4 ліпеня 1996 г. № З-40/96
Канстытуцыйны суд Рэспублiкi Беларусь у саставе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага суда Цlixiнi В.Г., намеснiкa Старшынi Суда Фадзеева В.А., суддзяў Васiлевiча Р.А., Вашкевiча А.Я., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Пастухова М.I., Серады М.М., Чудакова М.П.
з удзелам:
прадстаўнiкоў Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, якi ўнёс прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўнага акта: Лазовiка Н.I. - старшынi падкамiсii па мясцоваму caмaкiрaвaнню Kaмicii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па дзяржаўнаму будаўніцтву i мясцоваму самaкiрaвaнню; Бpoўкi С.В. - галоўнага спецыяліста Экспертна-прававога ўпраўлення сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;
эксперта Кiвеля В.Н. - выкладчыка кафедры канстытуцыйнага права Беларускага дзяржаўнага yнiвeрciтэта;
сведкаў Гурыновiча А.В. i Тарчэўскага Н.Н.,
разгледзеў у адкрытым пасяджэннi справу «Аб адпаведнасці Канстытуцыі i законам Рэспублікі Беларусь Указа Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня
У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел: Мiранiчэнка I.А. - намecнiк Старшынi Вярхоўнага суда Рэспублiкi Беларусь; Камянкоў В.С. - нaмecнiк Старшынi Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублiкi Беларусь; Сашчэка I.Ф. - нaмecнiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь; Андрэеў I.С. - першы намеснiк мiнicтpa юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Справа ўзбуджана Канстытуцыйным судом 5 чэрвеня
Праверцы падлягаў Указ Прэзідэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня
Пунктам 1 названага указа ўнесены змяненнi i дапаўненнi ў пункт 1 Указа ад13 лiпеня
Пунктам 2 указа ад 26 снежня
Выслухаўшы прадстаўнiкоў бакоў, эксперта, сведак, вывучыўшы iншыя матэрыялы справы, прааналiзаваўшы нормы Канстытуцыi i законаў, Канстытуцыйны суд устанавiў наступнае.
У адпаведнасцi з артыкулам 6 Канстытуцыi дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўладаў: заканадаўчай, выканаўчай i судовай. Дзяржаўныя органы ў межах сваiх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнiчаюць памiж сабой, стрымлiваюць i ўраўнаважваюць адзiн аднаго.
Артыкул 7 Канстытуцыi прадугледжвае, што дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы звязаны правам, дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёй законаў.
Згодна з артыкулам 117 Канстытуцыi мясцовае кiраванне i caмaкipaвaнне ажыццяўляецца грамадзянамі праз мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя i распарадчыя органы, органы тэрытарыяльнага грамадскага caмaкipaвання, мясцовыя рэферэндумы, сходы i іншыя формы прамога ўдзелу ў дзяржаўных i грамадскiх справах.
Артыкулам 124 Канстытуцыі ўстаноўлена, што кампетэнцыя, парадак стварэння i дзейнасці органаў мясцовага кiравання i самакiравання вызначаюцца законам.
Законам «Аб мясцовым кiрaвaннi i сaмaкipaвaннi ў Рэспубліцы Беларусь» да выключнай кампетэнцыi мясцовага Савета аднесены зацвярджэнне структуры Савета i вызначэнне расходаў на яго ўтрыманне. Мясцовыя Саветы дэпутатаў самастойна ўтвараюць свае органы, вызначаюць свае паўнамоцтвы, устанаўлiваюць структуру i расходы на ix утрыманне. У прыватнасцi, яны вызначаюць памер расходаў на ўтрыманне выканаўчых i распарадчых органаў i органаў мясцовага самакiравання, у тым лiку фонд аплаты працы, зыходзячы са службовых акладаў i ўмоў матэрыяльнага заахвочвання, устаноўленых дзеючым заканадаўствам.
Артыкул 30 Закона «Аб бюджэтнай cicтэме Рэспублiкi Беларусь» прадугледжвае, што мясцовыя Саветы дэпутатаў самастойна вызначаюць напрамак выкарыстання сродкаў мясцовых бюджэтаў, за выключэннем перададзеных iм з бюджэту вышэйстаячага ўзроўню фiнансавых рэсурсаў, якiя маюць мэтавае прызначэнне.
