4 лістапада 1996 г. № З-43/96
Канстытуцыйны суд Рэспублiкi Беларусь у саставе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага суда Цiхiнi В.Г., намеснiка Старшынi суда Фадзеева В.А., суддзяў Васiлевiча Р.А., Вашкевiча А.Я., Кенiк К.I., Падгрушы В.В., Пастухова М.I., Серады М.М., Фiлiпчык Р.I., Цiшкевiча С.I., Чудакова М.П.
з удзелам:
прадстаўнiкоў Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь як боку па справе, што выдаў нарматыўны акт:
Калякiна С.I. - члена Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;
Мануковай Т.А. - сакратара Пастаяннай камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па дзяржаўнаму будаўнiцтву i мясцоваму самакiраванню;
Матусевiча А.I. - дырэктара Беларускага iнстытута дзяржаўнага будаўнiцтва i заканадаўства;
Юркевiч Г.I. - загадчыка аддзела экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;
экспертаў:
Бараўцова В.А. - дырэктара юрыдычнай фiрмы “Бараўцоў i Салей”;
Броўкi Ю.П. - доктара юрыдычных навук, прафесара кафедры канстытуцыйнага права Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта;
Ляўшунова С.Е. - кандыдата юрыдычных навук, дацэнта, галоўнага эксперта-каардынатара навуковага напрамку Нацыянальнага цэнтра стратэгiчных iнiцыятыў “Усход-Захад”;
Сажынай В.В. - кандыдата юрыдычных навук, дацэнта кафедры тэорыi i гiсторыi дзяржавы i права Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта;
Сiльчанкi М.У. - доктара юрыдычных навук, прафесара, загадчыка кафедры тэорыi i гiсторыi дзяржавы i права Гродзенскага дзяржаўнага унiверсiтэта;
сведкаў:
Абрамовiча А.М. - намеснiка кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
Лубоўскага В.Я. - намеснiка начальнiка Галоўнага ўпраўлення па рабоце з органамi заканадаўчай i судовай улады Адмiнiстрацi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
Марыскiна А.В. - начальнiка Галоўнага ўпраўлення прававога забеспячэння Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;
Пласкавiцкага А.Л. - намеснiка начальнiка Галоўнага ўпраўлення прававога забеспячэння Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь,
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi справу “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2, 2.5 i 3 Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года “Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню”.
У судовым пасяджэннi прынялi ўдзел:
Новiкаў В.Н. - Першы намеснiк Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь;
Мiранiчэнка I.А. - намеснiк Старшынi Вярхоўнага суда Рэспублiкi Беларусь;
Камянкоў В.С. - намеснiк Старшынi Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублiкi Беларусь;
Сашчэка I.Ф. - намеснiк Генеральнага пракурора Рэспублiкi Беларусь;
Сукала В.А. - мiнiстр юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Вытворчасць па справе ўзбуджана Канстытуцыйным судом 20 верасня 1996 года на падставе часткi другой артыкула 127 Канстытуцыi, часткi другой артыкула 5 Закона “Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь” па меркаванню суда. Падставай да ўзбуджэння вытворчасцi па справе з’явiлася просьба Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь Шарэцкага С.Р.
Праверцы падлягалi пункты 2.2, 2.5 i 3 Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года “Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферендуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню” (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь”, 1996г., № 26, ст. 422).
У адпаведнасцi з артыкуламi 74 i 83 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь пастанавiў правесцi ў Рэспублiцы Беларусь 24 лiстапада 1996 года рэспублiканскi рэферэндум, уключыўшы ў бюлетэнь для тайнага галасавання ў шэрагу з iншымi наступныя пытаннi:
“Прыняць Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь 1994 года са змяненнямi i дапаўненнямi (новая рэдакцыя Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь), якiя прапанаваны Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь А.Р.Лукашэнкам” (пункт 2.2).
“Прыняць Канстытуцыю Рэспублiкi Беларусь 1994 года са змяненнямi i дапаўненнямi, якiя прапанаваны дэпутатамi фракцый камунiстаў i аграрыяў” (пункт 2.5).
