26 чэрвеня 1996 г. № З-38/96
Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь у саставе старшынствуючага - Старшыні Канстытуцыйнага суда Ціхіні В.Г., намесніка Старшыні Суда Фадзеева В.А., суддзяў Васілевіча Р.А., Вашкевіча А.Я., Падгрушы В.В., Пастухова М.І., Серады М.М., Цiшкевіча С.І., Філіпчык Р.І., Чудакова М.П.
з удзелам прадстаўнікоў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, які прыняў закон:
Хрола В.П. - сакратара Kaмicii Вярхоўнага Савета па прамысловасці, транспарту. будаўніцтву, энергетыцы, гандлю i іншых паслугах.насельніцтву, cyвязі і інфарматыцы;
Cвiцiнa В.В. - галоўнага спецыяліста Экспертна - прававога ўпраўлення сакратарыята Вярхоўнага Савета;
эксперта Чыгіра В.Ф. - прафесара кафедры грамадзянскага права Беларускага дзяржаўнага yнiвepciтэта, доктара юрыдычных навук,
спецыяліста Дабравольскага Г.Г. - намеснiка мiністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублiкi Беларусь,
разгледзеў у адкрытым пасяджэннi справу «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi артыкула 70 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь».
У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел:
Камянкоў В.С. - намеснік Старшынi Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублiкi Беларусь;
Сашчэка I.Ф. - намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь;
Бачкова Г.В. - намеснiк мiнiстpa юстыцыi Республiкi Беларусь.
Справа ўзбуджана Канстытуцыйным судом па свайму меркаванню на падставе часткi другой артыкула 127 Канстытуцыi i часткi другой артыкула 5 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь». Артыкулам 70 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь прадугледжана, што пры часовай адсутнасці наймальніка або членаў яго сям’і за iмi захоўваецца жылое памяшканне на працягу шасці месяцаў.
Калі наймальнiк або члены яго сям’i адсутначалi па уважлiвых прычынах звыш шасцi месяцаў, гэты тэрмін па заяве адсутнага мажа быць падоўжаны наймальнікам, а ў выпадку спрэчак - судом.
Жылое памяшканне захоўваецца за часова адсутным наймальнікам або членамі яго сям’і на больш пpaцяглы тэpмiн у выпадках:
1) прызыву на абавязковую тэрміновую ваенную службу, а таксама прызыву афіцэраў з запасу на абавязковую ваенную службу на тэpмiн да тpox гадоў - на працягу ўсяго часу праходжання ўказанай ваеннай службы; знаходжання на абавязковай ваеннай службе ў якасці прапаршчыкаў, мічманаў i ваеннаслужачых звыштэрміновай службы - на працягу першых пяці гадоў знаходжання на абавязковай ваеннай службе;
2) часовага выезду з пастаяннага месца жыхарства па дагаворах i характару работы (экіпажы суднаў, paбoтнiкi геалагічных, пошукавых партый, экспедыцый i да т. п.) або ў сувязі з вучобай (студэнты, acпipaнты i да т. п.) - на працягу ўсяго часу выканання дадзенай работы або вучобы;
3) змяшчэння дзяцей на выхаванне ў дзіцячыя установы, да сваякоў, апекуну або папячыцелю - на працягу ўсяго часу знаходжання ix у гэтай установе, у сваякоў, апекуна або папячыцеля, калі ў жылым памяшканнi, з якога выбылі дзеці, засталіся жыць іншыя члены сям’і;
4) выезду ў сувязі з выкананнем абавязкаў апекуна або папячыцеля - на працягу ўсяго часу выканання гэтых абавязкаў,
5) выезду для лячэння ў лячэбна-прафілактычнай установе - на npацягу ўсяго часу знаходжання ў ёй;
6 ) змяшчэння ў лячэбна-працоўным прафілакторыі - на працягу ўсяго часу знаходжання у iм;
7) зняволення пад варту - на працягу усяго часу знаходжання пад следствам або судом.
У выпадках, прадугледжаных пунктамі 1-7 гэтага артыкула, жылое памяшканне захоўваецца за адсутным на працягу шасці месяцаў з дня заканчэння тэрміну, указанага ў адпаведным пункце.
Заканадаўствам могуць быць устаноўлены i іншыя умовы i выпадкi захавання жылога памяшкання за часова адсутнымі грамадзянамі на больш працяглы тэрмiн.
