18 чэрвеня 1996 г. № 3-37/96
Канстытуцыйны суд Рэспублiкi Беларусь у саставе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага суда Цixiнi В.Г., суддзяў Васiлевiча Р.А., Вашкевiча А.Я., Keнiк К.I., Падгрушы В.В., Пастухова М.I., Серады М.М., Фiлiпчык Р.I., Чудакова М.П.
з удзелам прадстаўнiкоў Cтapшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, якi ўнёс прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўнага акта:
Лазовiка Н.I. - старшынi падкамiсii па мясцоваму самакiраванню Kaмicii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па дзяржаўнаму будаўнiцтву i мясцоваму сaмaкipaвaнню;
Юркевіч Г.I. - загадчыцы аддзела экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь
разгледзеў у адкрытым пасяджэннi справу «Аб адпаведнасці Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiстапада 1995 года № 476 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб старшынi абласнога, Miнcкaгa гарадскога выканаўчага камiтэта».
У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел: Сашчэка I.Ф. - нaмecнiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь; Бачкова Г.В. - намеснiк мiнicтpa юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Вытворчасць па справе ўзбуджана Канстытуцыйным судом па прапанове Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь дванаццатага склiкання Гры-ба М.I. на падставе часткi першай артыкула 127 Канстытуцыi, артыкулаў 5 i 6 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь».
Праверцы падлягаў указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiстапада 1995 года № 476 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб старшынi абласнога, Miнcкaгa гарадскога выканаўчага кaмiтэта» (Збор указаў Прэзідэнта i пастаноў Кабiнета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь,
Пунктам 1 названага указа зацверджана Палажанне, якім прадугледжаны парадак назначэння на пасаду старшынi абласнога, Мiнскага гарадскога выканаўчага камітэта i вызвалення ад гэтай пасады, патрабаваннi, якiя прад’яўляюцца да кандыдата на гэтую пасаду.
Палажэннем вызначана кампетэнцыя старшынi абласнога, Miнcкaгa гарадскога выканаўчага камітэта, яго падкантрольнасць i падсправаздачнасць, адказнасць, гарантыi прававой i сацыяльнай абароны.
Пунктам 2 указа Кабiнету Miнicтpaў дадзена даручэнне прадставiць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь прапановы аб прывядзенні заканадаўчых актаў у адпаведнасць з указам, а таксама ўнесці неабходныя змяненнi i дапаўненнi ў акты ўрада.
У прапанове ў Канстытуцыйны суд Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь дванаццатага склiкання ўказаў, што шэраг нормаў Палажання аб старшынi абласнога, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта супярэчаць дзеючаму заканадаўству. На яго думку, Прэзiдэнт, зацвердзiўшы гэтае Палажэнне, умяшаўся ў сферу паўнамоцтваў органа заканадаўчай улады, паколькi парадак назначэння, статус i кампетэнцыя старшынi абласнога, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта павiнны вызначацца законам. Гэтыя пытаннi вырашаны ў Законе «Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь» i не патрабуюць дадатковага рэгулявання ўказам Прэзiдэнта.
У прапанове ўказана таксама, што абвяшчэнне старшынi абласнога, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта вышэйшай службовай асобай на тэрыторыi адпаведна вобласцi цi горада Miнcкa супярэчыць артыкулу 6 Канстытуцыi, таму што замацоўвае прыярытэт органаў выканаўчай улады над iншымi дзяржаўнымi органамi. На думку Старшынi Вярхоўнага Савета, прадастаўленне старшынi абласнога, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта больш шырокіх паўнамоцтваў супярэчыць Закону «Аб мясцовым кіраваннi i caмaкipaвaннi ў Рэспублiцы Беларусь» у сувязi з тым, што частка гэтых паўнамоцтваў належыць мясцоваму выканаўчаму кaмiтэтy як калегiяльнаму органу, а не асабiста яго старшынi. Акрамя таго, надзяленне старшынi выканаўчага кaмiтэтa пэўнымi паўнамоцтвамi ў адносiнах да камунальнай уласнасцi i падведамных прадпрыемстваў супярэчыць артыкулу 46 Закона “Аб уласнасцi у Рэспублiцы Беларусь», артыкулу 44 Закона «Аб прадпрыемствах у Рэспублiцы Беларусь», артыкулам 8 i 28 Закона «Аб мясцовым кіраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь».
