Акты Канстытуцыйнага Суда
ЗАКЛЮЧЭННЕ КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
17 кастрычніка 1996 г. № З-42/96
Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1996 года № 233 “Аб рэарганiзацыi рэдакцыi газеты “Народная газета”

Канстытуцыйны суд Рэспублiкi Беларусь у саставе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага суда Цiхiнi В.Г., намеснiка Старшынi Суда Фадзеева В.А., суддзяў Васiлевiча Р.А., Вашкевiча А.Я., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Пастухова М.I., Серады М.М., Фiлiпчык Р.I., Цiшкевiча С.I., Чудакова М.П.

 

з удзелам:

 

прадстаўнiкоў Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, якi ўнес прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўнага акта: Дабравольскага А.А. - старшынi падкамiсii па сродках масавай iнфармацыi, сувязях з грамадскiмi аб’яднаннямi Камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па правах чалавека, нацыянальных пытаннях, сродках масавай iнфармацыi, сувязях з грамадскiмi аб’яднаннямi i рэлiгiйнымi арганiзацыямi; Новака В.А. - сакратара камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па заканадаўству; Юркевiч Г.I. - загадчыка аддзела экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;

 

прадстаўнiкоў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, якi выдаў указ: Лубоўскага В.Я. - намеснiка начальнiка Галоўнага ўпраўлення па рабоце з органамi заканадаўчай i судовай улады Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь; Пласкавiцкага А.Л. - намеснiка начальнiка Галоўнага ўпраўлення прававога забеспячэння Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь; Падгайнага М.В. - начальнiка Галоўнага ўпраўлення грамадска-палiтычнай iнфармацыi Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

 

спецыялiста Доўнар Н.М. - адваката Мiнскай абласной калегii адвакатаў,

 

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi справу “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1996 года № 233 “Аб рэарганiзацыi рэдакцыi газеты “Народная газета”.

 

У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел: Камянкоў В.С. - намеснiк Старшынi Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублiкi Беларусь; Сашчэка I.Ф. - намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь;

 

Вытворчасць па справе ўзбуджана па прапанове Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь С.Р. Шарэцкага. На яго думку, Прэзiдэнт, прыняўшы ўказ аб рэарганiзацыi рэдакцыi “Народнай газеты” i назначэннi галоўнага рэдактара, парушыў нормы Канстытуцыi i законаў i выйшаў за межы сваёй кампетэнцыi.

 

Праверцы падлягаў Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1996 года № 233 “Аб рэарганiзацыi рэдакцыi газеты “Народная газета” (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 1996. № 19. Ст.490) са змяненнямi, унесенымi ў яго Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 1996 г. № 424 “Аб унясеннi змяненняў ва ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1996 г. № 233 i 28 чэрвеня 1996 г. № 235”.

 

У пункце 1 указа ад 28 чэрвеня 1996 г. № 233 утрымлiваецца прадпiсанне аб рэарганiзацыi рэдакцыi газеты “Народная газета” у закрытае акцыянернае таварыства “Народная газета”. Пры гэтым прадугледжвалася, што: кантрольны пакет акцый (70 працэнтаў) знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, а 30 працэнтаў  акцый перадаецца ва ўласнасць членаў працоўнага калектыву рэдакцыi ў парадку, устаноўленым заканадаўствам; акцыi, што знаходзяцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, могуць быць адчужаны толькi са згоды Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь; дадзенае акцыянернае таварыства ажыццяўляе выпуск масавага нацыянальнага грамадска-палiтычнага i парламенцкага перыядычнага выдання Рэспублiкi Беларусь. Пунктам 2 указа адпаведным дзяржаўным органам i службовым асобам даручалася да 1 лiстапада 1996 года ажыццявiць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку рэарганiзацыю рэдакцыi “Народнай газеты”. Дадзены указ уступiў у сiлу з дня яго падпiсання.

 

Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 1996 г. рэдакцыя газеты “Народная газета” рэарганiзуецца ў адкрытае акцыянернае таварыства. Устаноўлена, што ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь павiнен знаходзiцца кантрольны пакет акцый адкрытага акцыянернага таварыства (51 працэнт), а ва ўласнасць членаў народнага калектыву рэдакцыi перадаецца 49 працэнтаў акцый. Рэарганiзацыю рэдакцыi газеты прадпiсана ажыццявiць да 1 снежня

1996 года.

 

Выслухаўшы прадстаўнiкоў бакоў, спецыялiста, вывучыўшы экспертнае заключэнне i другiя матэрыялы справы, прааналiзаваўшы нормы Канстытуцыi i законаў, Канстытуцыйны суд прыйшоў да вываду, што правяраемы указ супярэчыць Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь зыходзячы з наступнага.

 

У адпаведнасцi з артыкулам 6 Канстытуцыi дзяржава грунтуецца на прынцыпе падзелу ўладаў: заканадаўчай, выканаўчай i судовай. Дзяржаўныя органы ў межах сваiх паўнамоцтваў самастойныя: яны ўзаемадзейнiчаюць памiж сабой, стрымлiваюць, ўраўнаважваюць адзiн аднаго.