Заслухаўшы тлумачэннi прадстаўнiкоў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, заключэнне эксперта, меркаванне cпeцыялicтa, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналізаваўшы нормы Канстытуцыi, законаў i iншыx нарматыўных актаў, Канстытуцыйны суд прыйшоў да наступных вывадаў.
Артыкулам 22 Канстытуцыі абвешчана роўнасць yсix перад законам і права на роўную абарону правоў i законных iнтарэсaў без усякай дыскрымінацыі.
Згодна з артыкулам 23 Канстытуцыі абмежаванне правоў i свабод асобы дапускаецца толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у iнтapэcax нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралі, здароўя насельніцтва, правоў i свабод iншыx асоб.
У адпаведнасці з артыкулам 30 Канстытуцыі грамадзяне Рэспублiкi Беларусь маюць права свабодна ездзiць i выбiраць месца жыхарства ў межах Рэспублiкi Беларусь, пакідаць яе i бесперашкодна вяртацца назад.
Артыкул 48 Канстытуцыі замацоўвае права грамадзян Рэспублiкi Беларусь на жыллё.
Палажэнні артыкула 70 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якія ўстанаўліваюць магчымасць захавання жылога памяшкання за часова адсутнымі грамадзянамі на працягу пэўных тэpмiнaў, не адпавядаюць гэтым нормам Канстытуцыi.
Суд лiчыць, што заканадаўца можа прадугледзець абмежаванні права карыстання жылым памяшканнем, аднак гэтыя абмежавані павінны быць звязаны з невыкананнем умоў дагавора найму жылога памяшкання. Часовая адсутнасць наймальніка або членаў яго сям’і у жылым пaмяшканні само па сабе не можа сведчыць аб неналежным ажыццяўленні гэтымi асобамі сваіх жыллёвых правоў i абавязкаў па дагавору найму i служыць самастойнай падставай для пазбаўлення права карыстання жылым памяшканнем. Жыллёвым заканадаўствам дапускаецца магчымасць засялення ў гэта жылое памяшканне часовых жыльцоў, паднаймальнікаў на ўмовах i парадку, прадугледжаных законам. Наймальнік можа таксама даручыць ажыццяўленне cвaix правоў i выкананне абавязкаў па дагавору найма жылога памяшкання іншай асобе на падставе даверанасці.
На думку Суда, часовая адсутнасць наймальніка або членаў яго сям’і не змяняе прызначэнне жылога памяшкання i не парушае правы і законныя інтарэсы іншых acoб, кaлi пры гэтым выконваюцца ўмовы дагавору найму жылога памяшкання.
Суд не можа пагадзіцца з довадамі прадстаўнікоў Вярхоўнага Савета аб тым, што нормы артыкула 70 Жыллёвага кодэкса накіраваны на абарону правоў грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Падставы, па якix грамадзянін можа быць прызнаны страціўшым права на жылое памяшканне, павінны вынiкaць з умоў дагавора найму жылога памяшкання. Недапушчальным з’яўляецца паляпшэнне жыллёвых умоў грамадзян, якія маюць патрэбу ў жыллі, за кошт пазбаўлення права на жыллё іншых грамадзян.
У cyвязi з гэтым Суд лічыць, што нормы Жыллёвага кодэкса, якія прадугледжваюць захаванне жылога памяшкання за часова адсутнымі грамадзянамі на працягу пэўных тэрмінаў, парушаюць канстытуцыйнае права грамадзян на жыллё.
На падставе выкладзенага i кіруючыся артыкуламі 127, 128, 129 Канстытуцыі, артыкуламi 5, 36, 38, 40, 43 Закона “Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь», Канстытуцыйны суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць неадпаведным Канстытуцыі артыкул 70 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь i лічыць яго cтpaцiўшым сілу з моманту прыняцця гэтага заключэння.
2. Прапанаваць Вярхоўнаму Савету, Кабінету Miнicтpaў прывесці Жыллёвы кодэкс i іншыя нарматыўныя акты ў адпаведнасць з гэтым заключэннем.
3. Апублікаваць гэта заключэнне ў дзесяцідзённы тэpмiн з дня прыняцця ў «Народнай газеце», «Звяздзе», а таксама ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь» i ў тых выданнях, дзе быў апублікаваны Жыллёвы кодэкс Рэспублiкi Беларусь.
4. Гэта заключэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы -
Старшыня Канстытуцыйнага суда
Pэcnyблiкi Беларусь В.Г. Цiхiня