У прапанове ўказваецца таксама на неканстытуцыйнасць пункта 2 указа, паколькi падзаконныя нарматыўныя акты павiнны прыводзiцца ў адпаведнасць з законам, а не заканадаўчыя акты - у адпаведнасць з указам.
Выслухаўшы прадстаўнiкоў боку, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi, законаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны суд прыйшоў да наступных высноў.
Згодна з артыкулам 6 Канстытуцыi дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўладаў: заканадаўчай, выканаўчай i судовай. Дзяржаўныя органы ў межах сваiх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, стрымлiваюць i ўраўнаважваюць адзiн аднаго.
Артыкулам 124 Канстытуцыi прадугледжана, што кампетэнцыя, парадак стварэння i дзейнасцi органаў мясцовага кiравання i самакiравання вызначаюцца законам.
У адпаведнасці з артыкулам 146 Канстытуцыi законы i iншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на аснове i ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь. У выпадку разыходжання закона з Канстытуцыяй дзейнiчае Канстытуцыя, а ў выпадку разыходжання iншara нарматыўнага акта з законам дзейнічае закон.
Артыкулам 30 Закона «Аб Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь» прадугледжана, што Прэзідэнт выдае ў межах сваiх паўнамоцтваў на аснове i ў мэтах выканання Канстытуцыi, законаў Рэспублiкi Беларусь i пастаноў Вярхоўнага Савета ўказы i распараджэннi, кантралюе ix выкананне. Указы i распараджэннi Прэзiдэнта не павiнны супярэчыць Канстытуцыi, законам i мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, пастановам Вярхоўнага Савета, не могуць ix дапаўняць ці змяняць. У выпадку адсутнасці нормы закона, неабходнай для ажыццяўлення выканаўчай улады ў якой-небудзь сферы адноciнaў, Прэзідэнт выкарыстоўвае права заканадаўчай iнiцыятывы.
Прааналiзаваўшы Палажанне аб старшынi абласнога, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, зацверджанае Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 476 ад 20 лiстапада
Так, пунктам 2 Палажэння устаноўлена, што старшыня выканаўчага камiтэта назначаецца на пасаду Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i зацвярджаецца, адпаведна, сесiяй абласнога, Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў шляхам адкрытага галасавання. Разам з тым, згодна з падпунктам 13 пункта 2 артыкула 8 Закона «Аб мясцовым кipaвaннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь», зацвярджэнне рэгламенту Савета, у якiм вырашаюцца адпаведныя працэдурныя пытаннi, адносiцца да выключнай кампетэнцыi гэтага Савета. Толькi Савет мае права вырашаць, якiм чынам (тайна цi адкрыта) будзе праводзiцца галасаванне па тым цi iншым пытаннi. Таму ўказанне ў Палажэннi аб адкрытым галасаваннi пры зацвярджэннi старшынi выканаўчага кaмiтэтa супярэчыць Закону «Аб мясцовым кiрaвaннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь».
Пунктам 5 Палажэння ўстаноўлена, што ў выпадку, калi пасада старшынi выканаўчага камiтэта з’яўляецца вакантнай, яго абавязкi выконвае першы намеснiк цi, па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, iншая асоба да назначэння ва ўстаноўленым парадку новага старшынi выканаўчага камiтэта. Гэта норма супярэчыць частцы шостай пункта першага артыкула 14 Закона «Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь», згодна з якой у выпадку адсутнасцi старшынi цi немагчымасці выканання iм сваiх абавязкаў яго замяшчае першы намеснiк.
