10 красавіка 1996 г. № З-32/96
Канстытуцыйны суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага суда Цiхiнi В.Г., намеснiка Старшынi суда Фадзеева В.А., суддзяў Васiлевiча Р.А., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Пастухова М.I., Серады М.М., Фiлiпчык Р.I., Цiшкевiча С.I.
з удзелам прадстаўнiкоў бакоў:
Камiсii па заканадаўству Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, якая ўнесла прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi актаў, - Новака В.А. - сакратара камiсii;
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь - Саснова А.В. - мiнiстра працы Рэспублiкi Беларусь, Сукала В.А. - мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь;
спецыялiста Шчарбацэвiч Я.П. - намеснiка загадчыка аддзела заканадаўства аб сацыяльным развiццi Беларускага iнстытута дзяржаўнага будаўнiцтва i заканадаўства;
сведак: Каценка Н.Ф. i Шпакава С.Г.
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi справу «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь Пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31 лiпеня
У судовым пасяджэннi прыняў удзел Сашчэка I.Ф. - намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь.
Вытворчасць па справе «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь Пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31 лiпеня
Пасля выдання 30 снежня
Камiсiя па заканадаўству Вярхоўнага Савета трынаццатага склiкання падтрымала ўнесеныя ў Канстытуцыйны суд прапановы.
19 сакавiка
Выслухаўшы прадстаўнiкоў бакоў, спецыялiста, сведак, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi, законаў i iншых нарматыўных актаў, Канстытуцыйны суд устанавiў наступнае.
Артыкул 47 Канстытуцыi гарантуе грамадзянам Рэспублiкi Беларусь права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасцi, у выпадку хваробы, iнвалiднасцi, страты працаздольнасцi, страты кармiцеля i ў iншых выпадках, прадугледжаных законам.
У адпаведнасцi з артыкулам 21 Канстытуцыi забеспячэнне правоў i свабод грамадзян Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца найвышэйшай мэтай дзяржавы. Дзяржава гарантуе правы i свабоды грамадзян Беларусi, замацаваныя ў Канстытуцыi, законах i прадугледжаныя мiжнароднымi абавязацельствамi дзяржавы.
Згодна з артыкулам 23 Канстытуцыi абмежаванне правоў i свабод асобы дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб.
Артыкул 146 Канстытуцыi ўстанаўлiвае, што ў выпадку разыходжання закона з Канстытуцыяй дзейнiчае Канстытуцыя, а ў выпадку разыходжання iншага нарматыўнага акта з законам - дзейнiчае закон.
Артыкулам 12 Закона «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублiкi Беларусь» прадугледжана, што любы закон не можа быць зменены цi адменены iнакш, як шляхам прыняцця новага закона цi ўнясення змяненняў i дапаўненняў у дзеючы.
У адпаведнасцi з артыкулам 2 Закона «Аб пенсiённым забеспячэннi» ўмовы, нормы i парадак пенсiённага забеспячэння ваеннаслужачых, а таксама асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i членаў iх сем’яў рэгулююцца заканадаўствам аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых.
Спецыяльным законам, якi вырашае ўказаныя пытаннi, з’яўляецца Закон «Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў», прыняты Вярхоўным Саветам 17 снежня 1992 года. У iм замацоўваюцца ўмовы назначэння пенсiй гэтым катэгорыям асоб, памеры пенсiй, а таксама парадак iх вылiчэння з улiкам асаблiвасцей ваеннай службы i службы ў органах унутраных спраў. Артыкулам 13 закона да ведання Кабiнета Мiнiстраў аднесены пытаннi, звязаныя з парадкам назначэння i выплаты пенсiй, вызначэннем асаблiвасцей вылiчэння выслугi гадоў асобных катэгорый ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў з захаваннем гарантый, прадугледжаных гэтым законам. У той жа час Кабiнету Мiнiстраў не прадастаўлена права змяняць устаноўленыя законам памеры пенсiй.
Згодна з часткай трэцяй артыкула 42 гэтага закона пенсii асобам афiцэрскага складу, прапаршчыкам, мiчманам i ваеннаслужачым, якiя праходяць службу па кантракту, асобам начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў i iх сем’ям налiчваюцца з грашовых сродкаў гэтых ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу. Для налiчэння iм пенсiй улiчваюцца ў парадку, якi вызначаецца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, адпаведныя аклады па штатнай або апошняй займаемай пасадзе, аклады па воiнскаму або спецыяльнаму званню, працэнтная надбаўка за выслугу гадоў (няспынную службу або работу), грашовая кампенсацыя ўзамен харчовага пайка, уключаючы выплаты, звязаныя з iндэксацыяй грашовых сродкаў. Указанае грашовае забеспячэнне ў частцы, якая не перавышае 10-разовага памеру мiнiмальнай заработнай платы, улiчваецца пры налiчэннi пенсii поўнасцю, а астатняя яго частка - у памеры 50 працэнтаў.
Пастановай Кабiнета Мiнiстраў ад 31 лiпеня
Пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 снежня
Канстытуцыйны суд прыйшоў да высновы, што Кабiнет Мiнiстраў, устанавiўшы норму аб тым, што для разлiку пенсiй аклады за воiнскiя (спецыяльныя) званнi i службовыя аклады ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў улiчваюцца з прымяненнем каэфiцыента 0,8 фактычна змянiў нормы пенсiённага забеспячэння, гарантаваныя Законам «Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў». Тым самым Кабiнет Мiнiстраў перавысiў свае паўнамоцтвы i парушыў артыкулы 21, 23 i 146 Канстытуцыi, артыкул 12 Закона «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублiкi Беларусь», а таксама частку трэцюю артыкула 42 Закона «Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў».
Канстытуцыйны суд звяртае таксама ўвагу Кабiнета Мiнiстраў на недапушчальнасць увядзення ў дзеянне нарматыўных актаў, якiя датычаць правоў, свабод i абавязкаў грамадзян, без iх афiцыйнага апублiкавання, што, у прыватнасцi, мела месца ў адносiнах да пастановы Кабiнета Мiнiстраў ад 31 лiпеня
З улiкам выкладзенага i кiруючыся артыкуламi 127, 128, 129 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 11, 36, 38, 40, 43 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь», Канстытуцыйны суд Рэспублiкi Беларусь
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць неадпаведнымi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь Пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31 лiпеня
2. Прапанаваць Кабiнету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прывесцi рашэннi ўрада ў адпаведнасць з гэтым заключэннем.
3. Апублiкаваць гэта заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў «Народнай газеце», «Звяздзе», а таксама ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь» i тых выданнях, дзе была апублiкавана Пастанова Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 снежня
4. Гэта заключэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця, з’ўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага суда
Рэспублiкi Беларусь В.Г.Цiхiня