У адпаведнасцi з артыкулам 30 Закона «Аб Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь» Прэзiдэнт выдае ў межах cвaix паўнамоцтваў на аснове i ў мэтах выканання Канстытуцыi, законаў i пастаноў Вярхоўнага Савета указы i распараджэннi, кантралюе ix выкананне. Пры гатым указы i распараджэннi Прэзiдэнта не павiнны супярэчыць Канстытуцыi, законам i мiжнародна-прававым актам, ратыфiкаваным Рэспублiкай Беларусь, пастановам Вярхоўнага Савета, не могуць ix дапаўняць цi змяняць.
3 улiкам вышэйсказанага Канстытуцыйны суд прыйшоў да вываду, што пункт 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня
Hi Канстытуцыя. нi законы не прадастаўляюць Прээiдэнту такога права. Зыходзячы з прынцыпу падзелу ўладаў, кipaўнiк выканаўчай улады на мае права ўстанаўлiваць аклады службовым асобам органаў прадстаўнiчай улады. Суд лiчыць, што ўказаныя пытаннi павiнны рэгулявацца на ўзроўнi закона.
Нельга таксама прызнаць правамерным устанаўленне службовых акладаў старшыням мясцовых Саветаў дэпутатаў рашэннем Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, як гэта было зроблена яго пастановай ад 25 студзеня
На думку суда, уступае ў супярэчнасць з Канстытуцыяй i законамi Рэспублiкi Беларусь пункт 2 указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня
Не грунтуецца на законе i прадпiсанне гэтага указа Прэзiдэнта аб тым, што старшыня мясцовага Савета дэпутатаў пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці выкарыстоўвае службовы аўтатранспарт на ўмовах, прадугледжаных для нaмecнiкa старшынi адпаведнага выканаўчага камiтэта.
Частка другая артыкула 9 Закона «Аб мясцовым кipaвaннi i caмaкipaвaннi ў Рэспублiцы Беларусь» прадугледжвае, што арганiзацыйна-тэхнiчнае абслугоўванне дзейнасцi мясцовага Савета i створаных iм органаў забяспечваецца выканаўчым камiтэтам i апаратам Савета. Суд лiчыць, што ўказаныя пытаннi павiнны вырашацца на аснове ўзаемнай згоды мясцовага Савета i выканаўчага камiтэта пры захаваннi ўсiх патрабаванняў закона.
Мясцовыя выканаўчыя камiтэты, рэалiзуючы палажэннi правяраемага указа, на практыцы выйшлi за межы cвaix паўнамоцтваў, прадугледжаных законам, i прынялi рашэннi, якiмi ўстанавiлi фiнансаванне апарату Саветаў дэпутатаў з трох адзiнак, лiквiдавалi разлiковыя рахункi Саветаў i лiквiдавалi ix пазабюджэтныя фонды, перавялi на свой баланс маёмасць Саветаў. У вынiку мясцовыя Саветы дэпутатаў абласнога i базавага ўзроўняў пазбавiлiся магчымасцi належным чынам ажыццяўляць свае паўнамоцтвы ў якасцi органаў прадстаўнiчай улады. Гэта трэба прызнаць парушэннем прынцыпаў мясцовага кiравання i самакiравання, абвешчаных артыкулам 3 Закона «Аб мясцовым кipaвaннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь», а iменна: народаўладдзя, законнасцi, сацыяльнай справядлавасцi, гуманiзму, падзелу функцый прадстаўнiчай, выканаўчай i судовай уладаў; самастойнасцi i незалежнасцi мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Такiя дзеяннi выканаўчай улады не узгадняюцца таксама i з асноватворнымi прынцыпамi мясцовага самакiравання, абвешчанымi ў Еўрапейскай хартыi аб мясцовым самакiраваннi, прынятай Саветам Еўропы, членам якога iмкнецца стаць Рэспублiка Беларусь.
Суд звяртае ўвагу, што указы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня
Акрамя таго, суд адзначае, што правяраемы указ уступiў у сiлу з моманту яго падпiсання. У той жа час, згодна з указам ад 3 снежня
На падставе вышэйсказанага i кiруючыся артыкуламi 127, 128, 129 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 6, 11, 36, 38, 40, 43 Закона «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь», Канстытуцыйны суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць неадпаведнымi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пункт 1, абзацы 3 i 4 пункта 2 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня
Лiчыць гэтыя нормы страцiўшымi сiлу з дня прыняцця гэтага заключэння.
2. Прапанаваць:
Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь i мясцовым выканаўчым камiтэтам прывесцi свае рашэннi ў адпаведнасць з гэтым заключэннем;
Вярхоўнаму Савету - разгледзець пытаннi, якiя вынiкаюць з гэтага заключэння.