У пункце 10 Палажэння кампетэнцыя старшынi выканаўчага камiтэта вызначана больш шырока, чым гэта прадугледжана Законам «Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь» i іншымi законамi. У прыватнасці, гэтым пунктам Палажэння прадугледжана, што Старшыня выканаўчага камітэта:
вызначае структуру i штаты выканаўчага камітэта, яго ўпраўленняў, аддзелаў i iншых падраздзяленняў (абзац пяты);
назначае на пасады i вызваляе ад пасад кiраўнікоў падведамных выканаўчаму камiтэту прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў (абзац шосты);
назначае на пасады i вызваляе ад пасад кiраўнiкоў прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў, аб’яднанняў, заснаваных на камунальнай уласнасцi (абзац сёмы);
назначае прадстаўнiкоў дзяржавы ў органах кiравання акцыянерных таварыстваў i iншых суб’ектаў гаспадарання, акцыi якіх (долi ў якіх) знаходзяцца ў камунальнай уласнасцi (абзац дзевяты);
адмяняе загады кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў выканаўчага камiтэта, падведамных выканаўчаму камiтэту прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў (абзац адзiнаццаты);
кiруе грамадзянскай абаронай, адпаведна, на тэрыторыi вобласцi, горада Мiнска, у выпадках стыхiйных бедстваў, аварый, катастроф прымае меры па выратаванню людзей i захаванню матэрыяльных каштоўносцей, мае права для лiквiдацыi такiх надзвычайных сiтуацый прыцягваць насельнiцтва да выканання неадкладных грамадска неабходных работ i выкарыстоўваць матэрыяльна-тэхнiчныя рэсурсы прадпрыемстваў i арганiзацый незалежна ад формаў уласнасцi, якiя размешчаны адпаведна на тэрыторыi вобласцi, горада Мiнска (абзац пятнаццаты);
прыпыняе дзейнасць прадпрыемстваў, будаўнiцтва аб’ектаў, адпаведна, на тэрыторыi вобласцi, горада Мiнска пры парушэннi прыродаахоўнага i iншага заканадаўства (абзац дваццаць другi).
Пералiчаныя вышэй паўнамоцтвы, згодна з артыкулам 14 Закона «Аб мясцовым кіраваннi i самакіраваннi ў Рэспублiцы Беларусь», належаць выканаўчаму камiтэту як калегiяльнаму органу.
Надзяленне старшынi выканаўчага камiтэта пералiчанымi ў пункце 10 Палажэння правамi па кipaвaнню прадпрыемствамi камунальнай уласнасцi i падведамнымi прадпрыемствамi i ўстанoвaмi супярэчыць не толькi Закону «Аб мясцовым кipaвaннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь», але i законам «Аб уласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь», «Аб прадпрыемствах у Рэспублiцы Беларусь».
Так, у адпаведнасцi з падпунктам 3 пункта 2 артыкула 8 Закона «Аб мясцовым кipaвaннi i самaкipaвaннi ў Рэспублiцы Беларусь» выключна на сесiях Савета разглядаюцца i вырашаюцца пытаннi вызначэння ў межах, устаноўленых законам, парадку кiравання i распараджэння камунальнай уласнасцю.
Артыкул 28 гэтага закона прадугледжвае, што распараджэнне камунальнай уласнасцю ажыццяўляюць ад iмя насельнiцтва адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння адпаведныя мясцовыя Саветы дэпутатаў, а таксама выканаўчыя камiтэты i ix органы ў парадку i на ўмовах, вызначаных мясцовымi Caвeтaмi.
Згодна з артыкулам 46 Закона «Аб уласнасцi ў Рэспублiцы Беларусь», распараджэнне i кiраванне дзяржаўнай маёмасцю, якая знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi, ажыццяўляюць ад iмя насельнiцтва адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных утварэнняў адпаведныя мясцовыя Саветы дэпутатаў.
