Акты Канстытуцыйнага Суда
ЗАКЛЮЧЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
27 чэрвеня 1996 г. № З-39/96
Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь Пастановы Вярхоўнага Савета ад 11 чэрвеня 1993 года «Аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў) у Рэспубліцы Беларусь» і Часовага палажэння аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў), зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 31 жніўня 1993 года № 589

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь у саставе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага суда Ціхіні В.Г., намеснiка Старшыні Суда Фадзеева В.А., суддзяў Васілевіча Р.А., Вашкевіча А.Я., Кенік К.І., Падгрушы В.В., Пастухова М.І., Серады М.М., Цішкевіча С.І., Філіпчык Р.І., Чудакова М.П.

 

з удзелам прадстаўнікоў:

 

Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, які прыняў пастанову: Хрола В.П. - сакратара Kaмicii Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, транспарту, будаўніцтву, энергетыцы, гандлю i іншых паслугах насельніцтву, сувязі i інфарматыцы; Свiцiна В.В. - галоўнага спецыяліста Экспертна-прававога ўпраўлення сакратарыята Вярхоўнага Савета Pэcпyблiкi Беларусь;

 

Кабiнета Miнicтpaў Рэспублікі Беларусь, які выдаў Часовае палажэнне: Батуры Б.В. - мiнicтpa жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Сукала В.А. - мiнicтpa юстыцыі Рэспублікі Беларусь;

 

эксперта Чыгіра В.Ф. - прафесара кафедры грамадзянскага права Беларускага дзяржаўнага yнiвepсітэта, доктара юрыдычных навук,

 

разгледзеў у адкрытым пасяджэнні справу «Аб адпаведнасці Канстытуцыі i законам Рэспублікі Беларусь Пастановы Вярхоўнага Савета ад 11 чэрвеня 1993 года «Аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў) у Рэспубліцы Беларусь» i Часовага палажэння аб napaдкy куплі-продажу кватэр (дамоў), зацверджанага Пастановай Савета Miнicтpaў ад 31 жніўня 1993 г. № 589".

 

У судовым пасяджэнні прынялі ўдзел: Камянкоў В.С. - намеснiк Старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, Кандрацьеў В.К. - першы намеснік Генеральнага пракурора Pэcnyблiкi Беларусь.

 

Справа ўзбуджана Канстытуцыйным судом па свайму меркаванню на падставе часткі другой артыкула 127 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь i часткі другой артыкула 5 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь»

 

Праверцы падлягалі Пастанова Вярхоўнага Савета ад 11 чэрвеня 1993 года «Аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў) у Рэспубліцы Беларусь (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. 1993. № 25. ст. 306) i Часовае палажэнне аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў), зацверджанае пастановай Савета Miнicтpaў ад 31 жніўня 1993 года № 589 (Збор пастаноў урада Рэспублiкi Беларусь. 1993. № 25. ст. 486).

 

У пункце 1 пастановы Вярхоўнага Совета дадзена даручэнне Савету Miнicтpаў распрацаваць i прыняць Часовае палажэнне аб парадку куплі-продажу кватэр (дамоў), прадугледзеўшы ў iм, у прыватнасцi, што права на набыццё кватэр ва ўласнасць шляхам куплі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі рэспублікі, i што кватэры могуць быць прададзены грамадзянам, якія пастаянна пражываюць у даным населеным пункце, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 

У выпадках продажу кватэр на аўкцыёнах пакупнiкaмi ix могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь незалежна ад пражывання ў дадзеным населеным пункце і патрэбнасці ў паляпшэнні жыллёвых умоў, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, а таксама юрыдычныя асобы. Пры гэтым замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства могуць набываць кватэры ва ўласнасць, калі яны маюць на тэрыторыі рэспублiкi пастаяннае месца пражывання i законную крынiцу iснавання, а юрыдычныя асобы - калi яны зарэгiстраваны ў якасцi такіх на тарыторыi Рэспублiкi Беларусь. У выпадках продажу кватэр на аўкцыёнах у горадзе Miнcкy пакупнiкaмi іх могуць быць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць у горадзе Мiнску, i юрыдычныя асобы, зарэгiстраваныя на яго тэрыторыі.

 

У мэтах выканання ўказанай пастановы Вярхоўнага Савета Савет Мiнiстраў 31 жнiўня 1993 г. зацвердзiў Часовае палажэнне аб парадку куплi-продажу кватэр (дамоў), у якім вызначыў парадак i ўмовы куплi-продажу кватэр (дамоў) памiж грамадзянамi, памiж грамадзянамi i юрыдычнымi асобамi i памiж юрыдычнымi асобамi. У прыватнасцi, у пункце 7 Часовага палажэння ўказана, што права на набыццё кватэры ва ўласнасць шляхам куплi маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на яе тэрыторыі.

 

Пунктам 8 гэтага Палажэння прадугледжана, што кватэры могуць быць прададзены грамадзянам, якія пастаянна пражываюць у дадзеным населеным пункце. Згодна з пунктам 16, у выпадках продажу кватэр на аўкцыёнах у г. Мiнску, пакупнiкамi iх могуць быць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якія пастаянна пражываюць у г. Мiнску, i юрыдычныя асобы, зарэгiстраваныя на яго тэрыторыі.

 

Выслухаўшы прадстаўнікоў бакоў, эксперта, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналізаваўшы нормы Канстытуцыi, мiжнародных дагавораў, законаў i iншых нарматыўных актаў, Канстытуцыйны суд лiчыць, што асобныя нормы пастановы Вярхоўнага Савета i Часовага палажэння аб парадку куплi-продажу кватэр (дамоў) супярэчаць Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь, зыходзячы з наступнага.