У пункце 3 правяраемага акта Вярхоўны Савет пастанавiў, што ў адпаведнасцi з артыкуламi 1, 14, 39 Закона Рэспублiкi Беларусь “Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у Рэспублiцы Беларусь” пытаннi, прадуглэджаныя ўказанымi пунктамi пастановы, выносяцца на абавязковы рэферэндум, рашэннi якога з’яўляюцца канчатковымi i маюць абавязковую сiлу на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
Выслухаўшы прадстаўнiкоў бакоў па справе, сведкаў, экспертаў, вывучыўшы матэрыялы справы, прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi, законаў Рэспублiкi Беларусь, iншых нарматыўных актаў, мiжнародных дагавароў, вывучыўшы практыку канстытуцыйнага будаўнiцтва ў замежных дзяржавах, Канстытуцыйны суд прыйшоў да наступных вывадаў.
Артыкул 73 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь устанаўлiвае, што для рашэння важнейшых пытанняў дзяржаўнага i грамадскага жыцця могуць праводзiцца рэспублiканскiя рэферэндумы.
У адпаведнасцi з артыкулам 74 Канстытуцыi рэспублiканскiя рэферэндумы могуць быць iнiцыяванымi Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, групай дэпутатаў Вярхоўнага Савета колькасцю не менш 70 чалавек, а таксама грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь колькасцю не менш 450 тысяч чалавек. Згодна з артыкулам 83 Канстытуцыi права назначаць рэферэндум i ўстанаўлiваць дату яго правядзення належыць Вярхоўнаму Савету.
Артыкул 149 Канстытуцыi прадугледжвае магчымасць унясення змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi праз рэферэндум.
Як устаноўлена ў судовым пасяджэннi, Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь i групай дэпутатаў Вярхоўнага Савета на разгляд Вярхоўнага Савета былi ўнесены праекты змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.
Па ацэнках беларускiх экспертаў, а таксама замежных вучоных ў галiне канстытуцыйнага права ўказаныя змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi фактычна з’яўляюцца праектамi новай Канстытуцыi. Аднак у дзеючай Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь не ўтрымлiваюцца крытэрыi ацэнкi аб’ёму i характару ўнесеных у яе змяненняў i дапаўненняў. У сувязi з гэтым Суд лiчыць, што Вярхоўны Савет меў права вынесцi на рэферэндум прапанаваныя iнiцыятарамi праекты рашэнняў.
Канстытуцыяй i Законам “Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у Рэспублiцы Беларусь” не вызначана працэдура ўнясення змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi праз рэферэндум. Па меркаванню Суда, механiзм прыняцця такiх змяненняў i дапаўненняў павiнен быць заканадаўча ўрэгуляваны, як гэта зроблена, напрыклад, у адносiнах да прыняцця Вярхоўным Саветам змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi. Устанаўленне i выкананне асобай працэдуры правядзення канстытуцыйных рэферэндумаў з’яўляецца гарантыяй стабiльнасцi Канстытуцыi - Асноўнага Закона дзяржавы.
Як сведчыць практыка канстытуцыйнага будаўнiцтва многiх замежных дзяржаў, вынясенню на рэферэндум канстытуцыйных праектаў папярэднiчае адабрэнне або прыняцце такiх праектаў парламентам. Рэферэндум можа таксама папярэднiчаць прыняццю парламентам канчатковых рашэнняў па Канстытуцыi.
Пры назначэннi рэферэндума на 24 лiстапада 1996 года Вярхоўны Савет як вышэйшы прадстаўнiчы i адзiны заканадаўчы орган дзяржаўнай улады Рэспублiкi Беларусь аказаўся фактычна выключаны з канстытуцыйнага працэсу.