Артыкулам 44 Закона «Аб прадпрыемствах у Рэспублiцы Беларусь» наём (назначэнне, выбранне) кipaўнiкa прадпрыемства з’яўляецца правам уласнiка маёмасцi прадпрыемства i рэалiзуецца iм непасрэдна, а таксама праз упаўнаважаныя iм органы або праз савет (праўленне) прадпрыемства цi iншыя органы, якiм дэлегаваны правы па кiраванню прадпрыемствам.
Абзацам 24 пункта 10 Палажэння прадугледжана, што старшыня абласнога, Miнcкara гарадскога выканаўчага камiтэта накладае на кipaўнiкoў прадпрыемстваў i арганiзацый дзяржаўнай уласнасцi дысцыплiнарныя спагнаннi, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Гэтая норма супярэчыць арт. 1361 Кодэкса законаў аб працы Рэспублiкi Беларусь, якi прадугледжвае, што дысцыплiнарнае спагнанне прымяняецца органам (кiраўнiком), якому прадастаўлена права прыёму (выбрання, зацвярджэння, назначэння на пасаду) i звальнення работнiкаў, альбо па яго даручэнню iншым органам (кipaўнiкам).
У адпаведнасцi з абзацам чацвёртым пункта 10 Палажэння старшыня Miнcкara гарадскога выканаўчага камiтэта назначае на пасады i вызваляе ад пасад кipaўнiкoў адпаведных мясцовых адмiнiстрацый. Заключэннем Канстытуцыйнага суда Рэспублiкi Беларусь ад 11 снежня
Пунктам 9 правяраемага Палажэння прадугледжана, што старшыня выканаўчага камiтэта з’яўляецца вышэйшай службовай асобай i кipaўнiкoм выканаўчай улады, адпаведна, на тэрыторыi вобласцi, г. Мiнска. Прававы статус старшынi выканаўчага камiтэта вызначаны Законам «Аб мясцовым кipaвaннi i caмaкipaвaннi ў Рэспублiцы Беларусь» (артыкул 141), з якога не вынiкae, што старшыня выканкома з’яўляецца вышэйшай службовай асобай на адпаведнай тэрыторыi.
Суд таксама звяртае ўвагу на некарэктнасць фармулёўкi пункта 2 указа, якая змяшчае даручэнне Кабiнету Miнicтpaў падрыхтаваць прапановы аб прывядзеннi заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасць з дадзеным указам, паколькi, зыходзячы з iepapxii нарматыўных актаў, устаноўленых арт. 146 Канстытуцыi, падзаконныя нарматыўныя акты павiнны прыводзiцца ў адпаведнасць з законам, а не заканадаўчыя акты - у адпаведнасць з указам.
На падставе вышэйуказанага i кiруючыся артыкуламi 127, 128, 129 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 36, 38, 40, 43 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь», Канстытуцыйны суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць неадпаведнымi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь наступныя нормы Палажэння аб старшынi абласнога, Miнcкагa гарадскога выканаўчага кaмiтэтa, зацверджанага указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiстапада
пункт 2 у частцы ўказання на форму галасавання пры зацвярджэннi старшынi абласнога, Miнcкaгa гарадскога выканаўчага камiтэта на сecii адпаведнага Савета;
пункт 5 у частцы ўказання аб выкананнi абавязкаў старшынi абласнога, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ў выпадку вакансii iншай асобай па рашэнню Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
абзацы пункта 10:
абзац чацвёрты ў частцы назначэння на пасаду i вызвалення ад пасады старшынёй Miнcкага гарадскога выканаўчага кaмiтэтa кipaўнiкoў адпаведных мясцовых адмiнiстрацый;
абзац пяты ў частцы вызначэння структуры i штатаў выканаўчага камiтэта, яго ўпраўленняў, аддзелаў i iншых падраздзяленняў;
абзац шосты ў частцы назначэння на пасады i вызвалення ад пасад кiраўнiкоў падведамных выканаўчаму камiтэту прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў;
абзацы сёмы, дзевяты, адзiнаццаты, пятнаццаты, дваццаць другi;
абзац дваццаць чацвёрты ў частцы накладання на кipaўнiкoў прадпрыемстваў i арганiзацый дзяржаўнай уласнасцi дысцыплiнарных спагнанняў.