 

Артыкул 7 Канстытуцыi прадугледжвае, што дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы звязаны правам, дзейнiчаюць у межах Канстытуцыi i прынятых у адпаведнасцi з ёй законаў.

 

Згодна з артыкулам 8 Закона “Аб друку i другiх сродкаў масавай iнфармацыi” заснавальнiкам СМI можа быць грамадзянiн, група грамадзянаў, палiтычная партыя i iншае грамадскае аб’яднанне, прадпрыемства, установа, арганiзацыя, дзяржаўны орган.

 

Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 12 лiпеня 1990 года “Аб сродках масавай iнфармацыi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь” заснаваны грамадска-палiтычны орган Вярхоўнага Савета - газета “Народная газета”. На агульным сходзе журналiсцкага калектыву рэдакцыi 9 красавiка 1991 г. прыняты Часовы статут рэдакцыi “Народнай газеты”, зацверджаны па даручэнню Вярхоўнага Савета пастановай Вярхоўнага Савета ад 25 чэрвеня 1991 г. Згодна дадзенаму статуту заснавальнiкам газеты выступае Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь (пункт 1.2); рэдакцыя газеты з’яўляецца юрыдычнай асобай (пункт 1.4); галоўны рэдактар назначаецца i пазбаўляецца пасады Вярхоўным Саветам (пункт 3.2); рэдакцыя дзейнiчае на прынцыпах гаспадарчага разлiку, самаакупнасцi i самафiнансавання (пункт 4.1); рэалiзацыя i лiквiдацыя газеты праводзiцца заснавальнiкам (пункт 6.4). Рэдакцыя “Народнай газеты” зарэгiстравана ва ўстаноўленым парадку, што пацвяржаецца пасведчаннем аб рэгiстрацыi № 3 ад 20 верасня 1990 г. У пасведчаннi аб рэгiстрацыi заснавальнiкам газеты значыцца Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкулам 16 Закона “Аб друку i другiх сродках масавай iнфармацыi” прадугледжана, што дзейнасць СМI можа быць прыпынена або спынена толькi па рашэнню заснавальнiка або судом у парадку грамадзянскага судаводства.

 

Згодна з артыкулам 39 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь юрыдычная асоба спыняецца шляхам лiквiдацыi або рэарганiзацыi. Пераўтварэнне з’яўляецца адной з формаў рэарганiзацыi юрыдычнай асобы.

 

У сувязi з гэтым вырашэнне пытання аб рэарганiзацыi рэдакцыi “Народнай газеты” у любой форме адносiцца да кампетэнцыi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь як заснавальнiка газеты. Палажэннi ўказа Прэзiдэнта ад 28 чэрвеня 1996 г. № 233, якiя прадугледжваюць рэарганiзацыю рэдакцыi газеты “Народная газета” ў акцыянернае таварыства, уступаюць у супярэчнасць з вышэйназванымi нормамi Канстытуцыi i Закона “Аб друку i дргiх сродках масавай iнфармацыi”.

 

Роўным чынам указам Прэзiдэнта не маглi быць вырашаны пытаннi, што датычаць вызначэння статусу рэарганiзуемай “Народнай газеты” як парламенцкага перыядычнага выдання, паколькi наданне такога статусу друкаванаму органу дапушчальна толькi па рашэнню Вярхоўнага Савета.

 

Суд таксама звяртае ўвагу на незаконнасць рэгiстрацыi 5 лiпеня 1996 г. Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь па друку “Народнай газеты”, заснавальнiкам якой значыцца фактычна не створанае закрытае акцыянернае таварыства.

 

Суд адзначае, што насуперак патрабаванням Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 3 снежня 1994 г. № 252 “Аб парадку апублiкавання i ўступлення ў сiлу ўказаў i распараджэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь”, правяраемы ўказ уведзены ў дзеянне з дня яго падпiсання, а не з моманту яго афiцыйнага апублiкавання.

 

На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкуламi 127, 128, 129 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, артыкуламi 5, 6, 11, 36, 38, 40, 43 Закона “Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны суд

 

 

ВЫРАШЫЎ:

 

1. Прызнаць неадпаведным Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1996 г. № 233 “Аб рэарганiзацыi рэдакцыi газеты “Народная газета” са змяненнямi, унесенымi ў яго Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 1996 г. № 424 “Аб унясеннi змяненняў ва ўказы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 1996 г. № 233 i ад 28 чэрвеня 1996 г. № 235”.

 

Лiчыць дадзены ўказ не маючым юрыдычнай сiлы з дня яго выдання.

 

2. Прапанаваць Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, адпаведным дзяржаўным органам прывесцi свае рашэннi ў адпаведнасць з гэтым заключэннем.

 

3. Апублiкаваць гэта заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў “Народнай газеце”, “Звяздзе”, а таксама ў “Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь” i тых выданнях, у якiх быў апублiкаваны правяраемы ўказ.

 

4. Гэта заключэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.

 

 

Старшынствуючы -

Старшыня Канстытуцыйнага суда

Рэспублiкi Беларусь                                                                                                    В.Г. Цiхiня