З улiкам патрабаванняў артыкула 11 Закона “Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь”, якi прадугледжвае, што пры праверцы акта Канстытуцыйны суд мае на ўвазе як лiтаральны яго сэнс, так i сэнс, якi прыдаецца яму практыкай прымянення, Суд адзначае наступнае. Наступныя змяненнi i дапаўненнi, унесеныя iнiцыятарамi ў першапачатковыя праекты, выключаюць, па меркаванню Суда, магчымасць правядзення рэферэндуму па зацверджаных 6 верасня 1996 года праектах рашэнняў. Таму Вярхоўнаму Савету трэба вярнуцца да перагляду сваёй пастановы ў частцы вынясення на рэферэндум тэкстаў змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi.
Фармулёўкi пытанняў, якiя ўтрымлiваюцца ў п.п. 2.2 i 2.5 правяраемай пастановы Вярхоўнага Савета, не адпавядаюць прад’яўленым артыкулам 3 закона аб рэферэндуме патрабаванням, а таксама сэнсу вынесеных на рэферэндум праектаў рашэнняў. У адпаведнасцi з законам у бюлетэнь для галасавання павiнны ўключацца фармулёўкi пытанняў, а не фармулёўкi сцвярджэнняў.
Акрамя таго, нельга прызнаць юрыдычна бездакорнай фармулёўку пытання аб прыняццi Канстытуцыi 1994 года цалкам, бо на рэферэндум выносяцца змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi.
Прымаючы да ўвагi ўказаныя абставiны, Суд лiчыць, што вынясенне пытанняў, прадугледжаных п.п.2.2 i 2.5 правяраемай пастановы Вярхоўнага Савета, на абавязковы рэферэндум, рашэнне якога з’яўляецца канчатковым i не патрабуе зацвярджэння, неправамерна.
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкуламi 127, 128, 129 Канстытуцыi, артыкуламi 5, 36, 40, 43 Закона “Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублiкi Беларусь”, Канстытуцыйны суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць неадпаведнымi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пункт 3 Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года “Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню” у частцы вынясення праектаў змяненняў i дапаўненняў Канстытуцыi на абавязковы рэферэндум.
Лiчыць гэтую норму не маючай юрыдычнай сiлы з дня прыняцця.
2. Прапанаваць Вярхоўнаму Савету Рэспублiкi Беларусь прывесцi Пастанову ад 6 верасня 1996 года “Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню” у адпаведнасць з гэтым заключэннем.
3. Апублiкаваць гэта заключэнне ў дзесяцiдзённы тэрмiн з дня прыняцця ў “Ведамасцях Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь”, “Народнай газеце”, “Звяздзе”, а таксама ў тых выданнях, дзе была апублiкавана правяраемая пастанова.
4. Гэта заключэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця, з’яўляецца канчатковым, абскарджанню i апратэставанню не падлягае.
Старшынствуючы -
Старшыня Канстытуцыйнага суда
Рэспублiкi Беларусь В.Г. Цiхiня
АСОБНАЯ ДУМКА
суддзяў Канстытуцыйнага суда Васiлевiча Р.А., Кенiк К.I. i Фiлiпчык Р.I. па справе “Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь пунктаў 2.2, 2.5 i 3 Пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь ад 6 верасня 1996 года “Аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму ў Рэспублiцы Беларусь i мерах па яго забеспячэнню”
Заключэннем Канстытуцыйнага суда ад 4 лiстапада 1996 года па гэтай справе прызнаны неадпаведным Канстытуцыi пункт 3 пастановы Вярхоўнага Савета ў частцы вынясення пытанняў, прадугледжаных п.п. 2.2 i 2.5 на абавязковы рэферэндум.
Пагаджаючыся з вывадамi Суда аб канстытуцыйнасцi п.п. 2.2 i 2.5 пастановы, лiчым неабгрунтаваным вывад аб тым, што п.3 пастановы Вярхоўнага Савета ад 6 верасня 1996 года не адпавядае Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь па наступных падставах.
Згодна з часткай другой артыкула 149 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi могуць быць праведзены праз рэферэндум. Такiм чынам, i новая Канстытуцыя можа быць прынята на рэферэндуме.
