Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. прыняў удзел у II Кангрэсе Сусветнай канферэнцыі па канстытуцыйнаму правасуддзю, які адбыўся 16–18 студзеня 2011 года ў г. Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія).
У Кангрэсе прынялі ўдзел кіраўнікі і суддзі канстытуцыйных судоў і органаў роўнай юрысдыкцыі болей чым з 90 краін, якія прадстаўляюць Канферэнцыю еўрапейскіх канстытуцыйных судоў, Канферэнцыю органаў канстытуцыйнага кантролю краін маладой дэмакратыі, Iбера-амерыканскую канферэнцыю па канстытуцыйнаму правасуддзю, а таксама прадстаўнікі судоў Садружнасцi Нацый (Брытанскай), Саюза арабскіх канстытуцыйных судоў і саветаў, Асацыяцыі франкамоўных канстытуцыйных судоў, азіяцкіх канстытуцыйных судоў, Паўднёва-афрыканскага форума суддзяў вярхоўных судовых органаў і іншых міжнародных арганізацый.
У ходзе пленарных пасяджэнняў абмяркоўваліся пытанні забеспячэння незалежнасці органаў канстытуцыйнага кантролю, суддзяў пры ажыццяўленні канстытуцыйнага правасуддзя, узаемадзеяння канстытуцыйных судоў з заканадаўчымі і выканаўчымі органамі ўлады. Удзельнікі форума аднадушна адзначылі важнасць рэальнага забеспячэння незалежнасці судоў, а таксама неабходнасць фарміравання адпаведнай канстытуцыйнай культуры ў грамадстве як аднаго з асноўных фактараў эфектыўнага функцыянiравання сістэмы канстытуцыйнага кантролю.
У сваім выступленні на Кангрэсе Старшыня Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіч П.П. падкрэсліў, што прадугледжаныя Канстытуцыяй і законамі Рэспублікі Беларусь гарантыі незалежнасці канстытуцыйнага правасуддзя рэалізуюцца ў прынцыпах фарміравання і функцыянiравання Канстытуцыйнага Суда нашай краіны, парадку выбрання (назначэння) суддзяў, нарматыўна-прававой, адміністрацыйнай і фінансавай незалежнасці. Указаныя гарантыі, з’яўляючыся аб’ектыўнымі падставамі незалежнасці канстытуцыйнага правасуддзя, дазваляюць Канстытуцыйнаму Суду Беларусі займаць ва ўмовах падзелу ўлад належнае месца ў дзяржаўным механізме, ажыццяўляючы абарону канстытуцыйнага ладу, правоў і свабод грамадзян.
Адбыліся рабочыя сустрэчы з кіраўнікамі канстытуцыйных судоў Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Бельгіі, Бразіліі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Малдовы, Манголіі, Расіі, Сербіі, Харватыі, Украіны, Эстоніі, Сакратаром Венецыянскай камісіі Савета Еўропы і інш. Абмяркоўваліся перспектывы развіцця двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, умацавання кантактаў на ўзроўні рэгіянальных арганізацый, узмацнення інфармацыйнага абмену паміж органамі канстытуцыйнага кантролю розных дзяржаў.