Акты Канстытуцыйнага Суда
РАШЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 снежня 2010 г. № Р-530/2010
Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменения и дополнения в Закон Республики Беларусь «Об оперативно-розыскной деятельности»

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., намесніка Старшыні Марыскіна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Варановіча Т.В., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П.

 

на падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 і пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь»

 

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменения и дополнения в Закон Республики Беларусь «Об оперативно-розыскной деятельности».

 

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Рабцава Л.М., прааналізаваўшы адпаведныя палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), Закона Рэспублікі Беларусь «О внесении изменения и дополнения в Закон Республики Беларусь «Об оперативно-розыскной деятельности» і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь устанавіў:

 

Закон Рэспублікі Беларусь «О внесении изменения и дополнения в Закон Республики Беларусь «Об оперативно-розыскной деятельности» (далей – Закон) прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 снежня 2010 г., адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 10 снежня 2010 г. і прадстаўлены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на подпіс.

 

Прыняцце Закона абумоўлена неабходнасцю ўдасканальвання прававога рэгулявання адносін у сферы аператыўна-вышуковай дзейнасці з мэтай устанаўлення дадатковых гарантый законнасці пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

 

Законам уносяцца змяненне і дапаўненне ў Закон Рэспублікі Беларусь «Об оперативно-розыскной деятельности», у адпаведнасці з якімі органам (службовым асобам), якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць, забараняецца падбухторваць, схіляць, падахвочваць грамадзян да ўчынення проціпраўных дзеянняў (правакацыя); штучна ствараць абставіны (сітуацыю), таксама як і аказваць на асобу, у адносінах да якой праводзіцца аператыўна-вышуковае мерапрыемства, уздзеянне, што выключае магчымасць свабоднага выбару гэтай асобай характару сваіх дзеянняў, у тым ліку рэалізацыі права на добраахвотную адмову ад злачынства.

 

Пры ацэнцы канстытуцыйнасці Закона Канстытуцыйны Суд зыходзіць як з палажэнняў Канстытуцыі, так і агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права.

 

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь забяспечвае законнасць і правапарадак (частка трэцяя артыкула 1); усе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў (артыкул 22); ніхто не можа быць прызнаны вінаватым у злачынстве, калі яго віна не будзе ў прадугледжаным законам парадку даказана і ўстаноўлена прыгаворам суда, які ўступіў у законную сілу; абвінавачваны не абавязаны даказваць сваю невінаватасць (артыкул 26); доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы (артыкул 27); правасуддзе ажыццяўляецца на аснове спаборнасці і роўнасці бакоў у працэсе (частка першая артыкула 115).

 

Агульнапрызнаныя прынцыпы міжнароднага права замацаваны ў артыкуле 10 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, які прадугледжвае, што кожны чалавек для вызначэння яго правоў і абавязкаў і для ўстанаўлення абгрунтаванасці прад’яўленага яму крымінальнага абвінавачання мае права на аснове поўнай роўнасці на тое, каб яго справа была разгледжана публічна і з выкананнем усіх патрабаванняў справядлівасці незалежным і непрадузятым судом. У артыкуле 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах таксама замацоўваецца роўнасць усіх асоб перад судамі і трыбуналамі і ўстанаўліваецца, што кожны мае права пры разглядзе любога крымінальнага абвінавачання, якое прад'яўляецца яму, на справядлівы і публічны разбор справы кампетэнтным, незалежным і непрадузятым судом.

 

Змяненне і дапаўненне, якія уносяцца ў Закон «Об оперативно-розыскной деятельности», адпавядаюць таксама еўрапейскім стандартам, замацаваным у Канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод ад 4 лістапада 1950 года, а таксама практыкай Еўрапейскага суда па правах чалавека. Нягледзячы на тое, што ўказаныя стандарты не з'яўляюцца для Рэспублікі Беларусь абавязковымі, нацыянальным заканадаўцам яны разглядаюцца ў якасці своеасаблівых арыенціраў, якія выкарыстоўваюцца пры ўдасканальванні заканадаўчага рэгулявання адпаведных адносін.

 

Пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у якасці асноватворных, па меркаванню Канстытуцыйнага Суда, павінны разглядацца і захоўвацца гарантыі справядлівага судовага разбору, паколькі скаргі на дзеянні работнікаў праваахоўных органаў прадугледжваюць права заяўніка на гарантаваную Канстытуцыяй судовую абарону, уключаючы права на спаборны працэс і роўнасць бакоў.

 

Аднымі з прынцыпаў крымінальнай адказнасці зяўляюцца роўнасць грамадзян перад законам і справядлівасць, а задачамі крымінальна-працэсуальнага закона і крымінальнага працэсу зацвярджэнне справядлівасці і тое, каб кожны, хто ўчыніў злачынства, быў падвергнуты справядліваму пакаранню. Крыніцамі доказаў у крымінальным працэсе служаць у тым ліку даныя аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, атрыманыя з мэтай устанаўлення акалічнасцей, якія маюць значэнне для законнага, абгрунтаванага і справядлівага вырашэння крымінальнай справы.

 

З улікам выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзіць да вываду аб тым, што ўносімыя Законам змяненне і дапаўненне ў Закон «Об оперативно-розыскной деятельности» заснаваны на нормах і прынцыпах Канстытуцыі, агульнапрызнаных прынцыпах міжнароднага права, абмяжоўваюць умяшанне органаў (службовых асоб), якія праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, у сферу правоў грамадзян, выступаюць гарантыямі законнасці пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, забеспячэння справядлівага правасуддзя, спаборнасці і роўнасці бакоў у працэсе, абароны інтарэсаў падсуднага, што адпавядае канстытуцыйнаму прынцыпу вяршэнства права, які прадугледжвае справядлівасць і роўнасць.

 

Закон прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у рамках паўнамоцтваў у адпаведнасці з пунктам 2 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі, адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пунктам 1 часткі першай артыкула 98 Канстытуцыі.

 

На падставе вышэйвыкладзенага Канстытуцыйны Суд лічыць, што Закон па зместу норм, форме акта і парадку прыняцця адпавядае Канстытуцыі.

 

Кіруючыся часткамі першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, часткамі восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 і пунктам 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь», Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць Закон Рэспублікі Беларусь «О внесении изменения и дополнения в Закон Республики Беларусь «Об оперативно-розыскной деятельности» адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.

 

3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.

 

 

Старшынствуючы

Старшыня Канстытуцыйнага Суда

Рэспублікі Беларусь                                                                                                         П.П.Міклашэвіч