Артыкул 74 Канстытуцыi прадугледжвае, што рэспублiканскiя рэферэндумы назначаюцца Вярхоўным Саветам па прапанове Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Вярхоўны Савет не пазней 30 дзён пасля ўнясення на яго разгляд у адпаведнасцi з законам прапаноў Прэзiдэнта аб правядзеннi рэферэндуму абавязаны назначыць дату правядзення рэспублiканскага рэферэндуму.
У артыкуле 78 Канстытуцыi ўказана, што парадак правядзення рэспублiканскiх i мясцовых рэферэндумаў, а таксама пералiк пытанняў, якiя не могуць быць вынесены на рэферэндум, вызначаюцца законам Рэспублiкi Беларусь.
Законам “Аб народным галасаваннi (рэферэндуме) у Рэспублiцы Беларусь” вызначаны парадак правядзення рэспублiканскiх i мясцовых рэферэндумаў, а таксама пералiк пытанняў, якiя не могуць быць вынесены на рэспублiканскi рэферэндум. Указаным законам дапускаецца прыняцце i змяненне Канстытуцыi шляхам рэферэндуму (артыкул 36).
Законам урэгуляваны парадак прыняцця пастановы Вярхоўнага Савета па прапанове аб правядзеннi рэферэндуму па пытаннях прыняцця i змянення Канстытуцыi. Разам з тым заўважаем, што ў законе не ўрэгулявана пытанне аб парадку ўнясення прапаноў Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь на рэферэндум i разгляду iх Вярхоўным Саветам, так як гэты закон прымаўся у 1991 годзе.
Аднак адсутнасць у законе такiх нормаў не з’яўляецца падставай для прызнання неканстытуцыйнай пастановы Вярхоўнага Савета.
У адпаведнасцi з артыкуламi 14 i 15 закона аб народным галасаваннi (рэферэндуме) Вярхоўны Савет па атрыманнi аформленай у належным парадку прапановы аб правядзеннi рэферэндуму разглядае пытанне аб назначэннi даты абавязковага або кансультатыўнага рэферэндуму i мерах па яго забяспячэнню.
У пастанове Вярхоўнага Савета аб назначэннi рэферэндуму ўказваюцца дата правядзення рэферэндуму, фармулёўка пастаўленага на рэферэндум пытання для далейшага ўключэння ў бюлетэнь.
Судом устаноўлена, што 7 жнiўня
5 верасня 1996 года дэпутаты фракцыi камунiстаў i аграрыяў унеслi ў Вярхоўны Савет прапанову аб правядзеннi рэспублiканскага рэферэндуму па пытанню прыняцця змяненняў i дапаўненняў у Канстытуцыю.
Якiх-небудзь парушэнняў у прапановах iнiцыятараў не бачым.
Вярхоўны Савет разгледзеў прапановы iнiцыятараў i прыняў 6 верасня
Вывады ў заключэннi Канстытуцыйнага суда аб тым, што пытаннi, указаныя ў пунктах 2.2 i 2.5 пастановы павiнны быць вынесены на кансультатыўны, а не абавязковы рэферэндум, паколькi не ўстаноўлена працэдура прыняцця Канстытуцыi на рэферэндуме, не заснаваны на Канстытуцыi i законе. Абавязковасць наяўнасцi працэдуры прыняцця Канстытуцыi на рэферэндуме не прадугледжана нi Канстытуцыяй, нi законамi. Працэдура прыняцця законаў рэферэндумам можа адрознiвацца ад працэдуры, прадугледжанай для прыняцця законаў Вярхоўным Саветам.
З улiкам выкладзенага, лiчым, што Канстытуцыйны суд выйшаў за межы сваiх паўнамоцтваў, вырашаючы пытанне аб тым, якi вiд рэферэндуму - абавязковы або кансультатыўны павiнен праводзiцца.
Суддзi
Канстытуцыйнага суда
Рэспублiкi Беларусь:
Р.А. Васiлевiч,
К.I. Кенiк,
Р.I. Фiлiпчык