3. Апублiкаваць заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў «Народнай газеце», «Звяздзе», а таксама ў «Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь».
4. Гэта заключэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы -
Старшыня Канстытуцыйнага суда
Pэcпyблiкi Беларусь В.Г. Цiхiня
АСОБНАЯ ДУМКА
намеснiка Старшынi Канстытуцыйнага суда Рэспублiкi Беларусь Фадзеева В.А. па справе «Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня
Канстытуцыя i законы Рэспублiкi Беларусь не ўтрымлiваюць спецыяльнага рэгулявання парадку ўстанаўлення формаў, cicтэм i памераў аплаты працы работнiкаў апаратаў мясцовых Саветаў, у тым лiку i ix старшынь. Згодна з падпунктам 8 пункта 2 арт. 8 i арт. 9 Закона «Аб мясцовым кipaвaннi i самакiраваннi ў Рэспублiцы Беларусь» мясцовыя Саветы самастойна зацвярджаюць структуру Саветаў i расходы на ix утрыманне, а ў адпаведнасцi з падпунктам 4 пункта 1 арт. 36 указанага закона мясцовыя Саветы самастойна ўстанаўлiваюць памер расходаў на ўтрыманне выканаўчых i распарадчых органаў i органаў мясцовага самакiравання, у тым лiку фонд аплаты працы, зыходзячы са службовых акладаў i ўмоў матэрыяльнага заахвочвання, устаноўленых дзеючым заканадаўствам. Лiчу, што даная норма не азначае права мясцовых Саветаў самастойна вырашаць пытаннi, звязаныя з устанаўленнем парадку аплаты працы ix работнiкаў.
Уяўляецца, што ўказанае пытанне павiнна быць вырашана на ўзроўнi закона, улiчваючы прававы статус i прынцыпы дзейнасцi мясцовых прадстаўнiчых органаў, замацаваныя ў Канстытуцыi i законах Рэспублiкi Беларусь. У сувязi з гэтым згодны з заключэннем Канстытуцыйнага суда па ўказанай справе ў той частцы, што Прэзiдыум Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, зыходзячы з яго прававога становiшча, вызначанага арт. 89 Канстытуцыi, неправамоцны ўстанаўлiваць парадак аплаты працы работнiкаў мясцовых Саветаў.
Разам з тым не знаходжу падстаў для прызнання неадпаведнымi Канстытуцыi i законам пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня
Згодна з арт. 6 Закона аб Kaбiнeце Miнicтpaў ён устанаўлiвае мiнiмальны памер заработнай платы, а таксама формы, сiстэмы i памеры аплаты працы работнiкаў дзяржаўных бюджэтных устаноў i арганiзацый у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi.
Артыкулам 83 КЗаП вызначана, што формы, сiстэмы i памеры аплаты працы ў вышэйшых дзяржаўных органах Рэспублiкi Беларусь устанаўлiваюцца законам, а работнiкаў iншых дзяржаўных бюджэтных устаноў i арганiзацый - у парадку, вызначаемым Кабiнетам Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь. Мясцовыя Саветы з’ўляюцца юрыдычнымi асобамi i павiнны быць аднесены да дзяржаўных бюджэтных устаноў у сэнсе арт. 83 КЗаП.
У адпаведнасцi з пунктам 26 арт. 100 Канстытуцыi Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй i законамi (маюцца на ўвазе паўнамоцтвы, акрамя пералiчаных у пунктах 1-25 указанага артыкула).
Частка чацвёртая арт. 2 Закона аб Кабiнеце Miнicтpaў прадастаўляе Прэзiдэнту права вырашаць любыя пытаннi, якiя знаходзяцца ў веданнi Кабiнета Miнicтpaў.
Такiм чынам, Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь, устанаўлiваючы службовыя аклады старшынь мясцовых Саветаў, не парушыў, на мой погляд, палажэнняў Канстытуцыi, Законаў Рэспублiкi Беларусь аб мясцовым кipaвaннi i самaкipaвaннi, аб Прэзiдэнце, аб Кабiнеце Miнicтpaў, Кодэкса законаў аб працы.
З заключэннем суда па абзацу трэцяму i чацвёртаму пункта 2 правяраемага указа згодзен.
Haмecнiк Старшынi
Канстытуцыйнага суда
Рэспублiкi Беларусь
В.А. Фадзееў
4 ліпеня