7 красавіка 2011 года ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» на падставе прапановы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Канстытуцыйны Суд прыняў рашэнне «Аб пазіцыі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь па Закону Рэспублікі Польшча «Аб Карце паляка».
Вывучыўшы нормы Закона Рэспублікі Польшча «Аб Карце паляка» на адпаведнасць палажэнням міжнародных прававых актаў, даследаваўшы іншыя дакументы і матэрыялы, Канстытуцыйнай Суд прыйшоў да наступных вывадаў:
нормы пункта 3 часткі 1 артыкула 2 і часткі 4 артыкула 13 Закона Рэспублікі Польшча «Аб Карце паляка» у частцы ўстанаўлення правамоцтваў пэўных грамадскіх аб'яднанняў, якія зарэгістраваны і дзейнiчаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на вырашэнне пытанняў, звязаных з выдачай Карты паляка, як нормы, што сведчаць аб распаўсюджванні дзеяння дадзеных норм на суб'ектаў права, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй беларускай дзяржавы, і на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, не адпавядаюць агульнапрызнаным прынцыпам суверэннай роўнасці дзяржаў і неўмяшання ў справы, што ўваходзяць ва ўнутраную кампетэнцыю iншай дзяржавы, прадугледжаным у Статуце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Дэкларацыі аб прынцыпах міжнароднага права, якія датычацца дружалюбных адносiн і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, адобранай рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ад 24 кастрычніка 1970 года № 2625 (XXV), і іншых асноватворных міжнародных прававых актах;
нормы часткі 2 артыкула 12, частак 5 і 6 артыкула 13, частак 1 і 4 артыкула 18 Закона Рэспублікі Польшча «Аб Карце паляка», якія датычацца пытанняў выдачы Карты паляка грамадзянам Рэспублікі Беларусь консулам Рэспублікі Польшча, які ажыццяўляе консульскія функцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, не адпавядаюць палажэнням артыкулаў 5 і 73 Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах ад 24 красавіка 1963 года, артыкулаў 26 і 29 Консульскай канвенцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча ад 2 сакавіка 1992 года, паколькі іх рэалізацыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прыводзіць да парушэння ўказаных артыкулаў гэтых канвенцый, што прадугледжваюць неабходнасць адсутнасці пярэчанняў Рэспублікі Беларусь на выкананне консульскай службовай асобай Рэспублікі Польшча функцый, не ўстаноўленых у дадзеных канвенцыях, а таксама палажэнням Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве ад 23 чэрвеня 1992 года аб выстройванні адносiн паміж дзяржавамі ў духу ўзаемнай павагі, добрасуседства і партнёрства;
нормы артыкула 5, пункты 1 і 2 часткі 1 артыкула 6 Закона Рэспублікі Польшча «Аб Карце паляка» у частцы прадастаўлення грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія маюць Карту паляка, ільготнага візавага рэжыму і прывілей у галіне працаўладкавання як не адпаведныя заяўленым ва ўказаным Законе мэтам і ўстаноўленыя ў аднабаковым парадку, без узгаднення з Рэспублікай Беларусь, не адпавядаюць палажэнням артыкула 15 Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб узаемных паездках грамадзян, заключанага шляхам абмену нотамі 20 снежня 2007 года, а таксама артыкула 2 Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб узаемным працаўладкаванні грамадзян ад 27 верасня 1995 гады як парушаючыя агульнапрызнаны прынцып добрасумленнага выканання дзяржавамі абавязацельстваў, прадугледжаны ў Дэкларацыі аб прынцыпах міжнароднага права, якія датычацца дружалюбных адносiн і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, адобранай рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ад 24 кастрычніка 1970 года № 2625 (XXV), і ў артыкулах 26 і 31 Венскай канвенцыі аб праве міжнародных дагавораў ад 23 мая 1969 года.