прэзідэнт Кітайскага таварыства вывучэння правоў чалавека Луа Хаоцэй адзначылі, што ў сучасным свеце актыўна развіваюцца эканоміка, навука і тэхніка, якія аказваюць не заўсёды спрыяльнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе; галоўнай задачай дзяржаў зяўляецца, падтрымліваючы навукова-тэхнічныя адкрыцці ў любой сферы, забяспечыць захаванне правоў чалавека пры выкарыстанні такіх дасягненняў, у тым ліку ў галіне навакольнага асяроддзя.

У выступленнях на пленарных пасяджэннях і тэматычных сесіях Міжнароднага форуму абмяркоўваліся актуальныя пытанні, якія датычацца абёму правоў чалавека на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, іх рэалізацыі і гарантый забеспячэння. Падкрэслівалася неабходнасць абароны правоў чалавека ў сувязі з развіццём інфармацыйных тэхналогій.

У сваім выступленні на Форуме намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Сяргеева В.Г. праінфармавала яго ўдзельнікаў аб заканадаўчым рэгуляванні у Беларусі адносiн, звязаных з навакольным асяроддзем. Было адзначана, што дадзенае рэгуляванне грунтуецца на палажэннях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць права кожнага на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і на пакрыццё ўрону, нанесенага парушэннем гэтага права. Прамые адносiны да права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе маюць замацаваныя ў Канстытуцыі правы грамадзян Беларусі на атрыманне інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя, на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы, а таксама гарантыі права на ахову здароўя, якое забяспечваецца ў тым ліку мерамі па аздараўленню навакольнага асяроддзя. Немалаважна, што праву на спрыяльнае навакольнае асяроддзе карэспандуе абавязак дзяржавы ажыццяўляць кантроль за рацыянальным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў у мэтах абароны і паляпшэння ўмоў жыцця, аховы і аднаўлення навакольнага асяроддзя.

У дакладзе была звернута ўвага на тое, што Канстытуцыя замацоўвае ў выключнай уласнасці дзяржавы нетры, воды, лясы і землі сельскагаспадарчага прызначэння, што дазваляе забяспечыць найбольшую ахову, руплівае выкарыстанне і мэтанакіраванае аднаўленне дадзеных прыродных рэсурсаў.

Адзначаны таксама як неабходная ўмова для эфектыўнага прававога вырашэння нацыянальных і глабальных экалагічных праблем удзел Рэспублікі Беларусь у міжнародна-прававым супрацоўніцтве.

У выступленні падкрэслена роля Канстытуцыйнага Суда ў забеспячэнні вяршэнства і прамога дзеяння Канстытуцыі, правоў чалавека і грамадзяніна, адным з якіх зяўляецца права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе, што ўяўляе сабой найважнейшую канстытуцыйную каштоўнасць. Заключэнні і рашэнні Канстытуцыйнага Суда, прынятыя ў парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў і наступнага кантролю канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, станоўча ўплываюць на развіццё прававой сістэмы рэспублікі, дазваляюць папярэджваць уступленне ў сілу законаў, рэгулюючых адносіны ў сферы навакольнага асяроддзя, якія супярэчаць Канстытуцыі, і садзейнічаць больш эфектыўнай рабоце заканадаўца і правапрымяненню.

У ходзе рабочых сустрэч з прадстаўнікамі міжнародных і іншых арганізацый абмяркоўваліся пытанні ажыццяўлення канстытуцыйнага правасуддзя, асаблівасці рэалізацыі права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе з улікам умоў канкрэтнай краіны.