28 мая 1996 г. № З-36/96
Канстытуцыйны суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага суда Цiхiнi В.Г., суддзяў Васiлевiча Р.А., Вашкевiча А.Я., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Пастухова М.I., Серады М.М., Фiлiпчык Р.I., Цiшкевiча С.I., Чудакова М.П.
з удзелам прадстаўнiкоў Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, якi прыняў акт:
Скрыган А.Н. - намеснiка Старшынi Камiсii па сацыяльнай палiтыцы i працы; Шчукiна В.А. - сакратара Камiсii па нацыянальнай бяспецы, абароне i барацьбе са злачыннасцю;
Юркевiч Г.I. - загадчыка аддзела экспартна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;
эксперта Мялешка К.Т. - дацэнта кафедры грамадзянскага працэсу i працоўнага права Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта, кандыдата юрыдычных навук
разглядзеў у адкрытым судовым пасяджэннi справу «Ад адпаведнасцi Канстытуцыi артыкула 88 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiённым забеспячэннi» i артыкула 56 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў».
У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел:
Камянкоў В.С. - намеснiк Старшынi Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублiкi Беларусь, Сашчэка I.Ф. - намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь, Бачкова Г.В. - намеснiк мiнiстра юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Вытворчасць па справе ўзбуджана 29 сакавiка
Праверцы падлягаў артыкул 88 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 17 красавiка
Выслухаўшы прадстаўнiкоў бакоў, эксперта, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналiзаваўшы нормы Канстытуцыi, законаў i мiжнародна-прававых актаў, Канстытуцыйны суд прыйшоў да наступных вывадаў.
Згодна артыкулу 1 Канстытуцыi Рэспублiка Беларусь - унiтарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава.
Артыкулам 47 Канстытуцыi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасцi, у выпадку хваробы, iнвалiднасцi, страты працаздольнасцi, страты кармiльца i ў другiх выпадках, прадугледжаных законам.
У артыкуле 21 Канстытуцыi указана, што забеспячэнне Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца вышэйшай мэтай дзяржавы.
Артыкулам 22 Канстытуцыi ўстаноўлена, што ўсе роўныя перад законам i маюць права без усякай дыскрымiнацыi на роўную абарону правоў i законных iнтарэсаў.
Артыкул 23 Канстытуцыi прадугледжвае, што абмежаванне правоў i свабодаў асобы дапускаецца толькi ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтарэсах нацыянальнай бяспекi, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабодаў другiх асоб.
У адпаведнасцi з артыкулам 63 Канстытуцыi ажыццяўленне прадугледжаных Канстытуцыяй правоў i свабодаў асобы можа быць прыпынена толькi ва умовах надзвычайнага або ваеннага палажэння ў парадку i межах, вызначаных Канстытуцыяй i законам.
Згодна артыкулу 22 Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека кожны чалавек, як член грамадства, мае права на сацыяльнае забеспячэнне i на ажыццяўленне неабходных для падтрымкi яго годнасцi i для свабоднага развiцця яго асобы правоў ў эканамiчнай, сацыяльнай i культурнай галiнах пры дапамозе нацыянальных намаганняў i мiжнароднага супрацоўнiцтва i ў адпаведнасцi са структурай i рэсурсамi кожнай дзяржавы.
Артыкулам 9 Мiжнароднага пакта аб эканамiчных, сацыяльных i культурных правах, ратыфiкаванага Рэспублiкай Беларусь, устаноўлена, што дзяржавы, якiя ўдзельнiчаюць ў даным Пакце, прызначаюць права кожнага чалавека на сацыяльнае забеспячэнне, уключаючы сацыяльнае страхаванне.
Канстытуцыйнае права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на пенсiённае забеспячэнне замацавана, у прыватнасцi, у законах «Аб пенсiённым забеспячэннi» i «Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў».
Артыкулам 4 Закона «Аб пенсiённым забеспячэннi» прадугледжаны пенсii: працоўныя (па узросту, па iнвалiднасцi, у выпадку страты кармiльца, за выслугу гадоў, за асобыя заслугi перад рэспублiкай) i сацыяльныя.
Згодна артыкулу 5 гэтага закона права на працоўную пенсiю маюць асобы, якiя займаюцца грамадска карыснай працай або iншай дзейнасцю, якая залiчваецца у стаж працы, i iх сем’i, а таксама вучнi агульнаадукацыйных школ. Непрацаздольныя грамадзяне, якiя не атрымлiваюць працоўную пенсiю, маюць права на сацыяльную пенсiю на ўмовах, вызначаных законам.
Прыпыненне выплаты працоўнай пенсii ў выпадках, прадугледжаных артыкулам 88 Закона «Аб пенсiённым забеспячэннi» i артыкулам 56 Закона «Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў», азначае фактычна пазбаўленне грамадзянiна права на пенсiю на вызначаны тэрмiн.
Прыпыненне выплаты працоўнай пенсii асуджанаму пенсiянеру набывае характар дадатковага пакарання, якое не прадугледжана дзейнiчаючым заканадаўствам. Акрамя таго, яно пазбаўляе ўтрыманцаў асуджанага права на атрыманне платы з яго боку.
Прыпыненне выплаты трудавой пенсii пенсiянеру на час пазбаўлення свабоды не забяспечвае таксама пацярпелага права на спагнанне як маёмаснага ўрону, так i матэрыяльнага пакрыцця маральнай шкоды.
Суд звяртае увагу на тое, што прымяненне нормаў указаных законаў на практыцы ажыццяўляецца не толькi ў адносiнах асобаў, асуджаных да пазбаўлення свабоды па прыгавору суда, але i асобаў, у адносiнах якiх выбрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад стражу. Падобная практыка мае месца ў дзейнасцi Мiнiстэрства сацыяльнай абароны, Мiнiстэрства унутраных спраў, Мiнiстэрства абароны, Камiтэта дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь.
Такiм чынам суд лiчыць, што прыпыненне выплаты працоўнай пенсii ў выпадку пазбаўлення пенсiянера свабоды з’яўляецца абмежаваннем канстытуцыйнага права грамадзян на пенсiённае забеспячэнне i не адпавядае артыкулам 21, 22, 23 i 47 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. У адрозненне ад працоўных пенсiй, якiя заработаны папярэдняй працай, выкананнем значымых для грамадства абавязкаў, сацыяльныя пенсii не маюць непасрэднай сувязi з грамадска карыснай дзейнасцю i таму законам могуць быць устаноўлены пэўныя абмежаваннi ў iх выплаце.
З улiкам выкладзенага i кiруючыся артыкуламi 127, 128, 129 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 11, 36, 38, 40, 43 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь», Канстытуцыйны суд Рэспублiкi Беларусь
В Ы Р А Ш Ы Ў:
1. Прызнаць неадпаведнымi Канстытуцыi артыкул 88 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiённым забеспячэннi» i артыкул 56 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiённым забеспячэннi ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў» у частцы прыпынення выплаты працоўнай пенсii на час пазбаўлення пенсiянера свабоды. Лiчыць iх страцiўшымi сiлу з 1 чэрвеня 1996 года.
2. Прапанаваць Вярхоўнаму Савету Рэспублiкi Беларусь i органам выканаўчай улады прывесцi законы i другiя нарматыўныя акты ў адпаведнасць з гэтым заключэннем.
3. Апублiкаваць гэта заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў «Народнай газеце», «Звяздзе», а таксама ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь» i тых выданнях, дзе былi апублiкаваны ўказаныя законы.
4. Гэта заключэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага суда
Рэспублiкi Беларусь В.Г.Цiхiня