Прызнаць гэтыя нормы страцiўшымi сiлу з 1 лiпеня 1996 года.
2. Апублiкаваць гэтае заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн у «Народнай газеце», «Звяздзе», а таксама ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь» i тых выданнях, дзе быў апублiкаваны Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiстапада 1995 года № 476 «Аб зацвярджэннi Палажэння аб старшынi абласнога, Miнcкara гарадскога выканаўчага камiтэта».
3. Гэта заключэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы -
Старшыня Канстытуцыйнага суда
Pэcпyблiкi Беларусь В.Г. Цiхiня
АСОБНАЯ ДУМКА
суддзi Канстытуцыйнага суда М.I. Пастухова па справе «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiстапада
Лiчу, што Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20 лiстапада
Згодна з артыкулам 124 Канстытуцыi кампетэнцыя, парадак стварэння i дзейнасці органаў мясцовага кiравання i самакiравання вызначаюцца законам.
Taкiм з’яўляецца Закон «Аб мясцовым кipaваннi i caмaкipaвaннi ў Рэспублiцы Беларусь», прыняты Вярхоўным Саветам 20 лютага
У гэтым законе ёсць спецыяльны артыкул 141, якi называецца «Старшыня выканаўчага камiтэта». У iм прадугледжаны парадак назначэння на пасады старшынь абласнога, раённага, гарадскога (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчых кaмiтэтaў, а таксама ўстаноўлена ix кампетэнцыя.
У разглядаемым Палажэннi вызначаюцца прававы статус старшынi абласнога, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, парадак назначэння на пасаду i вызваленне ад пасады, яго паўнамоцтвы i адказнасць.
Не выклiкае сумненняў, што старшыні абласных, Miнcкara гарадскога выканаўчых камiтэтаў як кipaўнiкi ўваходзяць у cicтэмy органаў мясцовага кiравання i ix дзейнасць рэгулюецца Канстытуцыяй i законамi Рэспублiкi Беларусь.
3 улiкам выкладзенага лiчу, што ў Прэзiдэнта не было законных падстаў для зацвярджэння cвaiм указам Палажэння аб cтapшынi абласнога, Miнcкara гарадскога выканаўчага кaмiтэтa. Выдаўшы такi ўказ, Прэзiдэнт змянiў i дапоўнiў закон, чым перавысiў свае паўнамоцтвы.
Трэба адзначыць, што мясцовае кiраванне i самакiраванне з’яўляюцца адносна аўтаномнай сiстэмай улады. Гэта знайшло замацаванне ў раздзеле V Канстытуцыi «Мясцовае кiраванне i самакiраванне» i ў поўнай меры адпавядае прынцыпам, выкладзеным у Еўрапейскай хартыi аб мясцовым самакiраваннi 1985 года.
Згодна з артыкулам 117 Канстытуцыi, мясцовае кiраванне i самакiраванне «ажыццяўляецца грамадзянамi...» Гэта прадугледжвае, што цэнтральныя органы ўлады не маюць права ўмешвацца ў справы мясцовых уладаў, абмежаваўшы сваю ролю выданнем законаў i ажыццяўленнем кантролю за ix выкананнем.
Насуперак указаным прынцыпам арганiзацыi мясцовага кiравання i самакiравання, Палажэнне аб старшынi абласнога, Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ўстанаўлiвае жорсткую залежнасць кipaўнікoў мясцовых выканаўчых органаў ад кіраўніка дзяржавы i выканаўчай улады i фактычна пераводзiць рэгуляванне к дзейнасцi з узроўню закона на ўзровень падзаконнага акта.
Акрамя таго, гэта Палажэнне ўступае ў супярэчнасць з артыкуламi 3, 8, 9 i 14 Закона “Аб мясцовым кipaвaннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь».
Суддзя Канстытуцыйнага суда
Рэспублiкi Беларусь
М.I. Пастухоў
18 чэрвеня