 

Артыкулам 22 Канстытуцыi абвешчана роўнасць усiх перад законам i права на абарону правоў i законных iнтарэсаў без усякай дыскрымінацыі.

 

Згодна з артыкулам 44 Канстытуцыі дзяржава гарантуе кожнаму права ўласнасці. Уласнік мае права валодаць, карыстацца i распараджацца маёмасцю як аднаасобна, так i разам з іншымі acoбaмi. Недатыкальнасць уласнасці, права яе наследавання ахоўваюцца законам.

 

Артыкул 48 Канстытуцыі гарантуе права грамадзян на жыллё. Гэта права забяспечваецца развіццём дзяржаўнага, грамадскага i прыватнага жыллёвага фонду, садзейнічаннем грамадзянам у набыцці жылля.

 

Межы правамоцтваў уласніка ўстаноўлены часткай пятай артыкула 86 Грамадзянскага кодэкса, які прадугледжвае, што ўласнік мае суверэнную магчымасць рэалiзоўваць правамоцтвы валодання, карыстання i распараджэння па свайму меркаванню i ў cвaix iнтapэcax.

 

У артыкуле 6 Закона «Аб уласнасці ў Рэспубліцы Беларусь» указана, што ўласнік па свайму меркаванню валодае, карыстаецца і распараджаецца маёмасцю, якая яму належыць, i ён мае права рабіць з гэтай маёмасцю любыя дзеянні, якія не супярэчаць закону.

 

Артыкул 23 Канстытуцыі дапускае абмежаванне правоў i свабод асобы толькі ў выпадках, прадугледжаных законам, у інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маралi, здароўя насельнiцтва, правоў i свабод iншых асоб.

 

3 yлiкaм вышэйсказанага Суд прыйшоў да вываду, што правяраемыя нарматыўныя акты, якія абмяжоўваюць правы уласнікаў, супярэчаць патрабаванням артыкулаў 22, 23, 44 i 48 Канстытуцыi.

 

На думку Суда, нормы, замацаваныя ў правяраемых актах, аб тым, што права на набыццё кватэры ва ўласнасць шляхам куплi маюць толькi грамадзяне Pэcпyблiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi рэспублiкi, i што кватэры могуць быць прададзены толькi грамадзянам, што пастаянна пражываюць у даным населеным пункце, акрамя выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам, супярэчаць таксама артыкулу 30 Канстытуцыi, Мiжнароднаму пакту аб грамадзянскiх i палітычных правах, Грамадзянскаму кодэксу.

 

Так, артыкулам 30 Канстытуцыі прадугледжана, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права свабодна перамяшчацца і выбіраць месца жыхарства ў межах рэспублiкi, пакідаць яе і бесперашкодна вяртацца назад.

 

Згодна з артыкулам 12 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх i палiтычных правах кожнаму, хто законна знаходзіцца на тэрыторыі якой-небудзь дзяржавы, належыць у межах гатай тэрыторыi права на свабоднае перамяшчэнне i свабода выбару месца жыхарства. Артыкулам 10 Грамадзянскага кодэкса права грамадзяніна выбіраць месца жыхарства аднесена ў лік асноўных правамоцтваў, якія вызначаюць яго праваздольнасць.

 

У сувязі з гэтым Суд лічыць, што, не маючы магчымасці свабодна прадаць сваю кватэру (дом) ці купіць кватэру (дом) у iншым населеным пункце, грамадзянін пазбаўляецца магчымасці свабодна перамяшчацца i выбіраць месца жыхарства ў межах рэспублікі, пакідаць яе i бесперашкодна вяртацца назад.

 

На падставе вышэйсказанага і кіруючыся артыкуламі 127, 128, 129 Канстытуцыі, артыкуламі 5, 36, 38, 40, 43 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь», Канстытуцыйны суд

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць неадпаведнымi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пункт 1 Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 11 чэрвеня 1993 г. «Аб парадку куплi-продажу кватэр (дамоў) у Рэспублiцы Беларусь i пункты 7, 8, 16 Часовага палажэння аб парадку куплi-продажу кватэр (дамоў), зацверджанага пастановай Савета Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ад 31 жнiўня 1993 г. № 589 у частцы, якая прадугледжвае, што:

 

права на набыццё кватэры ва ўласнасць шляхам куплi маюць толькi грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць на яе тэрыторыi;

 

кватэры могуць быць прададзены толькi грамадзянам, якiя пастаянна пражываюць у даным населеным пункце;

 

у выпадках продажу кватэр на аўкцыёнах у горадзе Miнcкy пакупнiкамi могуць быць толькi грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя пастаянна пражываюць у горадзе Мiнску.

 

Прызнаць гэтыя нормы страцiўшымі сiлу з моманту прыняцця гэтага заключэння.

 

2. Прапанаваць Вярхоўнаму Савету, Кабiнету Мiнicтpaў i iншым органам выканаўчай улады прывесцi нарматыўныя акты ў адпаведнасць з гэтым заключэннем.

 

3. Апублiкаваць гэта заключэнне ў дзесяцідзённы тэрмін у «Народнай газеце», «Звяздзе», а таксама ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь» i тых выданнях, дзе былi апублiкаваны правяраемыя акты Вярхоўнага Савета i Савета Miнicтраў Рэспублiкi Беларусь.

 

4. Гэта заключэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.

 

 

Старшынствуючы -

Старшыня Канстытуцыйнага суда

Pэcпyблiкi Беларусь                                                                                                    В.Г. Цiхiня