10 мая 2011 г. № Р-590/2011
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Марыскіна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 і пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфiкацыi Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання і папярэджаннi ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць ад 14 кастрычніка 1996 года».
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Марыскiна А.У., прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфiкацыi Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання і папярэджаннi ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць ад 14 кастрычніка 1996 года» і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь устанавіў:
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфiкацыi Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання і папярэджаннi ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць ад 14 кастрычніка 1996 года» (далей – Закон) прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 27 красавiка
Закон з’яўляецца актам аб выражэнні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання і папярэджаннi ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць ад 14 кастрычніка 1996 года (далей – Пратакол), падпісанага ў г. Мінску 11 жніўня 2010 года ў мэтах удакладнення і змянення некаторых палажэнняў Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання і папярэджаннi ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць ад 14 кастрычніка 1996 года (далей – Пагадненне).
Пратаколам уносяцца змяненні і дапаўненні ў Пагадненне, якімі, у прыватнасці, удакладняюцца асобныя тэрміны; стаўкі падатку па дывідэндах устанаўліваюцца ў залежнасці ад долі замежнага ўдзельніка ў статутным фондзе кампаніі; вызначаецца парадак падаткаабкладання даходаў ад адчужэння акцый (долей) кампаніі, у адпаведнасці з якім права падаткаабкладання прадастаўляецца дзяржаве, у якой размешчана кампанія, акцыі (долі) якой адчужаюцца; удакладняюцца палажэнні аб абмене інфармацыяй.
У абзацы трэцім артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь «О международных договорах Республики Беларусь» прадугледжана, што ратыфікацыі падлягаюць міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы, у якіх устанаўліваюцца іншыя правілы, чым тыя, што змяшчаюцца ў законах Рэспублікі Беларусь, дэкрэтах і ўказах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пратакол змяшчае іншыя правілы, чым устаноўленыя артыкуламі 35, 139, 146 і 149 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з абзацам васямнаццатым артыкула 1 Закона «О международных договорах Республики Беларусь» Пратакол з’яўляецца папраўкай да Пагаднення.
Згодна з абзацам другім часткі шостай артыкула 39 Закона «О международных договорах Республики Беларусь» рашэнне аб выражэнні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе паправак да міжнародных дагавораў прымаецца Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь у форме закона ў дачыненні да паправак да міждзяржаўных і міжурадавых дагавораў, згода на абавязковасць якіх для Рэспублікі Беларусь была выражана ў форме закона Рэспублікі Беларусь.
У сувязі з гэтым выбар формы нарматыўнага прававога акта для мэты ратыфікацыі Пратакола з’яўляецца абгрунтаваным.
Па свайму зместу Закон не супярэчыць Канстытуцыі.
Парадак прыняцця Закона адпавядае палажэнням артыкулаў 97–100 Канстытуцыі. Суб’екты заканадаўчага працэсу пры прыняцці Закона дзейнічалі ў межах кампетэнцыі, замацаванай артыкуламі 97–99 Канстытуцыі.
Такім чынам, Канстытуцыйны Суд прыходзіць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта, парадку прыняцця, а таксама з пункту гледжання размежавання кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі пры прыняцці акта Закон адпавядае Канстытуцыі.
Кіруючыся часткамі першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, часткамі восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 і пунктам 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфiкацыi Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Чэшскай Рэспублiкi аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання і папярэджаннi ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць ад 14 кастрычніка 1996 года» адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь П.П.Міклашэвіч